Жмя́каць ’чмякаць’ (Нас.). Рус.дыял.жмякать ’есці з чмяканнем; сціскваць; удараць, кідаць’, укр.жма́кати ’жаваць’, балг.дыял.жми́чка ’выдаваць гук мокрага прадмета, калі на яго націскваюць’. Паколькі рус. значэнні звязваюць з коранем *žьm‑ (жаць2), наўрад ці чыста гукапераймальнае, як указвае наконт балг. слова БЕР, 1, 552. Відаць, тут, з аднаго боку, сувязь з гэтым коранем, а з другога — з гукапераймальнымі тыпу чмякаць, шмякаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́шкацца ’доўга займацца з чым-небудзь, марудна рабіць што-небудзь; корпацца’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах., Бір., Бяльк.). У адпаведнасці са Сл. паўн.-зах., 458–459 запазычана з літ.teškéntis ’плёскацца, забаўляцца, пэцкацца ў лужыне’. Лаўчутэ (Балтизмы, 67) прытрымліваецца іншай версіі. Слова таксама разглядаецца як балтызм, але ў якасці крыніцы адзначаюцца лат.kęskât ’прагна есці, пэцкацца, марудзіцца’, kęska ’неахайнік’. Ненадзейна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нашэ́мацца ’многа надзець на сябе’, пашамкаць ’нацягнуць’ (ТС). Утворана паводле распаўсюджанай семантычнай мадэлі экспрэсіўных дзеясловаў ’многа надзець’ < ’марудна варухацца, выдаваць ціхія гукі’, параўн. нашукацца, натужацца ’тс’ і пад., у якасці зыходных дзеясловаў могуць выступаць шэмкацца ’корпацца’, шамкаць ’корпаць’ (ТС) і гукапераймальны комплекс там‑ (там‑), параўн. шэмеляхнуць ’перакуліць’, шамятиць ’ціха есці’ і пад., прадстаўлены, магчыма, і ў славенскім адпаведніку našemiti ’прыбраць, безгустоўна упрыгожыць, надзець маску’ ад šemiti ’прыбіраць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пуцава́ць1 ’прагна есці’ (гродз., Жыв. НС), пуцоваць ’злавацца’ (жытк., там жа). Відаць, да папярэдняга слова (гл.); параўн., аднак, польск.pucować ’жэрці’, чэш.spucovati ’з’есці’, якія аўтары Варшаўскага слоўніка (Варш. сл., 5, 426) і Махэк₂ (475) выво-дзяць з польск.pucować ’чысціць’, чэш.pucovati ’тс’ < ням.putzen ’тс’, г. зн. ’пакідаць посуд чыстым’.
Ру́нуцца ’упасці (ад знямогі)’ (Мат. Маг.), польск.runąć ’упасці, грымнуцца’, рус.руни́ть ’хутка рабіць, есці’, серб.ру̏нути ’моцна ўдарыць’, славен.rúniti ’піхнуць, стукнуць’. Апошняе Бязлай (3, 207) выводзіць з прасл.*ruti ’піхаць, стукаць’, параўноўваючы з літ.ráuti ’вырываць, шчыпаць’, лат.raût ’тс’. Паводле Брукнера (468), да *ruxъ (гл. рух), параўн. рухнуць ’упасці’ (гл.). Скок (3, 172) атаясамлівае з rúniti (se) ’лушчыць, крышыць, зрываць (кветкі, лісты)’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ава́д ’авадзень’ (Бір. дыс., Нас., Янк. II), авадзень (БРС, Шат., Бір. дыс., Арх. Бяльк., Касп.), авадзье (Бір. дыс.), говыдьде (Клім.). Агульна- і праславянская назва авадня: ovadъ або obvadъ. Параўн. укр.овад (рус.овод да овад як гіперкарэкцыя), чэш.ovad, польск.owad, балг.авад, бел.абадзён (Сцяц.), серб.-харв.о̏бад паралельна з о̏вад, славен.obàd. Ёсць формы без пачатковага ‑а: вадзень (гл.). Бліжэйшыя паралелі: літ.úodas ’камар, мошка’, лат.uóds ’тс’, Міклашыч, 218; Зубаты, Studie, 1, 2, 111. Найбольш верагодна, звязана з і.-е.*ōd‑, *ēd‑ ’есці’. Пад гэтым значэннем можна аб’яднаць авад і вадзень. Параўн. літ.ė́sti ’есці (аб жывёлах)’ і ’паліць, пячы’. Трэба таксама ўлічыць палескае заедь у значэнні ’авадні’, дзе ўнутраная форма захавана зусім не двухсэнсоўна. Гл. Шульцэ, KZ, 43, 41. З гэтай версіяй мяжуе версія Трубачова, Происх., 71, згодна з якой ovadъ < *ov‑odos ’той, хто есць аўцу’. Супраць Махэк₂, 432, які суадносіць ovadъ з лац.tabānus (зыходная славянская форма obadьnь).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гапцава́ць ’многа есці’ (Шат.). Няма ў рус. і ўкр. мовах у гэтым значэнні. Фармальна падыходзіць для параўнання ўкр.гопцюва́ти ’танцаваць гопаючы; скакаць (аб конях)’, але семантыка вельмі адрозніваецца. Таму можна меркаваць, што бел. лексема гэта нейкае жаргоннае слова, магчыма, запазычана з укр. мовы і ўжываецца ў метафарычным значэнні. Паколькі пакуль няма дадатковых даных аб гісторыі слова гапцава́ць у бел. мове, то больш пэўнага аб ім сказаць нічога нельга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скаро́мны ‘паводле рэлігійных прадпісанняў — забаронены для яды ў час посту (пра мяса, сала, малако і пад.)’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб., Сл. ПЗБ), скаро́мніна ‘скаромная ежа’ (Касп., Варл., Шатал.), скаро́міна ‘тс’ (Нар. сл., Сл. ПЗБ, Шатал.), скаро́мнае ‘тс’ (Пятк. 2), скоро́мнэ ‘тс’ (ТС, Сл. Брэс.), скарамі́нка ‘сала (кусочак) свіное’ (Сцяшк. Сл., Скарбы), скаро́міць ‘запраўляць страву’ (Сл. ПЗБ), скаро́міцца ‘есці скаромнае’ (ТСБМ, Др.-Падб., Касп.). Да ско́рам (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
geníeßen
*vt
1) смакава́ць, мець асало́ду Genitáli(en 284 Gepäckaufbewahrung
2) спажыва́ць, е́сці
3) карыста́цца, мець
er hat éine gúte Erzíehung genóssen — ён атрыма́ў до́брае выхава́нне
ein hóhes Ánsehen ~ — карыста́цца вялі́кім аўтарытэ́там
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
najwyżej
1. найвышэй; вышэй за ўсё;
2. найбольш;
najwyżej siedem — самае большае сем;
jadać najwyżej raz albo dwa razy dziennie — есці не больш як адзін або два разы на дзень
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)