(«Fiat», «Fabrika Italiana di Automobili Torino»),
вядучая аўтамаб. кампанія Італіі. Засн. ў 1899. Штаб-кватэра ў г. Турын. Уключае: канцэрн «Fiat Auto» (легкавыя аўтамабілі «Фіат», «Альфа Рамео», «Ферары» і інш.), кампанію «Iveco» (грузавыя аўтамабілі, аўтобусы, с.-г. і буд.-дарожная тэхніка, спец.ваен. тэхніка, дызельныя рухавікі), кампанію «Fiat Avio» (распрацоўка авіяц. і касм. тэхналогій: вытв-сць рухавікоў і кампанентаў для авіяцыі, суднавых турбін, сістэм ядзерных рэактараў і інш.). Буйнейшы ў Італіі пастаўшчык спец. гатункаў сталі, чыгуну, алюмінію; адзін з асн. вытворцаў свету высокатэхнал. аўтамабільных сістэм і вузлоў. Уключае 1063 кампаніі (большасць за мяжой). У вытв-сці заняты каля 224 тыс.чал. Выдае газ. «Ла Стампа».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАСЕНСІБІЛІЗАВА́НЫЯ РЭА́КЦЬП,
віды фотахімічных рэакцый, якія адбываюцца пры паглынанні святла фотасенсібілізавальнымі рэчывамі, здольнымі выклікаць хім. пераўтварэнні інш. рэчываў.
Большасць Ф.р. адбываецца з удзелам кіслароду (гл.Фотадынамічны эфект), некат. без кіслароду (напр., фотадалучэнне псараленаў да пірымідзінавых асноў ДНК). Прыродныя Ф.р. — фотасінтэз, пігментацыя скуры пры ўздзеянні ультрафіялетавых прамянёў. Многія Ф.р. небяспечныя для жывых тканак (напр., фатоліз цыстыну ў бялках і перакіснае акісленне ліпідаў пры ўздзеянні ультрафіялетавага святла з даўжынёй хвалі больш за 280 нм). Выкарыстоўваюцца ў фотахім. тэрапіі некат. захворванняў (напр., асвятленнем скуры ультрафіялетам пасля ўвядзення псараленаў лечаць псарыяз, вітыліга і інш.).
Літ.:
Молекулярные механизмы биологического действия оптического излучения. М., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕМАРЭЦЭ́ПЦЫЯ (ад хема... + лац. receptio прыняцце),
успрыманне аднаклетачным арганізмам або хемарэцэптарамі мнагаклетачнага арганізма значных для яго жыццядзейнасці хім. рэчываў. Уласціва ўсім жывым арганізмам. Першасны працэс Х. — узаемадзеянне малекул хім. раздражняльніка з хемарэцэптарным бялком, што знаходзіцца ў клетачнай мембране. У большасці жывёл адрозніваюць інтэрахемарэцэпцыю, якая забяспечвае аналіз унутр. асяроддзя арганізма (у т. л. рэцэпцыю гармонаў, медыятараў і інш.), і экстэрахемарэцэпцыю (успрыманне вонкавых хім. раздражняльнікаў). Вылучаюць таксама маласпецыялізаваны тып Х. — агульнае хім. пачуцце, якое забяспечвае адчувальнасць покрыва цела да раздражняльных рэчываў. Мае важнае значэнне для большасці жывёл пры пошуку ежы, палавога партнёра, арыентацыі ў прасторы і інш. Асабліва вял. ролю Х. адыгрывае ў жыцці насякомых, дзе яна вызначае большасцьфізіял. і паводзінскіх рэакцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧОРНААЛЬХО́ВЫЯ ЛЯСЫ́, чорнаалешнікі,
фармацыя карэнных лісцевых лясоў, у дрэвастоі якіх пераважае вольха чорная. На Беларусі займаюць 646,7 тыс.га (8,2 % агульнай пл. лясоў). Найб. буйныя масівы Ч.л. на Палессі, у Бярэзінскім біясферным запаведніку, Белавежскай і Налібоцкай пушчах. Растуць на нізінных балотах з глебамі ад перагнойна-глеевых да глыбокіх тарфяных. У падлеску пераважаюць крушына ломкая, рабіна, парэчкі чорныя і каласковая, вярба попельная, ляшчына, маліна, каліна і інш. Вылучаюць асн. тыпы Ч.Л.: вятроўнікавы, асаковы, крапіўны, папарацевы, кіслічны, сніткавы, балотна-папарацевы, вербняковы, касачовы. Большасць тыпаў Ч.л. вызначаюцца высокай прадукцыйнасцю, даюць драўніну для фанернай і мэблевай вытв-сці, піламатэрыялы. Маюць водарэгулявальнае значэнне, умацоўваюць берагі рэк і азёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУМА́ЦКІЯ ПЕ́СНІ,
сацыяльна-бытавыя пазаабрадавыя нар. песні. Узніклі ў асяроддзі чумакоў. У Ч.п. адлюстравана нялёгкая праца чумакоў, іх спецыфічны побыт у час працяглага адрыву ад дому, узаемаадносіны ў арцелях, пратэст супраць эксплуатацыі і сац. няроўнасці, а таксама ўзаемаадносіны з сям’ёй і інш.Найб. захавалася бел. Ч.п. пра горкую долю, хваробу, смерць і пахаванне чумака на чужыне, развітанне з сям’ёй ці каханай дзяўчынай, пра каханне. Для Ч.п. характэрны глыбокі псіхалагізм, тонкасць у перадачы пачуццяў, сімволіка. Большасць з іх сумныя; былі і вясёлыя песні. Бытавалі ў сял. асяроддзі як бяседныя, застольныя.
Літ.:
Гринблат М.Я. Белорусы. Мн., 1968;
Беларуская народна-паэтычная творчасць. Мн., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАВЫ́Я КУЛЬТУ́РЫ,
сельскагаспадарчыя расліны, якія даюць ураджай у год сяўбы. Большасць Я.к. — аднагадовыя расліны, напр., збожжавыя — пшаніца, жыта, ячмень, авёс; крупяныя — проса, грэчка, рыс, кукуруза; зернебабовыя — гарох, фасоля, сачавіца, нут, соя; алейныя — сланечнік, рапс, кунжут; прадзільныя — лён, бавоўнік, каноплі; агароднінныя — агурок, кабачок; кармавыя — сырадэля, яравая віка, суданская трава. Да Я.к. адносяць таксама двухгадовыя расліны, якія даюць ураджай у год сяўбы (капуста, морква, буракі і інш.) і шматгадовыя, якія вырошчваюцца ў аднагадовай культуры (памідоры, тытунь і інш.).
Для нармальнага развіцця Я.к. (у адрозненне ад азімых культур) патрабуюць больш кароткага (веснавога) перыяду ўздзеяння паніжаных т-р (3—12 °C), дастатковай колькасці вільгаці; пажыўных рэчываў і цяпла ў найб. важныя фазы росту і развіцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯ́РЫ,
1) вышэйшы слой феад. грамадства ў Кіеўскай Русі, пазней — у Рускай дзяржаве. Былі васаламі князя, абавязанымі служыць у яго войску, маглі перайсці да другога князя. Мелі свае вотчыны і васалаў. У 17 ст. розніца паміж баярамі і дваранствам сцерлася.
2) Служылыя людзі ў Рус. дзяржаве, якія ўваходзілі ў Баярскую думу.
3) Ваенна-служылыя людзі ў ВКЛ. Паходзілі з баяр Полацкага, Тураўскага і Смаленскага княстваў, баяр і дружыннікаўвял. князёў літоўскіх. У 13—16 ст.большасць баяр атрымала саслоўныя прывілеі феадалаў. Частка з іх была прамежкавай групай паміж феадаламі і сялянамі. Пачынаючы з Гарадзельскага прывілея 1413, для абазначэння саслоўя феадалаў побач з тэрмінам «баяры» ў афіц. актах ужываўся тэрмін «баяры-шляхта» або шляхта. Большасць баяр былі васаламі гаспадара (вял. князя), частка — буйных феадалаў-князёў, паноў, буйных баяр. Значная колькасць баяр-шляхты мела па некалькі або зусім не мела феадальна-залежных сялян. Акрамя баяр-шляхты існавала значная група ваенна-служылых людзей, куды ўваходзілі не толькі нашчадкі дробных бел. і літ. баяр і дружыннікаў, але і прадстаўнікі вярхоў сялянства. Яны падзяляліся на баяр панцырных, путных баяр або проста баяр (часам іх звалі служкамі), слуг путных, слуг дамовых. Усе яны атрымлівалі надзелы зямлі пры ўмове нясення службы, гал. чынам вайсковай. Значная ч. баяр да канца 16 ст. аформілася як шляхецкае саслоўе. На Беларусі ад назвы сац. групы баяр замацаваліся тапонімы: Баяры, Малыя Баяры, Баяры Дзікушкаўскія і тыпу Баяркі, Баярск.
4) Катэгорыя сялян у ВКЛ у 2-й пал. 17—18 ст. За надзел выконвалі павіннасці, плацілі чынш. Не былі асабіста свабодныя, не служылі ў апалчэнні і, па сутнасці, з’яўляліся прыгоннымі. Да канца 18 ст. многія баяры пераведзены на становішча чыншавых і нават цяглых сялян.
5) У Румыніі — феадалы і памешчыкі. Як клас ліквідаваны паводле закону аб аграрнай рэформе 20.3.1945.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМАНАЛО́ГІЯ (ад дэман + ...логія),
рэлігійнае вучэнне пра злых духаў, заснаванае на першабытнай веры ў духаў (нячысцікаў), а таксама пра спосабы пазбаўлення ад іх людзей, апанаваных д’яблам. Такімі спосабамі хрысціяне лічаць малітвы, заклінанні і пэўныя культавыя дзеянні па выгнанні д’ябла (экзарцызм). Гіст. Д. бярэ пачатак у першабытнай веры ў духаў. Найб. значэнне мае ў рэлігіях з дуалістычным падзелам Сусвету на свет дабра і зла (зараастрызм і маніхейства). У больш позніх рэлігіях, на якія паўплываў зараастрызм (іудаізм, хрысціянства, іслам і інш.), Д. з’яўляецца таксама важнай састаўной ч. веравучэння. Большасць вобразаў бел.нар. Д. дахрысціянскага паходжання. У Д., як і ў міфалогіі, з’явы навакольнага свету, адухоўленыя нар. фантазіяй, адлюстраваны ў выглядзе фантаст. істот. Дэманалагічныя ўяўленні звязваліся з прыроднымі з’явамі (духі прыроды), гаспадаркай і хатнім побытам (хатнія духі), нягодамі, хваробамі, прычым пераважалі вобразы злой сілы. Нар. фантазія надзяляла іх чалавечымі рысамі, знешне падобнымі да чалавека (пераважна на старога дзядка з сівой барадой). Сярод духаў прыроды вылучаліся лясун — гаспадар лесу, вадзянік — дух вады, палявік, жыцень — духі палёў; вылучалі лазавіка, багніка, што нібыта жылі ў лазняку, багне. Большасць павер’яў пра хатніх духаў звязана з уяўленнямі пра «апекуна» дома і гаспадаркі дамавіка; бытавалі таксама ўяўленні пра хлеўніка, гуменніка, лазніка, ёўніка (апошняму часта ахвяроўвалі сноп жыта, каб не спаліў ёўню). Хваробы, паводле павер’яў, чынілі цётухны (увасаблялі ліхаманку), крыксы, начніцы (увасаблялі дзіцячыя хваробы), маровая панна (увасабляла мор, эпідэмію). Увасабленнем трывожнага сну была мара. Найб. пашыраным у нар. Д. быў вобраз чорта, які лічыўся прычынай усякай бяды, няшчасця, зла; быў падобны на д’ябла і служыў яго сінонімам. У канцы 19 — пач. 20 ст. вобразы нар. Д. страцілі рэліг. значэнне і засталіся ў фальклоры як персанажы нар.маст. фантазіі (трапляюцца пераважна ў былічках і чарадзейных казках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЭО́РЫ (ад грэч. meteōra атмасферныя з’явы),
з’явы, што ўзнікаюць у зямной атмасферы пры пранікненні ў яе часцінак касм. рэчыва — метэорных цел. Бел. народная назва М. — знічкі.
Метэорныя целы ўваходзяць у атмасферу Зямлі з адноснымі скорасцямі ад 11 да 73 км/с. Пры ўзаемадзеянні з паветрам кінетычная энергія метэорных цел ідзе на награванне і выпарэнне цел, узбуджэнне і іанізацыю малекул паветра і пары метэорнага рэчыва. Некалькі працэнтаў энергіі пераходзіць у светлавую. Даўжыня шляху М. у атмасферы — каля 100 км, большасць метэорных цел згарае ў атмасферы на вышыні больш за 80 км. Вельмі яркія М. наз.балідамі, часам яны заканчваюцца выпадзеннем на паверхню Зямлі метэарытаў. Маса М. — ад 0,001 г да некалькіх грамаў. На ясным начным небе простым вокам можна бачыць звычайна каля 10 М. за гадзіну. За суткі ў атмасферу Зямлі пранікае некалькі мільярдаў метэорных цел, агульнай масай каля 100 т. Большасць метэорных цел — камяністыя прадукты распаду каметных ядраў, зрэдку — астэроідаў. У міжпланетнай прасторы метэорныя целы каметнага паходжання рухаюцца раямі, расцягнутымі ўздоўж арбіты каметы. Трапляючы ў зямную атмасферу, яны ўтвараюць метэорныя патокі.
Літ.:
Кащеев Б.Л., Лебединец В.Н., Лагутин М.Ф. Метеорные явления в атмосфере Земли. М., 1967;
Цесевич В.П. Что и как наблюдать на небе. 6 изд. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЛЁТЫ ПТУ́ШАК,
штогадовыя рэгулярныя масавыя перамяшчэнні птушак з гнездавання ў месцы зімовак і наадварот; адна з форм міграцыі жывёл. Склаліся гістарычна і генетычна (спадчынна) замацаваны. Маюць зменлівы характар: папуляцыі аднаго віду могуць быць пералётнымі і аселымі (напр., галка ва Усх. Еўропе аселая, у Сібіры пералётная). Асн. прычыны П.п. — змена сезоннай і сутачнай фотаперыядычнасці, змены т-ры, прыстасаванне да сезонных ваганняў клімату і залежных фактараў (забеспячэнне кормам і інш.). Адлегласці, шляхі і скорасці П.п. розныя: ад 400 км (дразды, пуначкі і інш.) да 30 тыс.км у крачкі палярнай; за суткі пераадольваюць ад 30 км (сініцы) да 300 км (мухалоўкі, сітаўкі і інш.). На Беларусі сістэм. назіранні за П.п. вядуцца з 1960-х г.
Месцы гнездавання і зімовак птушак пастаянныя. Большасцьеўрап. відаў зімуе ў Паўд., Паўд.-Зах. Еўропе і Афрыцы, заходнесібірскіх — у Зах. Азіі і ва ўсх.ч. Афрыкі, усходнесібірскіх і далёкаўсходніх — у Індыі, Аўстраліі, Амерыцы. У арыентацыі птушак вял. значэнне мае рэцэпторная сістэма, пачуццё геагр. размяшчэння, звязанае з магн. з’явамі на Зямлі і інш. П.п. адбываюцца ўдзень (берасцянкі, буслы, жураўлі, шпакі), уначы (валасянкі, некат. кулікі, пастушкі), удзень і ўначы (гагары, гусі і інш.). Большасць птушак ляціць чародамі рознай канфігурацыі (гусі — ключом або клінам, жураўлі — клінам, качкі — шарэнгай, шпакі — шматслойнай чарадой), некат. віды — па адной ці невял. групамі. У час пералётаў птушкі ляцяць на выш. ад 100 да 1000 м, зрэдку большай. Вясной птушкі ляцяць хутчэй, чым восенню. Вывучаюць П.п. метадамі кальцавання птушак, радыёлакацыі, тэлеметрыі і інш. На пералётах мае вял. значэнне міжнар. ахова птушак.
Літ.:
Дольник В.Р. Таинственные перелеты. М., 1968;
Михеев А.В. Перелеты птиц. 2 изд. М., 1981;
Карри-Линдал К. Птицы над сушей и морем: Пер. со швед.М., 1984.