расліны, атрыманыя скрыжаваннем пшаніцы з пырнікам. Першае скрыжаванне правёў у 1930-я г. М.В.Цыцын з мэтай стварэння больш дасканалых форм пшаніцы. Атрыманы П.-п.г. шмат- і аднагадовыя, зерневага і кармавога кірункаў. Лепшыя аднагадовыя зернекармавыя формы па ўраджаі сена перавышаюць азімае жыта на 45—55%, віка-аўсяную сумесь на 25—35%. Шматгадовыя зернекармавыя гібрыды (новы 56-храмасомны від) вызначаюцца высокай устойлівасцю супраць грыбковых хвароб і маразоў. Шматкветныя і шматзерневыя галінастакаласовыя формы (42-храмасомны від) даюць зерне з высокімі хлебапякарнымі якасцямі, марозаўстойлівыя. На Беларусі вырошчвалі ў 1960-я Г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГА́ЦІК (Clavariadelphus),
род базідыяльных грыбоў сям. рагацікавых. 7 відаў і шэраг форм. Пашыраны ў Зах. Еўропе, Паўн. Амерыцы, Японіі. На Беларусі 2 віды Р.: песцікавы (C. pistillaris), занесены ў Чырв. кнігу, і язычковы (C. ligula). Трапляюцца з ліп. па вер. на галінках у хвойных мяшаных лясах, на апалай ігліцы, лісці.
Р. язычковы мае пладовае цела выш. 6—8 см булавападобнай або языкападобна выцягнутай формы, пры выспяванні вохрыста-жоўтага, пры высыханні — шаравата-бураватага колеру. Мякаць мяккая, белая ці крэмавая. Споры эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя. Малавядомы ядомы грыб. Таксама Р. наз. грыбы родаў Roniaria, Clavaria і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАВА (Таццяна Аляксандраўна) (н. 13.4.1925, г. Невель Пскоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Д-рбіял.н. (1979), праф. (1989). Засл. дз. нав. Беларусі (1981). Скончыла БДУ (1952). З 1958 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі (у 1968—88 заг. сектара). Навук. працы па генезісе глеб і заканамернасцях фарміравання глебавага покрыва, форм яго неаднароднасці і эвалюцыі пад уплывам прыродных, антрапагенных фактараў, меліярац. асаблівасцей глеб. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Структура почвенного покрова и типизация земель. М., 1992 (разам з І.С.Каурычавым, Н.П.Сарокінай);
Опыт количественной оценки биоразнообразия лесов Беловежской пуши // Природные ресурсы. 1997. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСНІ́ЧНЫЯ ІНФУЗО́РЫІ (Ciliata),
клас прасцейшых тыпу інфузорый. 5 падкл.: кругараснічныя інфузорыі, роўнараснічныя інфузорыі, спіральнараснічныя інфузорыі, этнадыніяморфы і ханатрыхі (Chonotricha). Каля 6,5 тыс. відаў. Жывуць пераважна ў прэсных і марскіх водах, паасобна і калоніямі, некат. здольныя прымацоўвацца да субстрату; састаўная ч. планктону і бентасу. Многія віды — паразіты, некат. — пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб жывёл і чалавека.
Даўж. да 3 мм. У адрозненне ад сысучых інфузорый цела большасці відаў Р.і. на ўсіх стадыях жыццёвага цыкла ўкрыта раснічным покрывам (адсюль назва). Форма і афарбоўка цела разнастайныя, шмат бясколерных форм. Кормяцца бактэрыямі. водарасцямі, дэтрытам, ёсць драпежнікі. Размнажэнне бясполае і палавое.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Вадзіцелька, гом.вадзіцілка ’курыца, якая водзіць куранят’ (ДАБМ, 888). Утворана ад *вадзіцель ’той, хто водзіць’ або непасрэдна ад вадзіць. Страту мяккасці л у суфіксе можна вытлумачыць уплывам слоў, утвораных ад форм на ‑ло: вала̀чылнік < валачыла. Параўн., аднак, дыял.учыцілка, радзіцілка, прыяцелка, пісацелка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарчы́ца ’гарчыца’ (БРС, Бяльк.), ’гарчыца; расліна свірэпа’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.горчи́ца, укр.гірчи́ця, польск.gorczyca, чэш.horčice, hořčice ’тс’ і г. д. Прасл.*gorьčica ’гарчыца’ таксама азначае розныя расліны (агляд форм Трубачоў, Эт. сл., 7, 52–53). Утварэнне ад прыметніка *gorьkъ ’горкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́лязно ’колькі’ (Сцяшк. Сл.). Першая частка гэтага складанага слова ўзыходзіць да kole (гл. калі), другая — да дзеяслова znati (гл. знаць). Магчыма, пад уплывам форм тыпу польск. — kolwie (< z‑kolwiek) у дзе другая частка ўспрымаецца як звязаная па паходжанню з дзеясловам wiedzieć (гл. ведаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ды́хавіца ’дыхавіца (у людзей, коней)’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Сцяшк.). Паходзіць з прасл.*dyxavica ’тс’ (ад дзеяслова *dyxati): ст.-рус.дыхавица, укр.дихави́ця, польск.dychawica, чэш.dýchavice, серб.-харв.ди́хавица і г. д. Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 199–200.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛІНГВІСТЫ́ЧНАЯ ГЕАГРА́ФІЯ,
раздзел мовазнаўства, які вывучае тэрытарыяльнае распаўсюджанне моўных з’яў. Вылучылася з дыялекталогіі ў канцы 19 — пач. 20 ст. Цесна звязана з арэальнай лінгвістыкай. Вытокі бел. Л.г. ў працах па ўсх.-слав. дыялекталогіі — «Нарыс рускай дыялекталогіі» А.І.Сабалеўскага (1892) і інш. Упершыню абгрунтаваў падзел бел. гаворак на 2 гал. часткі — паўн.-ўсх. і паўд.-зах. — і вызначыў іх тэр. межы Я.Ф.Карскі («Агляд гукаў і форм беларускай мовы», 1885). Вял. значэнне ў станаўленні Л.г. мелі працы П.А.Бузука, які шырока карыстаўся метадамі арэальнай лінгвістыкі («Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі», 1928, і інш.), праводзіў рэканструкцыю стараж.форм на аснове сучаснага распаўсюджання моўных з’яў. Якасна новы этап у развіцці Л.г. звязаны з інтэнсіўнай працай над складаннем дыялекталагічных атласаўбел., рус. і ўкр. моў, значнае месца сярод іх належыць «Дыялекталагічнаму атласу беларускай мовы». У ім акрэсліваюцца арэалы моўных з’яў, уласцівых агульнанац. бел. мове, а таксама дыялектных рыс, агульных для бел., рус. і ўкр. моў. Комплекс пытанняў, звязаных з групоўкай бел. гаворак, праблемамі гіст. дыялекталогіі і моўных кантактаў, асвятляецца ў працы (на базе атласа) «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968, карты ізаглос 1969). Слоўнікаваму складу гаворак Беларусі прысвечаны спец. «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» у 5 тамах (т. 1—4, 1993—97).
Літ.:
Эдельман Д.И. Основные вопросы лингвистической географии. М., 1968;
Ареальные исследования в языкознании и этнографии: (Язык и этнос). Л., 1983;
Крывіцкі А.А. Што такое лінгвагеаграфія. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скауты́зм
(ад англ. scout = разведчык)
адна з форм дзіцячага і юнацкага руху, якая ўзнікла ў Англіі ў 1907 г. з мэтай выхавання моладзі ў духу патрыятызму і рэлігійнасці; у розных краінах набыла розныя формы; аб’ядноўвае байскаутаў і гёрлскаутаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)