Варца́бы ’шашкі’ (Нас.). Ст.-бел. варцабы (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). З польск. warcaby (аб польск. слове гл. Брукнер, 601; Махэк₂, 700).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лутня́ ’скрутак кары з адной лазіны або ліпкі’, ’хлусня, няпраўда’ (ТС). Да лут 1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 165).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лучаі́на ’лагчына’ (лунін., Шатал.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем лука і лагчаіна (гл.). Аб суфіксе ‑іна гл. Сцяцко (Афікс. наз., 155–156).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Любоўства ’каханне’ (Нар. Гом.). Рэгіяналізм. Адпрыметнікавае ўтварэнне з суфіксам ‑ств‑а (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 139–140). Да любовы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віхры́ць ’кружыць віхрам (аб пыле, снезе)’ (БРС, Нас., КТС). Рус. вихри́ть, укр. вихри́ти, польск. wichrzyć, чэш. дыял. vichriť ’тс’. Да віхар (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гайкнуць, гайкаць ’уздыхнуць, вохнуць’ (Шэйн, Песні). Гукапераймальнае. Няясна, якая сувязь з рус. га́йкаць ’крычаць «гай»’ (аб гэтым апошнім гл. Фасмер, 1, 384).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мацяры́ншчына, матэрі́ншчына ’спадкі пасля маці’ (Бес.; беласт., Сл. ПЗБ). Утворана ад прыметніка мацяры́нскі ’мацерын’ (Нас.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 127).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́цішча ’спецыяльна адведзенае месца на рацэ для лоўлі рыбы’ (Прышч. дыс.). Да ме́та 1. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45–46.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мжэль ’імгла’ (усх.-гом., КЭС), ’дробны дождж’ (Растарг.). Беларускае. Да імжы́ць (гл.). Аб суфіксе ‑эль < прасл. ‑elʼь гл. Слаўскі, SP, 1, 108.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мужаве́нь ’малады, жанаты мужчына’ (Касп.). Да муж (гл.) > прыметнік мужаў. Аб суфіксе ‑авень са значэннем ’носьбіт адзнакі’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 143.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)