Засн. ў 1989 у г. Жлобін Гомельскай вобл., адкрыты ў 1992. Пл. экспазіцыі 243 м², каля 6 тыс. экспанатаў асн. фонду (1997). Сярод прадметаў даўніны бівень і косці маманта, неалітычныя крамянёвыя прылады працы, керамічныя вырабы, знойдзеныя на тэр. раёна, макет паселішча 15 ст., прылады працы і прадметы побыту 17—19 ст., дыярамы пра буд-ва Лібава-Роменскай чыгункі (1873), рэв. выступленні чыгуначнікаў (1905) і інш.
Вял. экспазіцыя прысвечана падзеям часоў Вял.Айч. вайны: абарончым баям Чырв. Арміі, дзейнасці Жлобінскага патрыятычнага падполля, партыз. руху ў раёне, матэрыялам пра Азарыцкія лагеры смерці, вызваленню Жлобіншчыны ад ням.-фаш. захопнікаў; захоўваюцца асабістыя рэчы славутых землякоў. Экспанаты знаёмяць з развіццём у пасляваенны час асветы, навукі, культуры і спорту, гаспадаркі, прадпрыемстваў у горадзе і раёне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЛЯКО́Ў (Сяргей Віктаравіч) (н. 23.1.1959, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. спартсмен (плаванне). Засл. майстар спортуСССР (1979). Скончыў Ленінградскі ін-тфіз. культуры (1981). Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) на дыстанцыі 200 м, у эстафеце 4 × 200 м вольным стылем, сярэбраны прызёр у эстафеце 4 × 100 м, камбінаванае плаванне. Сярэбраны прызёр XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада) у эстафеце 4 × 200 м вольным стылем, чэмпіянату свету (1978, Берлін), бронз. прызёр на дыстанцыі 200 м вольным стылем. Чэмпіён Еўропы ў эстафеце 4 × 200 м вольным стылем (1977, г. Іёнчэпінг, Швецыя), на дыстанцыі 200 м вольным стылем (1981, г. Спліт, Югаславія); чэмпіён СССР (1978, 1981), рэкардсмен свету на дыстанцыі 200 м вольным стылем, Еўропы ў эстафеце 4 × 100 м і 4 × 200 м (1980). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1983). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна (1958). Працаваў у ін-це «Белдзяржпраект» (з 1958, у 1978—80 гал. архітэктар). Асн. работы: у Мінску — Мінскі палац спорту, у сааўтарстве корпус бальніцы Лячэбнага сан. ўпраўлення (1968), Бел.рэсп. вучэбны комплекс гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка (1969), кінатэатр «Кастрычнік» (1975), генплан акадэмгарадка па вул. Жодзінскай, Дом праектных арг-цый Дзяржбуда Беларусі (абодва 1980); Палац культуры ў Салігорску (1967), конна-спарт. манеж у Ратамцы пад Мінскам (1969), серыя буйнапанэльных жылых дамоў для гарадоў Гродна, Гомель, Брэст, Бабруйск (1972—77); санаторыі «Беларусь» у гарадах Друскінінкай (Літва, 1972) і Юрмала (Латвія, 1976); г. Лангепас Цюменскай вобл. (Расія, 1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРФЯНО́ВІЧ (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 2.12.1958, Мінск),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спортуСССР (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1981). З 1977 інструктар Спарт.к-та пры СМ Беларусі. З 1995 у прадпрымальніцкіх і грамадскіх структурах. Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) на байдарцы-адзіночцы (к-1) на дыстанцыі 500 м, на байдарцы-двойцы (к-2) на дыстанцыях 500 і 1000 м. Чэмпіён свету і Еўропы — 1979, 1981, 1982 (к-1, к-2) на дыстанцыі 500 м; 1981, 1982 (к-2) на дыстанцыі 1000 м; 1983 (к-1) на дыстанцыі 500 м. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы — 1978 (к-1) на дыстанцыі 500 м; 1983 (к-2) на дыстанцыях 500 і 1000 м. 17-разовы чэмпіён СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЭРЛІ́ФТЫНГ (англ. powerlifting ад power сіла, моц + lift падымаць),
трохбор’е сілавое, сілавы від спорту па падыманні цяжару. Уключае 3 практыкаванні: прысяданні са штангай, жым штангі лежачы, станавую цягу.
Узнік у 1950-я г. ў Вялікабрытаніі, Аўстраліі і ЗША Еўрап. федэрацыя П. існуе з 1978. Мужчыны выступаюць у 11, жанчыны ў 10 вагавых катэгорыях. Штогод праводзяцца чэмпіянаты свету і Еўропы сярод мужчын і жанчын, ветэранаў і юніёраў, сярод інвалідаў — у жыме лежачы. Першы чэмпіянат свету (адкрыты нац. чэмпіянат ЗША) адбыўся ў 1964.
Федэрацыя П. Беларусі засн. ў 1994. Сярод бел. спартсменаў — чэмпіёны свету ў трохбор’і У.Мінаў (1998), А.Пашалюк (сярод юніёраў, 2000), у жыме лежачы — 3-разовая чэмпіёнка свету, 2-разовая чэмпіёнка Еўропы Л.Бялова, чэмпіёны свету Э.Грынкевіч (1994), Ю.Жыльская (1999), У.Бубен (сярод інвалідаў, 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ТРЫК (Ларыса Леанідаўна) (н. 28.8.1949, г. Долінск Сахалінскай вобл., Расія),
бел. спартсменка (гімнастыка спарт.). Засл. майстар спортуСССР (1968). Скончыла Цэнтр.ін-тфіз. культуры (1974, Масква), Маскоўскі дзярж.ун-т (1979). У 1963—69 інструктар Бел.рэсп. фіз.-спарт.т-ва «Дынама». Чэмпіёнка XIX Алімп. гульняў (1968, Мехіка) у камандным заліку і ў вольных практыкаваннях, бронз. прызёр у практыкаваннях на гімнастычным бервяне. Чэмпіёнка свету (1970, г. Любляна, Югаславія) у камандным заліку, бронз. прызёр у практыкаваннях на бервяне; сярэбраны прызёр (1966, г. Дортмунд, Германія) у камандным заліку і бронз. ў практыкаваннях на бервяне. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (1965, Сафія) у вольных практыкаваннях і на бервяне. Чэмпіёнка СССР (1964 — абсалютная; 1966 — у практыкаваннях на брусах). З 1977 жыве ў Расіі (з 1992 на трэнерскай рабоце ў ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІКТАГРАФІ́ЧНАЕ ПІСЬМО́, піктаграфія (ад лац. pictus намаляваны + ...графія),
найбольш старажытны тып пісьма з дапамогай малюнкаў. Малюнкі, або піктаграмы, прызначаныя для перадачы інтэлектуальнага зместу, аднолькава разумеліся разнамоўнымі супольнасцямі, якія карысталіся агульнай ці блізкай сукупнасцю паняццяў. Адрозніваюць піктаграмы-сігналы (зразумелыя толькі ў пэўнай сітуацыі) і піктаграмы-знакі (нясуць сэнсавую інфармацыю самі па сабе). Істотная рыса П.п. — пэўная адвольнасць інтэрпрэтацыі, прачытання малюнкаў. П.п. было пашырана з часоў палеаліту сярод карэнных жыхароў Амерыкі, Трапічнай Афрыкі, Аўстраліі, Сібіры і інш. рэгіёнаў свету да 20 ст. З П.п. ўзнікла ідэаграфічнае пісьмо. У наш час прынцып піктаграфіі знаходзіць адлюстраванне ў дапаможных сродках камунікацыі (дарожныя знакі, сімвалічныя выявы відаў спорту, малюнкі ў коміксах, рэклама, татуіроўка і інш.).
(2.2.1938, в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на — 2.1.2000),
бел. спартсменка (фехтаванне на рапірах). Засл. майстар спортуСССР (1960). Засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1980). Скончыла БПІ (1962). Чэмпіёнка XVII, XIX і XX Алімп. гульняў (1960, Рым; 1968, Мехіка; 1972, г. Мюнхен, Германія) у камандным заліку, сярэбраны прызёр XVIII Алімп. гульняў (1964, Токіо). Чэмпіёнка свету ў асабістым (1966, Масква) і камандным (1963, г. Гданьск, Польшча; 1965, Парыж; 1966, Масква; 1970, Анкара) заліках. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1959, Будапешт; 1962, Буэнас-Айрэс; 1967, г. Манрэаль, Канада; 1969, Гавана) у камандным заліку. Бронз. прызёр чэмпіянату свету ў асабістым заліку (1959). Чэмпіёнка СССР у камандным заліку (1960, 1962, 1964, 1968, 1970, 1971, 1972), бронз. прызёр у асабістым заліку (1959, 1965, 1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДЗЯ́К (Віктар Аляксандравіч) (н. 24.11.1943, г. Анжэра-Суджанск Кемераўскай вобл., Расія),
бел. спартсмен (фехтаванне на шаблях). Засл. майстар спортуСССР (1968). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1973). З 1973 інструктар спарт. клуба Беларускай ваен. акругі. Чэмпіён XIX (1968, Мехіка), XXI (1976, г. Манрэаль, Канада), XXII (1980, Масква) і сярэбраны прызёр XX (1972, г. Мюнхен, Германія) Алімп. гульняў у камандным заліку. Чэмпіён XX і бронз. прызёр XXI Алімп. гульняў у асабістым заліку. Чэмпіён свету (1969, Гавана; 1970, Анкара; 1971, Вена; 1974, г. Грэнобль, Францыя; 1975, Будапешт; 1979, г. Мельбурн, Аўстралія) і сярэбраны прызёр (1973, г. Гётэбарг, Швецыя) у камандным заліку. Чэмпіён свету (1969), сярэбраны (1973) і бронз. (1971, 1974) прызёр у асабістым заліку. Чэмпіён СССР у камандным (1968, 1970, 1972, 1974, 1976, 1978, 1980) і асабістым (1973, 1978) заліках.