КАМІ́НСКІ (Мсціслаў Адамавіч) (28.4.1839, Вількамірскі пав. Віленскай губ. — 12.11.1868),
этнограф, фалькларыст, публіцыст. Вучыўся ў Варшаўскай медыка-хірург. акадэміі (1860—62). Супрацоўнічаў у газ. «Kurier Wileński» («Віленскі веснік»), час. «Tygodnik Ilustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»), «Kłosy» («Калоссе»), «Biblioteka Warszawska» («Варшаўская бібліятэка») і інш. Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру бел., літ. і польск. народаў. У арт. «Дзяды» (1862), «Танцы насельніцтва з-пад Віліі» (1864), «Прыказкі жыхароў з-пад Віліі» (1866), «Некалькі слоў пра звычаі насельніцтва ў Мінскай губерні», абразках «Уражанні з падарожжа», «Успамін пра Пініпчыну» (усе 1867) і інш. падаў цікавыя звесткі пра побыт, абрады, звычаі, адзенне, фальклор беларусаў, літоўцаў і палякаў. Паэтычнасць бел.нар. песень адзначаў у працы «Пра паэтычныя ўяўленні літоўска-крывіцкага народа ў яго песнях» (1867).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДА́Ш (Іван Браніслававіч) (10.1.1919, в. Захарычы Мінскага р-на — 1.3.1993),
бел. вучоны ў галіне гігіены і санітарыі. Канд.мед.н. (1968), праф. (1976). Засл. ўрач Беларусі (1964). Скончыў Свярдлоўскі мед.ін-т (1942). У 1942—43 нач.сан. службы партыз. брыгады імя М.І.Кутузава, з 1943 старшы дзярж.сан. інспектар Віцебскай вобл. У 1949—74 нам. міністра аховы здароўя Беларусі, у 1970—91 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук.працы па барацьбе з поліяміэлітам, распрацоўцы праграмы падтрымання эпідэміял. добрага стану па поліяміэліце на Беларусі, па пытаннях сан.-эпідэміял. службы, гігіены і арганізацыі аховы здароўя.
Тв.:
Санитарно-эпидемиологические аспекты борьбы с туберкулезом в БССР (разам з В.С.Кароўкіным) // Материалы III республ. съезда фтизиатров. Мн., 1974.
савецкі геолаг, адзін з заснавальнікаў фіз.-хім. петралогіі і мінералогіі. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1943). Чл. многіх замежных т-ваў і акадэмій. Герой Сац. Працы (1969). Сын С.І.Каржынскага. Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1926). Вывучаў геалогію і мінер. радовішчы Казахстана, Усх. Сібіры, Урала, Сярэдняй Азіі. Распрацаваў асновы фіз.-хім. тэорыі працэсаў мінералаўтварэння: тэрмадынамічную тэорыю прыродных мінер. сістэм з рухомымі кампанентамі, фіз.-хім. аналіз парагенезісаў мінералаў і тэорыю метасаматычнай занальнасці. Прапанаваў тэорыю біметасаматычнага і кантактава-інфільтрацыйнага скарнаўтварэння і кіслотна-асноўнай гідратэрмальнай эвалюцыі раствораў. Абгрунтаваў прынцып кіслотна-асноўнага ўзаемадзеяння пры крышталізацыі расплаваў. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1975. Ленінская прэмія 1958. Залаты медаль імя У.І.Вярнадскага (1972). Яго імем наз. мінерал каржынскіт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПО́ВІЧ (Алесь) (1908, Гродзенская вобл. — 27.11.1992),
бел. кампазітар, музыкант, музыказнавец. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1937), выкладаў у Бел. кансерваторыі (1937—41). У Вял.Айч. вайну друкаваў артыкулы па гісторыі бел. музыкі ў «Беларускай газэце». З 1944 у Германіі, друкаваўся ў бел. эмігранцкіх выданнях. Аўтар навук.працы «Імпрэсіянізм у музыцы» (1932—37), манаграфій пра творчасць бел. кампазітараў А.Багатырова, М.Аладава, А.Туранкова, Я.Цікоцкага, П.Падкавырава, М.Равенскага і інш.Асн.муз. творы: музыка да балета «Саламея» (1932—37), рамансы на вершы Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Н.Арсенневай, Л.Геніюш, М.Сяднёва, М.Кавыля і інш., струнныя квартэты, санатнае алегра (1932—37), п’еса для фп., апрацоўкі бел.нар. песень (1937—41), прэлюдыі, тарантэла (1941—44), вальс (1945—52).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РПУЦЬ (Іван Мацвеевіч) (н. 1.1.1938, в. Даўбянкі Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Д-рвет.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1961). З 1964 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (з 1979 заг. кафедры, з 1989 прарэктар). Навук.працы па патамарфалогіі, кроваўтварэнні, імуннай рэактыўнасці здаровых жывёл і хворых на незаразныя, пратазойныя, бактэрыяльныя і вірусныя хваробы, па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, імуналогіі размнажэння, лактацыі, вітаміна- і антыбіётыкатэрапіі.
Тв.:
Иммунная реактивность свиней. Мн., 1981;
Микроэлементозы сельскохозяйственных животных. Мн., 1986 (у сааўт.);
Незаразные болезни молодняка. Мн., 1989 (у сааўт.);
Внутренние незаразные болезни сельскохозяйственных животных. М., 1991 (у сааўт.);
Иммунология и иммунопатология болезней молодняка. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАКО́МБАВАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямён бронзавага веку, якія ў канцы 3—1-й пал. 2-га тыс. да н. э. жылі паміж Дняпром і Волгай, пазней — у Прыазоўі, Крыме, на Паўн. Каўказе. Вылучана В.А.Гарадцовым у пач. 20 ст. Назва ад пахавальнага абраду. нябожчыкаў хавалі ў катакомбах — падбоях, выкапаных у сценах магільных ям, скурчанымі, на баку (у пахаваннях трапляецца охра і вугаль у жароўнях і курыльніцах), побач клалі посуд, прылады працы, зброю. Пласкадонная кераміка вызначаецца разнастайнасцю форм (данецкай К.к. — кубак з канцэнтрычнымі кругамі, перадкаўказскай — рэпападобныя пасудзіны з наляпнымі валікамі), распаўсюджаны шнуравы арнамент. Вядомы каменныя і бронзавыя сякеры, нажы, упрыгожанні, каменныя булавы, крамянёвыя наканечнікі стрэл. У пахаваннях сустракаюцца драўляныя вазкі. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй, матычным земляробствам, бронзаліцейнай вытворчасцю. У плямён К.к. складваўся бацькоўскі род.
французскі матэматык, адзін з заснавальнікаў тэорыі аналіт. функцый. Чл. Парыжскай АН (1816), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1831). Скончыў Політэхн. школу (1807), Школу мастоў і дарог (1810) у Парыжы. Выкладаў у навуч. установах, у т. л. ў Сарбоне. Навук.працы па тэорыі дыферэнцыяльных ураўн., матэм. фізіцы, тэорыі лікаў, геаметрыі. Сфармуляваў адну з найб. важных агульных задач тэорыі дыферэнцыяльных ураўн. (гл.Кашы задача); развіў асновы тэорыі аналіт. функцый камплекснай пераменнай (гл.Кашы—Рымана ўраўненні); даў выраз аналіт. функцыі ў выглядзе інтэграла (гл.Кашы інтэграл), прапанаваў раскладанне функцыі ў ступеневы шэраг (гл.Кашы тэарэма). Аўтар класічных курсаў матэм. аналізу.
Літ.:
Стройк Д.Я. Краткий очерк истории математики: Пер. с нем. 2 изд. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕЙН (Барыс Самуілавіч) (н. 1.11.1928, г. Віцебск),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1989), праф. (1990). Скончыў Ленінградскі ун-т (1951). З 1955 працаваў у Гродзенскім аддзяленні т-ва «Веды», з 1964 у Гродзенскім мед. ін-це, з 1979 на кафедры гісторыі СССР і БССР Гродзенскага ун-та. З 1992 у ЗША, навук. супрацоўнік ун-та ў Мінесоце. Даследуе рэв. барацьбу і нац.-вызв. рух Беларусі, Літвы і Расіі. Аўтар працы «Рэвалюцыйны рух у Вільнюскім краі ў 1920—1939 гг.» (1961), складальнік і аўтар каментарыяў да зб. «Вільнюскае падполле» (1966).
Тв.:
Найдено в архиве. Мн., 1968;
В годину испытаний. Мн., 1986;
За дело правое: Борьба КПЗБ с буржуазным террором (1920—1938 гг.). Мн., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЕЎ (Сяргей Васілевіч) (н. 19.1.1931, в. Локаць Брасаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны-біяфізік. Акад.Нац.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1989), д-рбіял.н. (1968), праф. (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1954). З 1959 у Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў, з 1967 заг. лабараторыі ў Ін-це фотабіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук.працы па фатоніцы бялкоў, структурных перабудовах бялкоў і біямембран, кааператыўнасці арганізацыі біямембран і іх напружанага метастабільнага стану, вывучэнні ролі структурнай дынамікі спалучальных мембран у рабоце электроннатрансп. ланцуга мітахондрый, мембраннага рэгулявання фізіял. працэсаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Фотобиология. 2 изд. Мн., 1979 (разам з І.Дз.Валатоўскім);
Структурная лабильность биологических мембран и регуляторные процессы. Мн., 1987;
Биохимия и микробиология. М., 1992 (разам з М.С.Ручаем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РШУНАЎ (Фёдар Паўлавіч) (н. 15.5.1934, в. Траўна Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. фізікі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1984), д-ртэхн.н. (1975), праф. (1981). Скончыў Рыжскае вышэйшае інж.-авіяц. вучылішча ВПС (1957). З 1962 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац.АН Беларусі (у 1985—94 нам. дырэктара). Навук.працы па фізіцы паўправаднікоў, радыяцыйнай фізіцы цвёрдага цела, мікраэлектроніцы. Распрацаваў радыяцыйную тэхналогію стварэння шэрагу тыпаў паўправадніковых прыбораў і інтэгральных схем з павышанай радыяцыйнай трываласцю для касм. і ваен. тэхнікі. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Радиационные эффекты в полупроводниковых приборах. Мн., 1978 (разам з Г.В.Гатальскім, Г.М.Івановым);
Воздействие радиации на интегральные микросхемы. Мн., 1986 (разам з Ю.У.Багатыровым. У.А.Вавілавым).