тор 1, ‑а, м.
1. Дарога, след, пакінуты калёсамі. Брук на дарозе ляжаў няроўны, калдобісты, месцамі яго зусім неставала, і тор ад калёс зварочваў з абочыны на сярэдзіну шашы. Пташнікаў.
2. перан. Кірунак дзейнасці; шлях. На другі дзень, 1 студзеня 1919 года, хадзіў я з Юзяю абедаць на Варонюю, і жыццё ішло там сваім звычайным торам. Гарэцкі. [Сын] за чужым не цягне возам, А хоча свой пракласці тор. Колас.
тор 2, ‑а, м.
Спец. Геаметрычнае цела, якое ўтвараецца вярчэннем круга каля восі, што ляжыць у яго плоскасці, але не перасякае яго.
[Лац. torus — выпукласць.]
тор 3, ‑а, м.
Адзінка ціску, якая ўжываецца пры вакуумных вымярэннях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
катагене́з
(ад ката- + -генез)
1) кірунак эвалюцыйнага працэсу ў бок спрашчэння будовы і функцыі арганізмаў;
2) змена асадачных горных парод пасля з’яўлення іх у выніку дыягенезу да ператварэння ў метамарфічныя пароды.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
імпрэсіяні́зм
(фр. impressionnisme, ад лац. impressio = уражанне)
кірунак у мастацтве і літаратуры апошняй трэці 19 — пач. 20 ст., які адлюстроўваў суб’ектыўныя перажыванні, настроі і ўражанні аўтара, узятыя без сувязі з рэчаіснасцю.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мадэ́рн
(фр. modeme = навейшы, сучасны)
1) стылявы кірунак у еўрапейскім і амерыканскім мастацтве канца 19 — пач. 20 ст., які супрацьпастаўляў сябе мастацтву мінулага;
2) што-н. сучаснае, моднае (напр. стыль-м.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нейрабіёніка
(ад нейра- + біёніка)
кірунак у біёніцы, звязаны з вывучэннем і мадэліраваннем дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы чалавека і жывёл для выкарыстання заканамернасці іх будовы пры стварэнні новых тэхнічных прыстасаванняў, кібернетычных сістэм.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сюррэалі́зм
(фр. surrealisme = звышрэалізм)
мадэрнісцкі кірунак у літаратуры і мастацтве 20 ст., які абвясціў крыніцай творчасці сферу падсвядомага (інстынкты, сны, галюцынацыі);
а-яе метадам — разрыў лагічных сувязей, арыентацыю на суб’ектыўныя асацыяцыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
іканало́гія
(ад гр. eikon = выява, вобраз + -логія)
кірунак у мастацтвазнаўстве 20 ст., які даследуе сюжэты і выяўленчыя матывы ў мастацкім творы для вызначэння яго гісторыка-культурнага сэнсу і выражанага ў ім светапогляду.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пазітыві́зм
(фр. positivisme, ад лац. positivus = дадатны)
ідэалістычны кірунак у філасофіі (узнік у 30-я гг. 19 ст. у Францыі), разнавіднасць агнастыцызму, якая адмаўляе пазнавальную каштоўнасць філасофскіх ведаў, тэарэтычнага мыслення ў цэлым.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
экспрэсіяні́зм
фр. expressionisme, ад expression = выражэнне < лац. expressio = выражэнне)
мадэрнісцкі кірунак у літаратуры і мастацтвт першай пал. 20 ст., для якога асноўнай мэтай было выражэнне суб’ектыўнага стану чалавека; характарызаваўся ірацыяналізмам, фантастычнасцю вобразаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
канвенцыяналі́зм
(ад лац. conventionalis = які грунтуецца на ўмове)
суб’ектыўна-ідэалістычны кірунак у філасофскім тлумачэнні навукі, паводле якога навуковыя тэорыі і паняцці з’яўляюцца не адлюстраваннем аб’ектыўнага свету, а вынікам дамоўленасці паміж вучонымі, умоўнымі правіламі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)