КАЗАКО́Ў (Васіль Іванавіч) (18.7.1898, в. Філіпава Бутурлінскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 25.5.1968),
удзельнік баёў у Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), маршал артылерыі (1955). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Зах. фронце. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Бранскім, Сталінградскім, Данскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах. Пад яго кіраўніцтвам у Бабруйскай аперацыі 1944 быў выкарыстаны метад артыл. падтрымкі — двайны агнявы вал. Аўтар кніг «На пераломе» (1962), «Артылерыя, агонь!» (2-е выд., 1975).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАЧЭ́НКА (Мікалай Міхайлавіч) (1.1.1916, в. Бярозаўка Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 21.3.1977),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦК К.П(б)Б (1949). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну зчэрв. 1941 на Зах., Паўд.Зах., Паўн.-Каўказскім, Сцяпным, 3-м Укр., 1-м Бел. франтах. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра каля Ніжнедняпроўска (Украіна); у ноч на 3.10.1943 байцы аддзялення на чале са ст. сяржантам К. пад агнём праціўніка збудавалі прыстань на правым беразе ракі і пераправілі на пароме 1700 воінаў, 60 павозак з боепрыпасамі, 120 коней.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛА́Н, камчацкі бабёр,
марская выдра (Enhydra lutris),
млекакормячае сям. куніцавых. Адзін від роду, 2 падвіды. Пашыраны ў паўн.ч. Ціхага ак. (узбярэжжы Паўн. Амерыкі і Азіі). Жыве ў прыбярэжнай зоне, каля скал.
Даўж. да 1,5 м, маса да 40 кг. Футра густое, шаўкавістае, цёмна-бурае ці амаль чорнае. Ногі кароткія, заднія накшталт ластаў. Самка раз у 2 гады нараджае 1—2 дзіцяняці Па сушы перамяшчаецца з цяжкасцю, выдатна плавае і нырае, пад вадой можа быць да 45 мін. Корміцца марскімі вожыкамі, малюскамі, крабамі, рыбай. У Расіі промысел забаронены, ахоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЖАВА́ТАЎ (Андрэй Мітрафанавіч) (22.8.1907, с. Кіжаватава Бяссонаўскага р-на Пензенскай вобл., Расія — 29.6.1941),
удзельнік абарончых баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). У Чырв. Арміі з 1929. Быў нач. 9-й пагранзаставы 17-га Брэсцкага пагранатрада, які размяшчаўся ў цытадэлі Брэсцкай крэпасці. Воіны заставы пад камандаваннем лейтэнанта К. раніцай 22.6.1941 прынялі першы бой зням.-фаш. захопнікамі, адбілі 6 атак, двойчы контратакавалі. Кіраваў участкам абароны каля Цярэспальскіх варот, быў некалькі разоў паранены. Загінуў у баі, прыкрываючы групу прарыву. Імя К. прысвоена пагранічнай заставе, дзе ўстаноўлены яго бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЎНІР (Сцяпан) (Стафан) Дзям’янавіч (1695, с. Гваздоў Кіеўскай вобл. — 1786),
украінскі дойлід. Прыгонны Кіева-Пячэрскай лаўры, дзе працаваў больш як 60 гадоў пад кіраўніцтвам і сумесна з П.Няелавым, Г.І.Шэдэлем, І.Грыгаровічам-Барскім. Пабудовы К. ў стылі ўкр. барока: т.зв. Коўніраўскі корпус (1744—72), званіцы на Далёкіх (1754—61) і Блізкіх (1759—62) пячорах і інш. ў лаўры, Клоўскі палац (1754—58, з Няелавым), званіца Брацкага манастыра на Падоле (1756, не захавалася) — усе ў Кіеве; царква Антонія і Феадосія і званіца ў Васількове (1756—58), Троіцкая царква ў Кітаеве (1763—67) каля Кіева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЎ III (Leōn) Ісаўр, Леў III Сірыец (каля 675, Германікія, цяпер г. Мараш, Турцыя — 18.6.741), візантыйскі імператар [717—741], заснавальнік Ісаўрыйскай дынастыі. Узмацніў знешнепаліт. становішча імперыі: адбіў націск арабаў, якія ў 717—718 вялі аблогу Канстанцінопаля; пасля перамогі ў 740 пад Акраінонам вярнуў ч.візант. уладанняў у М. Азіі. З мэтай умацавання цэнтр. улады і абароны інтарэсаў ваенна-служылай знаці выдаў у 726 Эклогу (зб. законаў). Рэфармаваў армію, распачаў рэформы ў галіне права, грамадскіх адносін і царк. палітыкі. Узначальваў рух іканаборства, што прывяло ў 730 да разрыву адносін зрым. курыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБІ́ЦЫНА,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 30 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,35 км², даўж. каля 1,1 км, найб.шыр. 430 м, найб.глыб. 5,6 м, даўж. берагавой лініі больш за 2,7 км. Пл. вадазбору 1,25 км². Схілы катлавіны выш. 10—16 м (на Пн і ПдУ да 4 м), на ПнУ і З у ніжняй ч. стромкія, разараныя. Берагі нізкія, на Пд зліваюцца са схіламі (на ПдЗ участак сплавіннага берага), месцамі тарфяністыя, пад хмызняком. Дно да глыб. 1,5 м пясчанае, ніжэй — сапрапелістае. Злучана пратокай звоз. Цеменіца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ДВІГ ((Ludwig) Крыста) (н. 16.3.1928, Берлін),
аўстрыйская спявачка (мецца-сапрана). Вучылася пад кіраўніцтвам бацькі А.Людвіга, потым у муз. школе ў Франкфурце-на-Майне. З 1946 працавала ў розных ням. оперных т-рах, з 1955 салістка Венскай дзярж. оперы. Спявала таксама ў т-рах «Метраполітэн-опера», «Ла Скала». Сярод партый: Дарабела, Керубіна («Усе яны такія», «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта), Леанора («Фідэліо» Л.Бетховена), Актавіян і Маршальша («Кавалер ружы» Р.Штрауса), Эбалі («Дон Карлас» Дж.Вердзі). У 1954—74 пастаянна ўдзельнічала ў Зальцбургскіх фестывалях. Выконвала сольныя партыі ў 9-й сімфоніі Бетховена. Выступае як камерная спявачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ЛЬКА (Архіп Міхайлавіч) (23.3.1908, в. Саварка Багуслаўскага р-на Кіеўскай вобл. — 1.6.1984),
расійскі канструктар авіяц. рухавікоў. Акад.АНСССР (1968; чл.-кар. 1960). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1931). З 1939 у НДІ і КБавіяц. прам-сці, з 1946 ген. канструктар авіяц. рухавікоў. Выказаў ідэю і абгрунтаваў магчымасць стварэння турбарэактыўных рухавікоў (ТРР) для скарасных самалётаў (1937). Пад яго кіраўніцтвам створаны першы сав. ТРР і распрацаваны шэраг рухавікоў для баявых самалётаў. Ленінская прэмія 1976, Дзярж. прэміі СССР 1948, 1951.
Літ.:
Пономарев А.Н. Советские авиационные конструкторы. 3 изд. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІ́ЧНЫ КВАДРА́Т,
квадратная (n × n) табліца цэлых лікаў ад 1 да n2, у якой сума лікаў уздоўж любога радка, слупка і вял. дыяганалі табліцы ёсць велічыня пастаянная і роўная n(n2 + 1)/2. Лік n наз. парадкам М.к. Даказана, што М.к. можна пабудаваць для любога n>3. Існуюць М.к., якія задавальняюць дадатковыя умовы, напр., М.к. з n=8 можна разбіць на 4 меншыя па 16 лікаў, кожны з якіх таксама М.к. У абагульненым сэнсе пад М.к. разумеюць квадратныя табліцы, запоўненыя не абавязкова паслядоўнымі і першымі натуральнымі лікамі.