рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ін-т усходазнаўства (1950). Чл.-кар.АПНСССР (1982). Піша пераважна для дзяцей. Аўтар аповесцяў «Трыццаць адзін дзень» («Дзённік піянера Сашы Васількова», 1950), «Запіскі Эльвіры» (1956), «Позняе дзіця» (1968), «Дзеючыя асобы і выканаўцы» (1972), «У тыле як у тыле» (1978), «Раздзел маёмасці», «Сардэчная недастатковасць» (абедзве 1979), «Здаровыя і хворыя» (1982) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ШКА (Антон Антонавіч) (1.2.1913, в. Балочычы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 13.9.1971),
бел.пісьменнік. Пасля педкурсаў пры Слуцкім пед. тэхнікуме (1931) настаўнічаў. Скончыў Ваенна-мед. акадэмію (1941). Служыў урачом у арміі. Друкаваўся з 1932. Выйшлі кн. аповесцяў і апавяданняў «Раніца» (1949), «Іх першых вітае сонца» (1957), «Пяць сутак» (1959), «Над намі мільён вышыні» (1965), раман «Дарогі без слядоў» (1969). Асн. тэма творчасці — жыццё і баявыя подзвігі лётчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІМЖА́НАЎ (Ануар) (Ануарбек) Турлубекавіч (2.5.1930, аул Карлыгаш, Андрэеўскі р-н Талды-Курганскай вобл., Казахстан — 1993),
казахскі пісьменнік. Скончыў Казахскі ун-т (1954). У яго аповесцях «Караван ідзе да сонца» (1963), «Сінія горы» (1964; Дзярж. прэмія Казахстана 1967), «Сувенір з Атрара» (1966; Міжнар. прэмія імя Дж.Нэру 1969), «Трон Рудакі» (1974) і інш. — мінулае і сучаснае Казахстана. Аўтар гіст. трылогіі «Стэпавае рэха» (1969—79).
рускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). У 1918—58 у арміі, прайшоў шлях ад салдата да ген.-маёра. Літ. дзейнасць пачаў у 1939. Аўтар раманаў «Якаў Жалязноў» (1946), «Выпрабаванне» (1957), «Па закліку сэрца» (1974) пра мужнасць людзей у барацьбе з ням.-фаш. захопнікамі, аповесцяў «Сухар» (1971, пра пагранічнікаў), «Асколкам абарванае жыццё» (1978, пра І.Д.Чарняхоўскага), п’есы «Сястра Варвара» (паст. ў 1960 Бабруйскім вандроўным тэатрам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАРЫ́М ((Amorim) Энрыке) (25.7.1900, г. Сальта, Уругвай — 28.7.1960),
уругвайскі пісьменнік. Літ. дзейнасць пачаў у 1920 (зб. вершаў «Дваццаць год»). Большасць твораў пра жыццё сялянства (трылогія «Арба», 1933, «Пасяленец Агіляр», 1934, «Конь і яго цень», 1941). Вострыя сац. канфлікты ўзняты ў раманах «Дзевяць месяцаў над Неўкенам» (1946), «Перамога не прыходзіць сама» (1952); у рамане «Вусце» (1958) спроба прасачыць усю гісторыю Уругвая. Аўтар паэт.зб. «Мая радзіма» (1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАФЕ́З (сапр.Гаглойты Фёдар Захаравіч; 11.9.1913, Баку — 12.8.1983),
асецінскі пісьменнік. Скончыў пед.ін-т (Цхінвалі, 1950). Першы зб. вершаў «Акорды фандыра» (1940). У творах услаўляў жыццё, духоўную прыгажосць асецінскага народа (зб-кі вершаў «Мір», 1952; «Родны ачаг», 1959; «Жыццялюб», 1974; кн. апавяданняў «Лямпачка Дзаджэ», 1961; раман «Добры дзень, людзі!», 1966, і інш.). Вядомы як перакладчык і літ. крытык. На асецінскую мову пераклаў асобныя творы Я.Купалы. Літ. прэмія імя Косты Хетагурава 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВІНДЖЫ́ЛІЯ (Джансуг Мікалаевіч) (н. 14.10.1940, в. Дымі Багдадскага р-на, Грузія),
грузінскі пісьменнік, крытык, публіцыст. Скончыў Кутаіскі пед.Ін-т (1964). Аўтар літ.-публіцыстычных зб-каў «Пачуццё меры ў сучаснай крытычнай думцы» (1979), «Асоба Георгія Саакадзе» (1980), «Паэтычная энергія» (1983), «Душа-стваральніца» (1985), «Рэальнае жыццё грузіна» (1992, Дзярж. прэмія Грузіі 1993), «Краіна — доля Багародзіцы» (1997), у якіх адлюстраваны актуальныя праблемы сучаснай груз. л-ры, праблемы адраджэння і сцвярджэння нац. самасвядомасці груз. народа.
рускі пісьменнік. Аўтар аповесцей «У марах і вандроўках» (1949, пра ліцэйскага сябра А.С.Пушкіна рус. мараплаўца Ф.Ф.Мацюшкіна), «Паўднёвы Крыж» (1957, пра капітана О.Я.Кацэбу), гіст. аповесцей пра нарадавольцаў «Сакавік» (1959) і «Глухая пара лістапада» (кн. 1—2, 1968—70), рамана пра Г.А.Лапаціна «Саламяная вартоўня» («Дзве вязкі пісьмаў», 1986, Дзярж. прэмія СССР 1987) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІ́НГЕР ((Singer) Іцхак) (14.7.1904, в. Лявонцін, каля Варшавы — 27.7.1991),
яўрэйскі пісьменнік (пісаў на ідыш). З 1935 у ЗША. Першы раман «Сям’я Мушкат» (1950). З 1953 яго творы перакладаліся на англ. мову (некаторыя пераклады друкаваліся раней за арыгінал). Аўтар раманаў «Нявольнік» (1962), «Сядзіба» (1967), «Маёнтак» (1969), «Шоша» (1978), аповесцей. Майстар кароткага апавядання (зб. «Дурань Гімпл і іншыя апавяданні», 1957). Нобелеўская прэмія 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБН ФАДЛА́Н Ахмед ібн Абас, арабскі падарожнік і пісьменнік 1-й пал. 10 ст. У 921—22 у якасці сакратара пасольства абасідскага халіфа Муктадзіра здзейсніў падарожжа праз Бухару і Харэзм да цара волжскіх балгар, якое апісаў у кнізе, дзе прывёў цікавыя звесткі пра гарады і народы, у т. л. Харэзм, агузаў, башкір, балгар, русаў, змясціў багаты фальклорна-этнагр. матэрыял. Першапачатковы тэкст кнігі І.Ф. страчаны, скарочаная рэдакцыя гэтага твора знойдзена ў г. Мешхед у 1923.