Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІМПІ́ЙСКІЯ ВІ́ДЫ СПО́РТУ,
спартыўныя дысцыпліны, прызнаныя міжнар. алімпійскім к-там (МАК) і ўключаныя ў праграму Алімпійскіх гульняў. Гал. ўмовы прызнання алімпійскіх відаў спорту — вял. іх пашырэнне ў свеце, наяўнасць міжнар.спарт. федэрацый і іх прызнанне МАК, правядзенне сусв., рэгіянальных, нац. чэмпіянатаў, кубкавых турніраў.
Алімпійскімі відамі спорту могуць стаць тыя спарт. дысцыпліны, якія пашыраны не менш як у 40 краінах 3 кантынентаў у спаборніцтвах мужчын і не менш як у 25 краінах 2 кантынентаў у спаборніцтвах жанчын — для летніх Алімпійскіх гульняў, не менш як у 25 краінах 2 кантынентаў (мужчыны) і 20 краінах (жанчыны) — для зімовых Алімпійскіх гульняў. Як выключэнне да алімпійскіх відаў спортутрадыц. адносіцца бобслей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ДНЫЯ ВІ́ДЫ СПО́РТУ,
агульная назва відаў спорту, якія звязаны з вадой. Да іх адносяцца вадналыжны спорт, веславанне акадэмічнае, веславанне на байдарках і каноэ, віндсёрфінг, вяслярны слалам, воднае пола, водна-маторны спорт, падводны спорт, парусны спорт, скачкі ў ваду і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМО́ВЫЯ ВІ́ДЫ СПО́РТУ,
віды спорту (спарт. гульняў) на каньках, лыжах і рознага тыпу санках, спаборніцтвы па якіх праводзяцца на лёдзе і снезе. Да З.в.с. належаць: біятлон, бобслей, буерны спорт, гарналыжны спорт, канькабежны спорт, лыжны спорт, санны спорт, фігурнае катанне μα каньках, фрыстайл, хакей з мячом, хакей з шайбай.
Існуюць нац. З.в.с.: гонкі на аленевых і сабачых запрэжках, кёрлінг і інш. Вельмі пашыраны мотагонкі на лёдзе. Найб. развіццё З.в.с. атрымалі ў многіх краінах Еўропы, у т.л. на Беларусі, таксама ў Расіі, ЗША, Канадзе, Японіі і інш. Па З.в.с. праводзяцца сусв. і еўрап. чэмпіянаты, першынствы краін. З 1924 арганізуюцца зімовыя алімпійскія гульні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ПАЛА́Ц СПО́РТУ.
Пабудаваны ў 1966 на праспекце Машэрава ў Мінску (арх. С.Філімонаў, В.Малышаў). Самае вял. ў Беларусі крытае спарт. збудаванне шматмэтавага прызначэння. Амаль квадратны ў плане будынак (82 × 78 м); яго аб’ём 100,5 тыс.м³. Кампазіцыя гал. фасада, арыентаванага на праспект, заснавана на рытме жалезабетонных пілонаў. Глядзельную залу (66 × 64 м) перакрывае прасторавая сістэма металічных ферм (макс. пралёт 61,5 м). Мае хакейную пляцоўку (30 × 61 м) і стацыянарныя асіметрычныя трыбуны (на 4 тыс. месцаў, пры трансфармацыі залы і арэны макс. 6 тыс. месцаў), 2 спарт. залы (12 × 18 м), адм. і дапаможныя памяшканні. У 1999 каля палаца ўзведзены будынак лядовай пляцоўкі.