вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., на левым беразе р. Вілія, каля аўтадарогі Маладзечна—Смаргонь; чыг. ст. на лініі Мінск—Гудагай, Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдУ ад г. Смаргонь, 233 км ад Гродна. 1148 ж., 432 двары (1997).
Вядома з 16 ст. як фальварак Дзербы. У 1690 згадваецца ў ліку паселішчаў Смаргонскай парафіі Ашмянскага пав. У 18 — пач. 20 ст. ўласнасць роду Агінскіх. З 1795 у Рас. імперыі, у 19 — пач. 20 ст. ў Ашмянскім пав. Віленскай губ. У 1802—22 у З. жыў М.К.Агінскі, тут ім створаны шэраг муз. твораў, у т. л. паланэз «Развітанне з Радзімай». У 1880-я г. фальварак і вёска, 50 жыхароў. З 1921 у Польшчы, у Маладзечанскім пав. Віленскага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Смаргонскага р-на. У 1971—806 ж., 258 двароў.
Мэблевы цэх. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры і гісторыі Залескі палацава-паркавы ансамбль (1802—22).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́Е МАЖЭ́ЙКАВА,
вёска ў Гасцілаўскім с/с Лідскага р-на Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Лебяда. Цэнтр аграфірмы «Мажэйкава». За 28 км на ПдЗ ад Ліды, 85 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы. 794 ж., 301 двор (1999).
Упершыню згадваецца ў 1511 як маёнтак у Жалудоцкай вол. Трокскага ваяв.. падараваны вял.кн.ВКЛ Жыгімонтам I Старым віленскаму падканюшаму Шымку Мацкавічу. Належаў Палубенскім, Нарушэвічам-Брахоцкім і інш. З 1795 у Рас. імперыі, у 2-й пал. 19 ст. сяло Лідскага пав. Віленскай губ. У 1897 нар. вучылішча, царква, капліца. З 1921 у складзе Польшчы, у Лідскім пав. Навагрудскага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр Мажэйкаўскага с/сЖалудоцкага раёна, з 1954 вёска ў Гасцілаўскім с/с. З 1962 у Лідскім р-не, з 1987 цэнтр Гасцілаўскага с/с. У 1972—502 ж., 161 двор.
Спіртзавод, лікёра-гарэлачны цэх, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — сядзіба (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ФТА—ХА́РТЛІ ЗАКО́Н (Taft-Hartley Act, афіц. назва Labor-Management Relations Act),
федэральны акт, прыняты 23.6.1947 Кангрэсам ЗША, аб рэгуляванні прац. адносін у краіне. Назва ад імя сенатара Р.А.Тафта і чл. Палаты прадстаўнікоў Ф.Хартлі, якія ўзначальвалі працу па падрыхтоўцы гэтага закона. Быў скіраваны супраць папярэдняга ліберальнага і незбалансаванага (абмяжоўвала толькі інтарэсы наймальнікаў) прац. заканадаўства «новага курсу» (закон Вагнера ад 5.7.1935). Закон абмяжоўваў правы наёмных работнікаў і прафсаюзаў: забарона прафсаюзам уносіць у калект. дагавор пункт пра «закрыты цэх», забарона забастовак дзярж. служачых; уведамленне прадпрымальніка рабочымі пра іх стачку за 30 дзён да яе пачатку; наданне заканад. сходам штатаў права забараняць прафс. гарантыі, дазволеныя федэральным заканадаўствам; рэгулярныя справаздачы прафсаюзаў міністру працы пра ўсе свае справы; пісьмовыя паказанні пад прысягай аб непрыналежнасці прафс. функцыянераў да Камуніст. партыі ЗША і інш. У 1959 дадаткова прыняты закон Лэндграма—Грыфіна, а ў 1970 і дапаўненні да яго, якія прадугледжвалі далейшае рэгуляванне прац. адносін у ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ШНІЦКАЯ ПАПЯРО́ВАЯ ФА́БРЫКА «Чырвоная Зорка». Засн. ў 1886 у в. Смальянцы Лепельскага пав. (цяпер у межах г.Чашнікі) як папяровая ф-ка «Скіна». Выпускала кардон, паперу для пісьма, каляровую, друкарскую, абгортачную, муштучную (для папярос). Мела з 1890 паравую машыну, з 1895 вадзяную турбіну і лакамабіль, у 1908 4 паравадзяныя рухавікі, у 1894—1912 устаноўлены 3 папераробныя машыны; працавала да 397 рабочых. З 1923 сучасная назва. У Вял.Айч. вайну разбурана. У 1945 пушчана 3-я, у 1948—2-я, у 1950—1-я, у 1974—4-я, у 1980—5-я папераробныя машыны. У 1990-я г. 2 старыя (1905, 1908) папераробныя машыны дэманціраваны. У 1993 пабудаваны цэх па вытв-сці водарастваральных фарбаў для друку флексаграфічным і глыбокім спосабамі (з 1997 закансерваваны). У 1997 уведзена вытв-сць гафрыраванага кардону і тары з яго. Асн. прадукцыя (2003): папера для гафрыравання, кардон для плоскіх слаёў, гафракардон і тара з яго.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
за́кід, ‑у, М ‑кідзе, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. закідваць 2 — закінуць (у 1, 2 і 4 знач.).
2. Напамінанне, лёгкі папрок. Нельга было сказаць, каб цэх працаваў блага: план ён не толькі выконваў, але і перавыконваў. Ніхто б не мог зрабіць за гэта закіду.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
літагра́фія, ‑і, ж.
1. Спосаб друкавання з плоскай паверхні каменя, на якой зроблены малюнак.
2. Малюнак, зроблены такім спосабам. Вера ўзняла галаву — у руках старой была маляўнічая літаграфія, якая выклікала такую бурную спрэчку паміж ёю і братам.Мікуліч.
3. Прадпрыемства або цэх, дзе друкуюць такім спосабам.
[Ад грэч. lithos — камень і graphō — пішу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каце́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да катла (у 2 знач.). Кацельны цэх. Кацельная гаспадарка.// Прызначаны для катлоў. Кацельнае жалеза.
2.узнач.наз.каце́льная, ‑ай, ж. Тое, што і кацельня. [Алесь] амаль бегаў пыльнымі пераходамі, шмыгаў у люкі, спускаўся ў кацельную, дзе качагары махалі шуфлямі.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
механі́чны
(гр. mechanikos = вынаходніцкі)
1) які мае адносіны да механікі (напр. м. рух);
2) які дзейнічае пры дапамозе механізмаў, звязаны з вырабам, рамонтам механізмаў (напр. м. цэх);
3) перан. які дзейнічае аўтаматычна, без удзелу свядомасці (напр. м-ае завучванне матэрыялу).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шы́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.
Спец. Сумесь руды, флюсаў, коксу, вугалю і пад., узятых у пэўных колькасных адносінах, якую загружаюць у плавільныя печы для перапрацоўкі. Сталь выплаўлялі ў мартэне. Загружаны шыхта і флюс, і металічны лом, Гудуць фарсункі д’ябальскім агнём, Аж цэх дрыжыць, бы ад землетрасення...Валасевіч.
[Ням. Schicht.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛОСЬ Алена Георгіеўна (н. 22.1.1933, Вільнюс),
бел. графік. Скончыла Дзярж.маст.ін-т Літвы (1955). Творам уласцівы сувязь з бел.нар. традыцыямі, прастата і яскравасць выяўл. мовы. Вядома як мастак дзіцячай кнігі («Вераб’ёвы госці» А.Якімовіча, 1960; «Дударык», 1964, і «Ладачкі-ладкі», 1977, В.Віткі; «Скарб» З.Бядулі, 1965, 1975; «Кую-кую ножку», 1967, «Азбукі», 1997, А.Дзеружынскага; «Калыханкі», 1995; «Грыбок, грыбок, выстаў лабок» У.Ягоўдзіка 1997; бел. казкі «З рога ўсяго многа», 1968, «Залатая яблынька», 1974, «Разумная дачка», 1988; «Канёк-гарбунок» П.Яршова, «Крылаты цэх» В.Лукшы, абедзве 1982; «Слова пра паход Ігаравы», 1986). Сярод станковых твораў серыі «Дзеці Белавежы» (1966), «Песні заходніх славян» (1974), «Партрэты беларускіх пісьменнікаў» (1979), «Пад палескімі дубамі» (1981), на ляўкоўскія вершы Я.Купалы (1982), «Людзі на Прыпяці» (1984—89), «Ружанскія паданні» (1991), «Народныя беларускія калыханкі» (1992—93), цыкл малюнкаў да твораў Я.Коласа «Казкі жыцця» (1998). Некаторыя творы стылістычна пераклікаюцца з нар. лубком. Працуе таксама ў жывапісе.
Тв.:
Дзесяць дзён у Барку. Мн., 1984.
Літ.:
Латун З.І. Алена Лось. Мн., 1977.
А.Лось. Ілюстрацыя да «Слова пра паход Ігаравы». 1986.