ГА́ЙСМАЙР ((Gaismair; Gaysmayr) Міхаэль) (каля 1490, Штэрцынг, зямля Ціроль, Аўстрыя — 15.4.1532),
кіраўнік паўстанцаў у Ціролі і Зальцбургу ў Сялянскую вайну 1524—26. Быў пісарам архіепіскапа акр. Брыксен. Вясной 1525 паўстанцы на чале з ім занялі Ціроль, архіепіскапства Зальцбург і інш., нанеслі шэраг паражэнняў войскам аўстр. эрцгерцага. У 1526 Гайсмайр склаў для Ціроля праграмнае «Земскае ўпарадкаванне», якое прадугледжвала ўстанаўленне нар. рэспублікі, знішчэнне дваран і царкоўнікаў, увядзенне дзярж. манаполіі на гандаль, нацыяналізацыю гарнаруднай прам-сці, апекаванне беднякоў і інш. Летам 1526, акружаны войскамі эрцгерцага, баварцаў і Швабскага саюза, Гайсмайр з часткай сваіх сіл прарваўся праз Альпы ў Венецыянскую вобласць. Забіты ў час перагавораў са швейцарцамі і венецыянцамі пра сумесную барацьбу супраць Габсбургаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЮЦЫНАГЕ́НЫ (ад галюцынацыі + ...ген(ы)], псіхатаміметыкі, дызлептыкі, прыродныя і сінт. рэчывы, здольныя выклікаць у людзей разнастайныя псіхічныя парушэнні, у т. л.галюцынацыі. Паводле хім. будовы падзяляюцца на вытворныя фенілэтыламіну (адрэнахром, адрэналюцін, мескалін); вытворныя крыптаміну (дыэтыламід лізергінавай кіслаты, псілацыбін, буфатэнін); вытворныя дыбензіпірану (канаблоіды, або гашыш, — прэпараты з індыйскіх канапель); інш.хім. рэчывы (серніл і інш.). Прыродныя галюцынагены маюць расліннае паходжанне. Іх здабываюць з некаторых мекс. грыбоў і спарынні, кактусаў, канапель, каранёў магільніку, саломкі і каробачак маку і інш.; шэраг такіх алкалоідаў належыць да наркатычных сродкаў. Найб. вывучана дзеянне мескаліну і дыэтыламіду лізергінавай кіслаты (выклікаюць выразныя псіхічныя парушэнні са зрокавымі галюцынацыямі). На Беларусі лек. і навук. выкарыстанне галюцынагенаў забаронена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІРЫХЛЕ́ ((Dirichlet) Іаган Петэр Густаў) (13.2.1805, г. Дзюрэн, Германія — 5.5.1859),
нямецкі матэматык. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай (1837) і чл. Парыжскай (1854) АН, чл. Берлінскай АН, Лонданскага каралеўскага т-ва (1855). Праф. Берлінскага (1831—55), Гётынгенскага ун-таў (з 1855). Навук. працы па тэорыі лікаў, матэм. аналізе, механіцы, матэм. фізіцы. Даказаў тэарэму пра існаванне бясконца вялікай колькасці простых лікаў у кожнай арыфметычнай прагрэсіі з цэлых лікаў, першы член і рознасць якой — лікі ўзаемна простыя. Сфармуляваў і даследаваў паняцце ўмоўнай збежнасці шэрагу, устанавіў прыкмету збежнасці шэрагу (прыкмета Дз.); даказаў магчымасць раскладання ў шэраг Фур’е функцыі, якая мае канечную колькасць максімумаў і мінімумаў (інтэграл Дз.).
Літ.:
Рыбников К.А. История математики. 2 изд. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДОМ ЛІТАРА́ТАРАў Мінску,
творчы клуб пісьменнікаў Беларусі. Пабудаваны ў 1976 (арх. Ю.Грыгор’еў, В.Шубіна).
Асіметрычны складанай канфігурацыі плана будынак. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя заснавана на кантрасце глухіх паверхняў сцен (крывалінейныя ў плане), абліцаваных светлым туфам, з вузкімі верт. праёмамі, упрыгожанымі вітражамі (маст. У.Стальмашонак) Унутр. планіроўка дакладна размежавана на 2 функцыян. зоны: парадная ўключае на 1-м паверсе вестыбюльную групу памяшканняў, бар, холы, на 2-м — прасторнае фае, глядзельную залу на 336 месцаў, канферэнц-залу, кафэ, кулуары; дзелавая — рабочыя пакоі, кабінеты, б-ку, групу дапаможных памяшканняў. Шэрагасн. і службовых памяшканняў выходзіць ва ўнутр. дворык. У аздабленні інтэр’ераў выкарыстаны прыродны камень, дрэва, чаканка (мастак Ю.Любімаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВО́ЛЬНЫ СЦЯГ»,
літаратурна-мастацкі і навук.-ілюстраваны часопіс. Выдаваўся ў вер. 1920 — студз. 1922 у Мінску на бел. мове. Працягваў традыцыі час.«Рунь». Адлюстроўваў стан бел. грамадскай думкі і маст. л-ры пач. 1920-х г. Друкаваў творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Гарэцкага, З.Бядулі, М.Чарота, Я.Журбы, Ц.Гартнага і інш. З літ. спадчыны апублікаваў творы А.Гаруна і К.Каганца. Надрукаваў шэраг крытычных, літ.- і мастацтвазнаўчых артыкулаў Я.Лёсіка, М.Піятуховіча, Г.Гарэцкага, Я.Карскага, Бядулі, А.Раманоўскага і інш. Змяшчаў фотарэпрадукцыі краязнаўчага і культ.-гіст. характару. У рэдагаванні часопіса удзельнічаў Я.Купала. Маст. афармленне першых нумароў Я.Драздовіча. Выйшла 9 нумароў, апошні ў каляровай вокладцы (мастак невядомы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРНЕРЭ́Н (Garnerin),
сям’я французскіх паветраплавальнікаў і парашутыстаў. Андрэ Жак (31.1.1769, Парыж — 18.8.1823), пілот паветранага шара і парашутыст. Ажыццявіў шэрагпаветр. палётаў у Еўропе, у т. л. першыя паветр. палёты ў Расіі (1803, Пецярбург, Масква). Выкарыстаў паветр. шар у ваен. мэтах у час франц.рэв. войнаў (1794). Ажыццявіў першы ў свеце скачок з парашутам з вышыні каля 600 м (1797, Парыж), потым з вышыні 2400 м (1802, Англія). Жан Батыст Аліўе (1775, Парыж — 1846), брат Андрэ Жака, вынаходнік і парашутыст. Удасканаліў парашут брата: паменшыў яго масу і павялічыў грузападымальнасць. Вынайшаў паплаўковы парашут для скачкоў у ваду. Жанна Жэнеўева (1775—1846), жонка Андрэ Жака, першая жанчына паветраплавальніца і парашутыстка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАФІЗІ́ЧНАЯ ЭКСПЕДЫ́ЦЫЯ,
вытворчая арганізацыя па забеспячэнні геафіз. даследаванняў геолагаразведачных работ. Створана ў г. Мінск у 1968 як комплексная геафіз. экспедыцыя ў складзе Белгеагідратрэста. З 1987 геафізічная экспедыцыя ў ВА«Беларусьгеалогія». Выконвае геафіз. даследаванні пры пошуках карысных выкапняў, геал. і гідрагеал. здымках, геаэкалагічным вывучэнні тэр. Беларусі. Уключае партыі: 2 доследна-метадычныя (фіз. уласцівасцей і лічбавай апрацоўкі), 7 вытв.-палявых геафіз., камеральную геолага-геафіз. інфармацыі, шэраг дапаможных службаў. Асн. кірункі дзейнасці (1996): усе віды геафіз. здымкі — аэра- і наземная магнітная, граві-, радые-, радона- і тэрмаметрычная; наземныя электраразведачныя работы, пенетрацыйныя і свідравальныя даследаванні, радые- і літагеахім. здымка на паверхні і на геал. разрэзах; працы па павышэнні выхаду нафты і вады са свідравін пры іх здабычы.
рускі географ, даследчык Цэнтр. і Сярэдняй Азіі. У 1884—87 падарожнічаў па Алтаі, Цянь-Шані, Каракаруме і Кашгарыі. У 1889—90 узначальваў экспедыцыю ў Цэнтр. Азію, у час якой адкрыты горны хр. Бэйшань і вызначана адмоўная адзнака Турфанскай упадзіны. У 1903—14 ажыццявіў шэраг экспедыцый у Зах. Манголію, Туву, на Д.Усход і інш. У 1920—31 віцэ-прэзідэнт Геагр.т-ваСССР. Асн. працы: «Апісанне Амурскай вобласці» (1894), «Зах. Манголія і Уранхайскі край» (т. 1—3, 1914—30). Вял. залаты медаль Геагр.т-ва. Яго імем названы перавал у гарах Сіхатэ-Алінь, ледавікі на Паміры і масіве Багдо-Ула.
чэшскі мовазнавец. Акадэмік (з 1904) і прэзідэнт (з 1928) Чэш.АН. Праф. Карлава ун-та (з 1891), ген. сакратар Каралеўскага чэш.т-ва навук (1911—16). Буйны індолаг — аўтар даследаванняў па пытаннях стараж,інд. фанетыкі і граматыкі, інд. л-ры; пераклаў на чэш. мову 2 драмы Калідасы. Займаўся навук. вывучэннем індаеўрап. моў — класічных, балт. і слав. («Параўнальны сінтаксіс індаеўрапейскіх моў», 1901, і інш.); зрабіў значны ўклад у развіццё багемістыкі. У 1910—22 апублікаваў шэраг даследаванняў, прысвечаных этымалогіі рэдкіх слоў з розных моў, у т. л. беларускіх («азярод», «досыць», «льга», «латвы» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУХА́РЧЫК (Пётр Дзмітрыевіч) (н. 22.3.1945, в. Арда Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-рфіз.-матэм. навук (1988), праф. (1990). Скончыў БДУ (1972). У 1972—90 у НДІ прыкладных фіз. праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ, адначасова з 1989 у БДУ (з 1990 прарэктар). Прэзідэнт к-таМіжнар. саюза радыёнавук у Беларусі. Навук. працы па радыёоптыцы і галаграфіі. Распрацоўваў і даследаваў галаграфічныя метады ў радыё-, інфрачырвоным, ЗВЧ і аптычным дыяпазонах эл.-магн. хваль. Прапанаваў і рэалізаваў метады пераўтварэння выпрамяненняў інфрачырвонага і ЗВЧ дыяпазонаў у аптычны дыяпазон, выканаў шэраг работ па тэарэт. і эксперым. даследаваннях нетрадыцыйных метадаў фарміравання радыёвідарысаў.