Гарчы́ца ’гарчыца’ (БРС, Бяльк.), ’гарчыца; расліна свірэпа’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. горчи́ца, укр. гірчи́ця, польск. gorczyca, чэш. horčice, hořčice ’тс’ і г. д. Прасл. *gorьčica ’гарчыца’ таксама азначае розныя расліны (агляд форм Трубачоў, Эт. сл., 7, 52–53). Утварэнне ад прыметніка *gorьkъ ’горкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)