przejść od słów do ~ów — перайсці ад слоў да спраў (да дзеянняў);
czyn społeczny — грамадская праца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
przemawiać
незак.
1. выступаць; гаварыць прамову; гаварыць;
2. звяртацца;
przemawiać komu do rozumu — старацца прывесці да розуму каго;
przemawiać za kim/czym — заступацца за каго; выступаць у абарону каго; казаць на карысць каму
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Нацкну́ць ’падтыкнуць, прыпомніць, навесці на думку’ (Арх. Федар.). Каранёвая частка дзеяслова атаясамліваецца з адпаведнай марфемай у польск.ocknąć ’разбудзіць, вывесці са сну’, якое выводзяць з *octnąć (Варш. сл., 3, 556), адпаведнага чэш.oc(i)tnoutiyславац.ociinüť ’прывесці да прытомнасці’, параўн. чэш.cititi ’адчуваць’ і пад.; калі прыняць этымалогію Махэка (Studie, 41) — з прасл.ot‑jьtnęti, што адпавядае літ.atjusti, atjuntu ад justi, juntu ’адчуць’; усходнеславянская форма ў гэтым выпадку была б *от‑чтнутьу параўн. рэальна зафіксаваныя рус.очкнуться (КСРНГ), бел.ачхнуць, гл. ачнуцца. Такім чынам, па форме нацкну́ць трэба разглядаць як запазычанне, аднак у польскай мове такога дэрывата не выяўлена. Затое названая форма вельмі блізкая да нацу́кнуць ’падбухторыць’, якое Насовіч адносіць да цу́кнуць ’нацкаваць; падбіць на дрэнны ўчынак’ (гл.), параўн. таксама наткнуць ’напомніць, нагадаць’ да цікнуць ’раптоўна ўспомніць’ (гл.), што можа сведчыць пра іншае паходжанне слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Каката́ць, какыта́ць ’сакатаць’ (Бяльк.). У якасці адпаведнікаў можна прывесціўкр.кокотіти ’лепятаць, балбатаць’, верагодна, рус.ярасл., наўг.кокотать ’сакатаць’, польск.kokotać ’пра голас фазана ў час гульні (паляўнічы тэрмін)’, в.-луж.kokotać ’сакатаць’, н.-луж.kokotaś ’сакатаць і інш.’, славен.kokotáti ’тс’, серб.-харв.коко̀тати ’тс’, балг.дыял.кокоча ’выдаваць голасам ко‑ко’. Ёсць і формы з іншым суфіксам: польск.дыял.koktati, чэш.kokiati і наогул без суфікса: польск. і інш. kokać у розных блізкіх значэннях. Паралелі да бел. лексемы быццам бы дазваляюць рэканструяваць праслав.kokotati, аднак спосаб утварэння слова не вельмі ясны. Слаўскі (2, 332) мяркуе, што ад kokać (< *kokati, якое ад гукапераймальнага ko — ko) з пашырэннем суфіксаў ‑ot‑: ‑ъt‑ або, магчыма, ад асновы kok‑ з тыповай для гукапераймальных дзеясловаў структурай ‑ъt‑ati, ‑ot‑ati. Параўн. і кокат (гл.). Да адзначанага польск. слова параўн. і літ.дыял.kakóti (пра пеўня).
1. Акінуць позіркам, разгледзець з усіх бакоў. Агледзеў майстар камень ды выкаваў з яго споднік для млынавых жорнаў.Якімовіч.// Пазнаёміцца, разглядаючы прадмет за прадметам. За дзень звяно ў сталіцы На вуліцах і пляцах Агледзела святліцы, Тэатры і палацы.Аўрамчык.
3. Выпадкова ці знарок адшукаць, напаткаць прыхаванае. Назаўтра раніцай агледзеў.. [Максімку] дворнік і выгнаў мятлою вон.Якімовіч.
4. Абследаваць, вызначыць стан здароўя арганізма або асобнага органа шляхам агляду, выслухвання і пад. Устрывожаная,.. [Граноўская] агледзела нагу. Рана была невялікая.Гурскі.
5.Прывесці ў парадак; падправіць, паднавіць. Агледзеў іх [будынкі] Антось, падправіў І шулы новыя паставіў У гнілы паркан.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Валочачы, цягнучы, даставіць куды‑н. [Косцік] бягом прывалок дзве жэрдкі і па слізкім лёдзе насунуў іх танчэйшымі канцамі да Аксінні.Пальчэўскі.— Будзеш упірацца, то паклічу Рыгора і Язэпа і, далібог, прывалачом вось так, як ты цяпер ляжыш.Колас.Прывалаклі [партызаны] нават два цяжкія кулямёты.Шахавец.//Разм. Прынесці (звычайна што‑н. цяжкае, вялікае). [Чыжык] прывалок у яміну новенькі нямецкі карабін і патроны, знойдзеныя сярод забітых гітлераўцаў.Лупсякоў.Гарыдавец Шарона праз сяло Адзін дамоў на плечах прывалок.Танк.//Разм. Сілаю прывесці, прымусіць прыйсці. [Сашка:] — На чорта ён мне, твой гэты працаўнік, ты маеш з ім справы, то ідзі да яго, а чаго ты мяне сюды прывалок?Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)