Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бу́нда ’старажытная жаночая вопратка; дзіцячая вопратка’ (Сакал.), ’сарафан’ (КЭС), ’доўгае, пераважна дзіцячае адзенне’ (Лысенка Жыт.), укр.бу́нда верхняя вопратка (род суконнага паліто)’, польск.bunda, чэш.bunda і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца венг.bunda ’футра, кажух’. Брукнер, 49; Дэжэ, SSlav., 7, 161; Чаранэску, 116; Тамаш, 154; MESz, 1, 389; Рудніцкі, 255. Венг. слова не мае пэўнай этымалогіі (MESz, там жа). Ва ўсх.-слав. мовах бу́нда запазычана, марыць, праз польскую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Біча́ўнік, бічо́ўнік луг наўсцяж ракі’ (Яшкін), параўн. бічаўні́к ’бераг, берагавая паласа; паласа адчужэння паабапал дарогі, шашы, шляху’ (Яшкін), бічаві́к ’паласа адчужэння паабапал дарогі’ (Юрч.), бічаві́на, бічава́я ’тс’, параўн. яшчэ біча́й ’бераг лужка, аборка’, біча́йка ’вузкая незасеяная палоска каля палявой дарогі’ (Юрч.). Усё да абеча́йка (гл.) і яе форм (гл. пад біча́йка, там і літ-pa). Такія значэнні, як ’луг наўсцяж ракі’, — яўна другасныя (праз ’паласа…паабапал…’). Параўн. яшчэ бычовны́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выдава́ць ’выпускаць у свет (кнігу або інш.)’, рус. ’издавать’, выда́нне, выдаве́ц, выдаве́цтва (Яруш., БРС, Гарэц., Байк. і Некр.), укр.видава́ти ’выдаваць (кнігі)’, видання, видавець//видавник, видавництво ’выдавецтва, выданне’, польск.wydawać ’тс’, wydanie, wydawca, wydawnictwo. Польскія словы, паводле Брукнера, 84, развілі спецыяльнае значэнне пад уплывам ням. мовы; такі ўплыў праз пасрэдніцтва польскай мовы ці непасрэдна можна дапусціць і для бел. і ўкр. слоў. Паводле Крукоўскага, Уплыў, 149, калька з рус.издавать.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напра́ма ’кірунак, напрамак’ (Яруш.), напра́мак ’тс’ (Байк. і Некр., ТСБМ). Відаць, наватвор беларускай літаратурнай мовы, што ўзнік шляхам запазычання з укр.напрям, напрямок ’тс’ ці ў выніку калькавання рус.направление ’тс’ (з ц.-слав.правъ ’прамы’); пры гэтым варта адзначыць, што магчыма і самастойнае развіццё на базе народных прыслоўяў тыпу напрамік, напрамкі ’напрасткі, нацянькі’ (Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС) праз абагульненне семантыкі ’напрасткі’ — ’напрамую, у кірунку да мэты’ — ’кірунак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нат (наʼт) ’нават’ (Гарэц., ТСБМ, ТС). Скарочана ад на́ват (гл.), што ў сваю чаргу з польск.nawet (< na wet ’напаследак’, ад сярэдневяковага ням.wet, сучаснага Wette ’заклад, пары’), не раней XVII ст., параўн. у Бярынды: Ла́комый на веты на канфекты (’на дэсерт’). Паводле Карскага (1, 337), праз стадыі наэ́т — на́ат, зафіксаваныя ў Федароўскага. З бел.нат > літ.net ’тс’, збліжанае народнаэтымалагічна з формамі з адмоўем ne‑, гл. Трубачоў, Зб. Курыловічу, 334.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Но́нічы, ноньчы ’сёлета’ (Сл. ПЗБ), ’сёлета; сягоння, цяпер’ (бешанк., Нар. сл.), сюды ж таксама ноненны ’сяголетні’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, запазычанне з рус.ноньче ’тс’ (праз мову мясцовых жыхароў-старавераў), аднак суфікс ‑ч‑ы, адзначаны, паводле Шубы (Прыслоўе, 63), у нонячы ’тс’ побач з заўтрачы, сённечы і пад., ставіць пад сумненне такую магчымасць. Хутчэй за ўсё, мясцовае ўтварэнне ад ноні ’тс’ (< прасл.*пъпё), варыянт ніні, ніня (гл.) (Фасмер, 3, 82).