1. Страціць правільнасць пастраення, стаць беспарадкавым. Калона ў момант ажывілася, расстроілася.Сачанка.Рады адразу расстроіліся, і стракаты натоўп завіраваў на платформе.Карпаў.
2. Страціць свой строй, лад (пра музычныя інструменты). Піяніна расстроілася.
3. Парушыцца, перарвацца ў сваім ходзе, працэсе. Гутарка расстроілася. Сувязь расстроілася.// Не збыцца ў выніку якіх‑н. акалічнасцей. План расстроіўся. Вяселле расстроілася.
4. Прыйсці ў заняпад. Гаспадарка расстроілася.
5. Прыйсці ў ненармальны, хваравіты стан. Здароўе расстроілася.
6. Прыйсці ў дрэнны настрой, засмуціцца. Святлана так расстроілася, што нават не запытала, якая гэта работа.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
світа́ць, ‑ае; незак.
1.безас. Пачынаць развіднівацца (аб прыбліжэнні ўсходу сонца). Як толькі пачало світаць, хлопец і папоўз да.. [разведчыкаў] на наглядальны пункт.Няхай.Позна світала і рана змяркалася. Можа таму і настрой у некаторых [будаўнікоў] быў пахмуры, як гэтыя шэрыя снежаньскія дні.Грахоўскі.[Палажка:] — Не рана. Месяц ужо зайшоў, пачынае світаць.Лобан.
2. Пачынацца, наступаць (пра дзень). [Наталля Пятроўна:] Глядзі, і новы дзень світае, А ты [муж] не можаш разагнаць тугу...Бачыла.І ноч прайшла, світае дзень.Колас.//перан. Праясняцца, станавіцца зразумелым. Світаць у думках пачало: Нашчадкі ўдзячныя ацэняць І шчодра лаўрамі аценяць Яго халоднае чало.Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаўту́рны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які мае адносіны да хаўтур, звязаны з хаўтурамі. Хаўтурны абрад. □ Ціхі і страшны лямант бабы ляцеў над вадой да астраўка, адкуль плылі насустрач яму рэдкія ўдары хаўтурнага звону.Караткевіч.Санька — яго таксама ўзялі з сабою — смяяўся і радаваўся, забыўшыся, што гэтая рыба пойдзе на хаўтурны стол.Савіцкі.
2.перан. Сумны, тужлівы. Цяпер наўкола ляжала нядобрая, хаўтурная ціш — нават не шапацела, стаілася ў перадвячэрнім спакоі парадзелая, з жаўцізною лістота старэчых камлістых вязаў.Быкаў.Усюды панаваў хаўтурны настрой: гаварылі ціха, хадзілі асцярожна, быццам недзе блізка ў хаце быў нябожчык.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mode[məʊd]n.
1.fml спо́саб, ме́тад; лад;
the mode of production спо́саб вытво́рчасці;
a mode of life лад жыцця́
2. стыль; мане́ра; мо́-да;
a mode of behaviour мане́ра паво́дзін
3.настро́й;
be in working/holiday mode быць у рабо́чым/свято́чным настро́і
4. рэжы́м (працы механізма);
The camera works in the automatic mode. Камера працуе ў аўтаматычным рэжыме.
5.mus. лад
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
паласа́, -ы́, мн. пало́сы і (з ліч. 2, 3, 4) паласы́, -ло́с, ж.
1. Доўгая роўная лінія (на малюнку, чарцяжы), след на якой-н. паверхні ад чаго-н.; доўгая вузкая частка якой-н. прасторы.
Чырвоныя і сінія палосы на хустцы.
П. на целе ад удару.
П. дыму.
2. Працяглы ўчастак чаго-н., пояс.
Гліністая п.
Прыфрантавая п.
3. Невялікі вузкі ўчастак ворнай зямлі сялянскага надзелу (гіст.).
4. Старонка ў наборы, у друкаваным выданні (спец.).
Газетная п.
5.перан. Прамежак часу, перыяд.
Самая шчаслівая п. яго жыцця.
6.перан.Настрой, стан.
Змрочная п. найшла на яго.
|| памянш.пало́ска, -і, ДМ -ло́сцы, мн. -і, -сак, ж. (да 1—3 знач.).
Тканіна ў палоску.
|| прым.пало́сны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) іпаласны́, -а́я, -о́е (да 1 і 4 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Stímmungf -, -en
1) настро́й, гумо́р;
(in) gúter [schléchter] ~ sein быць у гумо́ры, быць у до́брым [ке́пскім] настро́і;
~ für [gégen] j-n., etw. máchen настро́йваць за [су́праць] каго́-н., чаго́-н.;
die öffentliche ~ грама́дская ду́мка
2) настро́йка (музыкальнага інструмента)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
lighten
I[ˈlaɪtən]1.
v.i.
1) сьвятле́ць
2) сьвяці́цца, ясьне́ць
3) блі́скаць мала́нкай
it thundered and lightened — Грыме́ла і блі́скалі мала́нкі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пы́рскаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.чым. Раскідаць кроплі вадкасці, іскры, дробныя часцінкі чаго‑н. Калі Павел прыбег на панскі двор, там ужо было многа крошынцаў, а маленькі вёрткі чыноўнік Нервалодаў нешта крычаў і пырскаў слінаю на сялян.С. Александровіч.Язэп бачыў, як тол знік пад вадой, як цягнуў у глыбіню шнур, як той гарэў і пырскаў іскрамі.Асіпенка.// Рассейваць кроплі вады або якой‑н. вадкасці куды‑н. з якой‑н. мэтай. Маці набірае з конаўкі поўны рот вады і пырскае ў мой твар.Бядуля.[Тася Кабрынец] да свірна прыйшла, дзе пратручваюць сяброўкі льнасемя. Пырскаюць на яго спецыяльным растворам.Бялевіч.
2. Разлятацца, рассейвацца кроплямі, дробнымі часцінкамі. Афіцэр крычыць, аж пена з рота пырскае.Кулакоўскі.[Яўхім і Рыгор] удвух ідуць мокрым поплавам і вада пырскае з-пад іх ног.Чорны./ Пра дробны дождж. Пачаў пырскаць дробны дожджык, але цяпер ён быў няшкодным, нават адкрытае вогнішча ад гэтага не цярпела.Маўр.//перан. Моцна выяўляцца (пра пачуцці, настрой). [Злосць] поўніла ўсю .. істоту [Соміка], пералівалася цераз берагі, пырскала, біла фантанам.Крапіва.Гуллівы настрой, здавалася, так і пырскаў з.. [Таніных] агністых вачэй.Марціновіч.
3. Імкліва разбягацца, скакаць, накіроўвацца ў розныя бакі. Бясконцым.. хорам сакаталі конікі і пырскалі з-пад ног на ўсе бакі.Дуброўскі.
4. Не стрымаўшыся, пачаць смяяцца. Палашка грозна аглядала.. [дзяўчат] і выходзіла. Дзяўчаты не вытрымлівалі і дружна пырскалі смехам.Лынькоў.Шапталіся, паціху пырскалі ад смеху.Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяву́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які многа спявае, любіць спяваць, здольны пець. Пявучая птушка. Пявучы народ. □ Прывет табе, зямля Тараса, Зямля пявучая братоў.Танк.// Які выклікае жаданне пець. Пявучы настрой.
2. Меладычна-працяжны, падобны на спеў. Пявучы акорд. Пявучая гаворка. □ Зоры далёкія, зоры бліскучыя Ціха гараць над зямлёй. Крыкі знаёмыя, тоны пявучыя Льюцца вячэрняй парой.Колас.Расія.. словам Пушкіна пявучым з дзяцінства ўскалыхала нас.Броўка.Я чуў яе [Іры] пявучыя словы: — Макарка, як добра, як хораша нам на нашай вуліцы.Сабаленка.//перан. Які ўтварае працяжныя манатонныя гукі. Вецер, рэзкі і пякучы, заскуголіў пад акном.Машара.Над Дзвіною бары пявучыя.Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
све́тла,
1.Прысл.да светлы (у 1, 2, 3, 5 і 7 знач.).
2.безас.узнач.вык. Пра наяўнасць святла дзе‑н.; відно. І гэтак светла Стала ў вёсках ноччу, Што вуліцы — З канца ў канец відаць.Шымук.// Пра надыход дня. Ледзь стала светла, Параска схамянулася, кінулася да люстра.Мележ.
3.перан.; безас.узнач.вык. Пра радасны, вясёлы настрой. Ты мяне сустрэнеш ветла — Рад я сонцу, рад вясне. Стане лёгка, стане светла Быць з табою побач мне.Куляшоў.Хораша і светла на душы. Хто спытае, адкажу любому: Я не проста ў сценах Мінска жыў, Сэрца ўсё аддаў яму з любоўю.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)