Гры́ка ’грэчка’ (зэльв., Сцяц.). Ст.-бел. грика, грыка (з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 85). Паводле Булыкі, запазычана з польск. gryka (а гэта з ням. Gricken). Адносна паходжання польск. слова ёсць і іншая думка (здаецца, больш абгрунтаваная): польск. gryka < літ. grìkai, а ням. назва грэчкі (дыял. прус. grick) узята з польск. gryka (агляд гл. у Слаўскага, 1, 363).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґігалле́ ’сцяблы і лісце бульбы’ (раён Івацэвічаў паміж рр. Шчарай і Ясельдай). Паводле Смулковай (Лекс. балтызмы, 41), запазычанне з літ. gigė̃lis ’Equisetum arvense, пустазелле, палявы хвошч’. Параўн. і ґіге́ль, гі́гель (гл.). Сюды Смулкова (там жа) адносіць і дзягі́лля ’тс’ (якое сустракаецца ў той жа мясцовасці). Але фанетычная форма слова не вельмі ясная (непасрэдна з gigė̃lis яе атрымаць нельга).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дало́нь ’далонь’. Рус. дыял. доло́нь, укр. доло́ня, польск. dłoń, чэш. dlaň, балг. длан, серб.-харв. дла̏н, ст.-слав. длань. Прасл. *dolnъ ’тс’. Роднасныя формы ў балт. мовах: літ. délnas, délna ’тс’, лат. del̃na. Параўн. Фасмер, 1, 526; Траўтман, 51; Бернекер, 1, 208; Трубачоў, Эт. сл., 5, 63–64. Гісторыя гэтага слова, здаецца, вельмі складаная (аб чым Трубачоў, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзя́га ’раменны пояс’ (Сцяшк.). Параўн. рус. дыял. дя́га ’скураны рамень’, ’сіла, рост’, укр. дыял. палес. дяг ’паласа лыка’, славен. déga ’рамень’, ст.-рус. дѧгъ ’тс’. Гэты назоўнік, як мяркуюць (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 24–25), таго ж кораня, што і прасл. дзеяслоў *dęgtʼi, які захаваўся дрэнна (у кампазіцыі *obdęgati). З і.-е. моў параўн. літ. deñgti ’пакрываць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Но́раччу, норэччу ’настойліва, заўзята’ (ТС). Няясна; зыходны назоўнік *норэч ’ахвота; настойлівасць, заўзятасць’ быў бы блізкі да літ. norėti ’жадаць, хацець’, norėtis ’хацецца’, noras !жаданне, ахвота’, параўн. таксама noriai ’ахвотна’. Ці не сюды ж і славен. norėti ’дурэць, губляць галаву, захапляцца’ і асабліва noriau ’бойкі, гарэзлівы’, якія Бязлай (2, 227) выводзіць з ням. (баварска-аўстрыйскага) Narr, дыял. nęr ’дурны’?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няршы́ць ’нераставаць’ (Крыв.). Відаць, вытворнае ад прасл. *пегьскъ ’нераст’, параўн. рус. перс ’тс’, нёршиться ’нераставаць’, н.-луж. nerk ’нераст’ і пад. (Шустар-Шэўц, 13, 996). Лаўчутэ выказвае меркаванне пра запазычанне з літ. neršti, nersiu ’нераставаць’ (Проблемы этнич. истории балтов. Тез. конф. Рига, 1985, 184), што цяжка давесці перш за ўсё па лінгвагеаграфічных прычынах. Гл. нераст, нераставаць, нерх.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ня́ўкаць ’мяўкаць’ (Сл. ПЗБ; лін., Шатал.; Мат. Маг.); укр. нявкати ’мяўкаць; крычаць (пра саву)’, рус. нявкать, нявгать ’мяўкаць; плакаць, хныкаць’, славен. njȃvkati ’мяўкаць’ серб.-харв. тьаўкати, крњаўкати ’тс’. Гукапераймальнае, роднаснае літ. niaukti, kniaūkti ’тс’. Зыходнае пяў разглядаецца як даўні дублет мяў (Бязлай, 2, 225), гл. мяўкаць, курмяўкаць (апошняе безпадстаўна разглядаецца як балтызм, параўн. прыведзеную вышэй паўднёваславянскую паралель), няўчыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падкузьмі́ць ’паставіць у няёмкае становішча, падкусіць’ (ТСБМ, Нас.). Рус. подкузьми́ть ’тс’. Ад уласнага імя Кузьма (параўн. яшчэ рус. объего́рить ’тс’ < Егор). Першапачаткова ’псаваць надзеі, якія былі звязаны з днём Кузьмы’, паколькі дзень св. Кузьмы і Дзям’яна (17 кастрычніка) лічыўся раней тэрмінам заканчэння сельскагаспадарчых пагадненняў (гл. Фасмер, 3, 297; там жа і інш. літ-pa). У бел., мабыць, з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падны́каць ’кпіць, насміхацца’ (Шпіл.). Няяснае слова з-за адсутнасці параўнаўчага матэрыялу і геаграфічнай прывязкі. Магчыма, балтызм; параўн. літ. panieka ’пагарда да каго-н.’, paniekinti ’аднесціся з пагардай; пакпіць з каго-н.’, niekti ’пагарджаць’. Аднак не выключана і славянскае паходжанне, з *паднукаць ад выкл. ну! (параўн. яшчэ тураў. ны! выкл.), з развіццём семантыкі ’паганяць, падбухторваць’ — ’кпіць, насміхацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кан ’бітон для малака’ (мядз., Жыв. сл.; Жд. 2), кана ’тс’ (усх., КЭС; ігн., красл., астр., смарг., паст., Сл. паўн.-зах.), смал. кана ’тс’ Ća ст.-в.-ням. скапае (суч. ням. Kanne ’бітон’, ’збан’, ’кубак’) праз пасрэдніцтва ідыш. Тое ж літ. капе, лат. kanna ’білон’. Першакрыніца — лац. саппа ’кошык’, ’човен’. Параўн. таксама конаўка С прасл. kony і капка.⇉*
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)