Ро́згалас ’рэха, адгалоскі’ (ТСБМ, Шат.), розгалас ’водгук, адгалоскі’ (Яруш.). Укр.ро́зголос ’погалас, чутка, гавэнда’; рус.разгла́ска ’рознагалоссе, супярэчлівасць’ — пазнейшае ад разгласи́ть ’зрабіць вядомым’, ’разнесці чутку’; ’вядомасць, папулярнасць’, польск.rozgłos, н.-луж.rozgłos, в.-луж.rozhłos, чэш., славац.rozhlas ’радыё’, чэш.rozhlásiti ’выдаць таямніцу’, ’давесці да ведама публікі’; славен.razglàs ’апавяшчэнне’; у іншых паўд.-слав. мовах (серб.разгла́сити, харв.rázglas, razglásiti, славен.razglasíti, макед.разгласи, балг.разглася́) дзеяслоў абазначае ’аб’яўляць, паведамляць, рабіць вядомым’. Беларуская ж лексема паводле семантыкі займае асобнае месца (значэнне ’рэха’). Да прасл.*orz‑golsiti і *orz‑golsъ > раз- і голас, галасіць (гл.). Розгалас ’слава, папулярнасць’ (Др.-Падб.) і розглас ’пагалоска’ (Сцяшк. Сл.) узыходзяць да польск.rozgłos ’вядомасць, папулярнасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скле́зень ‘малы, малеча’ (Нас., Касп., Бяльк.), ‘пра слабую, худую (звычайна маладую) істоту’ (Янк. Маг., Барад.), ‘хілае, капрызнае дзіця’ (Юрч., Яўс.), ‘худы чалавек, няўдаліца’ (Сл. рэг. лекс.), ‘слізень’ (Бяльк.), склязнёнак ‘фізічна слабая істота’ (Мядзв.), ‘нованароджанае недаразвітае дзіця’ (Мат. Маг.). Панюціч (Лексіка, 86) выводзіцца ад скліць ‘скуліць, ныць’ (гл.), параўн. скліза ‘кволае, хваравітае дзіця’ (Юрч.), што ў далейшым было набліжана да склізкі (гл.), параўн. склізня́ ‘смоўж’, ‘капрызная дзяўчынка’, ‘слізота, галалёд’ (Яўс.), склі́зень ‘слізняк’, ‘нікчэмны чалавек’ (Нар. Гом.). Не выключаны, як пачатковая аснова, дзеяслоўсклець ‘чэзнуць’ (гл.). Аб суф. ‑з(а), ‑ень, ‑інь, якія ўтвараюць экспрэсіўныя назвы асоб, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38, 41, параўн. слімаза, слімень (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́мбер ‘чатырохметровая часаная хваёвая калода’ (ТС), ты́мбры ‘фляксоны, дубовыя бярвенні рознай даўжыні і таўшчыні, якія ідуць на пабудову мастоў’ (навагр., Нар. лекс.), зборн. ты́нбра ‘тоўстае бярвенне, абчэсанае з чатырох бакоў’, ты́нбрына ‘адно бервяно’ (ТС). Запазычана праз польск.tymbry ‘кароткія брусы (пры гандлі драўнінай)’, параўн. timbersy ‘рэбры каркасу ў лодцы’, з англ.timber ‘будаўнічы матэрыял’, ‘бервяно, бэлька’, якое са ст.-англ.timber ‘збудаванне’, ‘будаўнічы матэрыял’, ‘лес, драўніна’, што ўзыходзіць да прагерм.*temran (параўн, ст.-фрыз.timber ‘лес, драўніна’, ст.-в.-ням.zimbar ‘жыллё, хаціна’, ням.Zimmer ‘пакой’). Стараанглійскі дзеяслоўtimbran, timbrian быў асноўным для значэння ‘будаваць’ (Online Etymology Dictionary. Рэжым доступу: http://www.etymonline.com./index.php; 01.06.2010 г.).
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Бужані́на. Рус.бужени́на, укр.бужени́на, бужани́на. Усх.-слав. утварэнне (суф. ‑ина) ад буженый ’вялены’ (параўн. у Бярынды: сушани́ца: мя́со вендзо́ное (1627 г.), але таксама ў іншых экземплярах гэтага ж выдання: мя́со бужеоное, гл. Німчук, Бер., XIV). Дзеяслоўбуди́ти ’вяліць, вэндзіць’ (< *obǫditi; слав.*ǫditi ’вэндзіць’: польск.wędzić, чэш.uditi і г. д.) вядомы і сёння ва ўкр. гаворках (параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 129). Іншыя тлумачэнні: бужени́на < вуженина (Рудніцкі, 240; Шанскі, 1, Б, 214; Фасмер, 1, 232, там і літ-pa) не прымаюць да ўвагі рэальнае існаванне дзеяслова буди́ти ва ўсходніх славян і надта ўскладняюць рэканструкцыю. Не выключаецца, што форма бужани́на, бужени́на пранікла ў рус. і бел. мовы з укр. Падрабязна аб слове бужані́на гл. таксама Кіш., Hatv., 20–21.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лохнуць1 ’прагнуць’ (стаўб., Сл. бел. нар. фраз.; Жд. 2). Прасл.loknǫti — дзеяслоў закончанага трывання ад lokati ’хлябтаць’, параўн. бел.локаць ’піць’ (Нас.). Этымалогію гл. лакта́ць. Параўн. таксама Слаўскі (5, 151–153, 160). Куркіна (Этимология–72, 75) супастаўляе славен.lohnẹ́ti ’адчуваць, імкнуцца, патрабаваць’ са славац.lochať ’хлябтаць’, láchať ’хацець, піць’, укр.лохати(ся) ’адчуваць голад’ і зводзіць іх (і іншыя) да асноў: lox‑/las‑/laš‑. Сюды яна адносіць і ўкр.ло́хнути ’быць у адчаі’, ’сумаваць’, параўн. наступнае слова.
*Лохнуць2, лохнути ’сумаваць, трывожыцца’ (Бес.), рус.гло́хнуць ’сумаваць, быць у адзіноце’, польск.głuchnąć ’сціхаць, замаўкаць’, балг.глъ́хна ’сціхаць’, ’заглушацца пустазеллем (аб расліне)’, глʼкна ’перастаць плакаць, страціўшы голас’. Прасл.gluxnǫti/glъxnǫti (Трубачоў, Эт. сл., 6, 145 і 157). Да глухі (гл.).