1.займ.прыналежныда вы. Ваш горад. Ваша акно. Вашы кнігі. □ Я люблю ваш смех дзявочы. Ды гарэзлівыя вочы, Вашы кпінкі, вашы жарты, Ды... куды цяпер я варты?Крапіва.Чужых цялят бярэш на пашу? Наскрозь я бачу службу вашу!Колас.// Зроблены, напісаны і г. д. вамі. Вашы словы. Ваша пісьмо. □ Тысячагоднія вашы [астраномаў] намеры Спраўдзяцца некалі не на паперы.Куляшоў.// Які прыходзіцца да спадобы, прыемны, знаёмы вам.
2.узнач.наз.в́аша, ‑ага, н.Разм. Тое, што належыць або ўласціва вам. Вашага мне не трэба.
3.узнач.наз.в́ашы, ‑ых, мн.Разм. Родныя, блізкія. Вашы дома? Прывітанне вашым. □ [Бацька:] — Ну, і як жа ён, што ён казаў? Вашы, браток, усе здаровы?Брыль.
•••
Ваш братгл.брат.
Ваша справагл. справа.
Ваша ўзяло (бярэ)гл. узяць.
Воля вашагл. воля.
І нашым і вашымгл. наш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знайсці́ся, знайдуся, знойдзешся, знойдзецца; пр. знайшоўся, ‑шлася, ‑лося; зак.
1. Аказацца выяўленым у выніку пошукаў; адшукацца (пра каго‑, што‑н. згубленае, страчанае і пад.). Добра, што знайшоўся нарэшце Тол[еў] брат, але ж яна, Валя, па-ранейшаму гэтак жа непакоіцца за Толю, як і яго родны брат.Якімовіч.[Люба] стала чуць у сабе патрэбу быць блізка да Рыльскага, быццам тут знайшлося тое, чаго яна апошні час шукала сярод людзей.Чорны.
2. Аказацца ў наяўнасці, выявіцца. Пры раненым не знайшлося дакументаў.Васілевіч.У атрадзе знайшліся танкісты з былых акружэнцаў, і машыну ўключылі ў спіс партызанскага ўзбраення.Шчарбатаў.//Іран. Аб’явіцца, заявіцца. Барыс злёгку паціснуў плячамі: бач, дабрадзей знайшоўся.М. Ткачоў.
3. Сцяміць, зразумець, што трэба рабіць, сказаць і пад. — Не ўмею танцаваць, — нарэшце знайшоўся я, каб што-небудзь адказаць у сваё апраўданне.Гамолка./ззайм. «што» узнач.злучальнагаслова. [Лявон] разгубіўся і не знайшоўся адразу, што адказаць.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыла́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
1. Размясціцца дзе‑н. Віктар хутка ўзлез, ёмка прыладзіўся на галіне і запусціў у дупло руку.Маўр.Сабе Апейка папрасіў кухаль піва; пакуль буфетчыца налівала, агледзеўся, дзе б прыладзіцца.Мележ.
2. Атрымаць якое‑н. месца, становішча; уладкавацца на работу. Брат Ціхан вярнуўся з вайны, але жыць дома не стаў — паехаў у Сібір і прыладзіўся там недзе на чыгунцы.Хадкевіч.Пяты брат працаваў на абутковай фабрыцы, куды дапамог прыладзіцца на працу Джыавані.Лынькоў.Казалі людзі, пашанцавала Сымону: прыладзіўся недзе служыць стрэлачнікам.Шынклер.
3. Прыстасавацца, падладзіцца пад каго‑, што‑н.; набыць навык рабіць што‑н. Прыладзіцца пад хаду спадарожніка. Прыладзіцца пісаць левай рукой. □ [Горбікаў] выдаваў сябе за бежанца з Фацежскага раёна, умеў сарыентавацца ў абстаноўцы, прыладзіцца да людзей, выклікаць у іх спагаду да сябе.Дудо.
4.Разм. Далучыцца да каго‑, чаго‑н. з карыслівымі мэтамі; прымазацца. Прыладзіцца да чужой славы. Прыладзіцца да чужой працы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
На́шынец ’наш, тутэйшы, зямляк’ (Сабаленка), ’чалавек з мясцовага асяроддзя’ (Ян.), нашчанец ’наш чалавек, свой брат’ (Нас., Гарэц.), на́шчыніц ’мясцовы чалавек, тубылец’ (Нік. Очерки; мсцісл., З нар. сл.), рус.нашенец ’наш, свой чалавек’, ст.-польск.naszyniec ’тс’, чэш., славац.пасінее ’тс’, славен.паспее ’наш, зямляк, суайчыннік’, серб.-харв.нашинац ’тс’, балг.на́шенец ’тс’, макед.нашинец ’тс’. Утворана ад *нашынскі (Снишына, гл.), параўн. рус.нашинский, на́шенский ’наш, належачы нам’, чэш., славац.našinsky, серб.-харв.нашински, балг.на́шенски, макед.нашински (гл. ESSJ SG, 2, 440) або ад *нашын, параўн. рус.на́шин ’наш’ (пск., цвяр., СРНГ); формы з ‑шч‑ ад *нашчынскі, што магло быць утворана ад наскі, наські (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уда́ча, ‑ы, ж.
Жаданне, шчаслівае завяршэнне якой‑н. справы; поспех. Ірына паехала на паравозе, радуючыся ў душы такой нечаканай удачы.Лынькоў.— Вось гэта, Костусь брат, удача! — І дзядзька рады, чуць не скача.Колас.Лёня і Дзіма моцна паціснулі хлопцам рукі па развітанне, пажадалі ўдачы.Новікаў.// Дасягненне ў працы, творчасці. Адмоўныя персанажы ў аповесці [«Пачатак»] — асаблівая ўдача Пестрака.Хромчанка.
•••
Ну і (такая, вось, вот) удача! — такі ўжо ўдаўся, урадзіўся; няўдаліца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часці́на, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і частка (у 1, 2 і 3 знач.); вялікая, значная частка чаго‑н. Ёсць важныя дзве часціны, з якіх складаецца жыццё і яго глыбокі сэнс і хараство — чалавек і прырода.Колас.[Самоцька:] — У цябе [Андрэя] унь брат.. гаруе, а ты і яго часцінаю заўладаў.Чорны.
•••
Часціны мовы — лексіка-граматычныя разрады слоў, якія характарызуюцца агульнымі лексічнымі і граматычнымі адзнакамі, агульнасцю асноўных сінтаксічных функцый у сказе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматмо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з людзей, што гавораць на розных мовах. Любоў і дружба шчасце росцяць... Жывём шматмоўнаю сям’ёй, Як з братам брат, сястра з сястрой.А. Александровіч.Я і цяпер, бывае, трызню інтэрнатам, Дзе мы сям’ёй шматмоўнаю жылі.І. Калеснік.// Які гучыць на розных мовах. Масква сустрэла беларусаў шматмоўным гоманам.«Полымя».Гучаць тыя песні шматмоўныя Пра вечары падмаскоўныя.Калачынскі.
2. Складзены на некалькіх мовах. Шматмоўны слоўнік. Шматмоўны даведнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́БЕР ((Weber) Альфрэд) (30.7.1868, г. Эрфурт, Германія — 2.5.1958),
нямецкі эканаміст і сацыёлаг. Брат М.Вебера. Праф. эканомікі і сацыялогіі Пражскага (1904—07) і Гейдэльбергскага (1907—58) ун-таў. Аўтар тэорыі размяшчэння прам-сці; вызначальным у размяшчэнні прамысл. прадпрыемстваў лічыў зручнасць адносна крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы, магчымасць кааперавання з інш. суседнімі прадпрыемствамі, наяўнасць трансп. шляхоў зносін, што павінна макс. зменшыць выдаткі вытв-сці. «Сацыялогія гісторыі і культуры» Вебера сфарміравалася пад уплывам брата і В.Дзільтэя. Гісторыю расчляняў на 3 працэсы: сацыяльны (фарміраванне сац. ін-таў і структуры), цывілізаваны (паступальнае развіццё тэхнікі і прыродазнаўства, якое вядзе да уніфікацыі) і культурны (творчасць у форме мастацтва, рэлігіі і філасофіі). Яны ўзаемазвязаны, але развіваюцца па сваіх законах. Спецыфічнасць гіст. і сац. змен пэўнай эпохі Вебер звязваў з ірацыянальным характарам культ. працэсу, тварцом якога з’яўляецца інтэлектуальная эліта, таму, на думку Вебера, гісторыю вызначае гульня духоўных сіл.
Тв.:
Kulturgeschichte als Kultursoziologie. Leiden, 1935;
Prinzipien der Geschichts – und Kulrursoziologie. München, 1951;
Рус.пер. — Теория размещения промышленности. М.; Л., 1926.
бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1930). Настаўнічала. У 1937 пасля арышту мужа паэта А.Сака арыштавана, у 1938 засуджана на 10 гадоў пазбаўлення волі і адпраўлена ў лагер на Калыму. У 1948 вярнулася на Беларусь. Рэабілітавана ў 1954. Дэбютавала вершамі ў 1926. Першая аповесць «Далёка на Поўначы» (1954). Кнігі Бяганскай для дзяцей («Жэнеў галубок», 1958; «Зосіна зорачка», 1965; «Кожны марыць стаць Калумбам», 1968; «Сланечнікі», 1980, і інш.) вылучаюцца добрым веданнем дзіцячай псіхалогіі, назіральнасцю, уменнем займальна будаваць сюжэт. Перакладала з польск. (аповесці Б.Ясенскага «Палю Парыж», 1932; Г.Машынскай-Гофман «Вера і яе таварышы», 1965; Я.Корчака «Кароль Мацюсь Першы», 1970) і славацкай (раманы М.Крно «Я вярнуся жывы», 1960; У.Мінача «Жывыя і мёртвыя», 1961, з А.Мажэйкам; аповесці К.Ярунковай «Брат маўклівага ваўка», 1976; Я.Грушоўскага «Яношак», 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАВІ́ЛАЎ (Сяргей Іванавіч) (24.3.1891, Масква — 25.1.1951),
савецкі фізік, стваральнік навук. школы оптыкаў. Акад. (1932, чл.-кар. 1931). Брат М.І.Вавілава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). З 1932 дырэктар Фізічнага ін-та АНСССР, у 1932—45 навук. кіраўнік Дзярж. аптычнага ін-та (Ленінград). З 1945 прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па фіз. оптыцы. Распрацаваў асновы тэорыі люмінесцэнцыі, вывеў адзін з яе законаў (1924; гл.Вавілава закон). З П.А.Чаранковым адкрыў Чаранкова—Вавілава выпрамяненне. Вырашыў шэраг прынцыповых пытанняў квантавай тэорыі інтэрферэнцыі, фізіял. оптыкі, паклаў пачатак развіццю нелінейнай оптыкі. Аўтар прац па філас. пытаннях прыродазнаўства і гісторыі навукі. З 1949 гал. рэдактар Вял.Сав. Энцыклапедыі. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1949, 1951, 1952. У 1951 АНСССР устаноўлены залаты медаль яго імя ў галіне фізікі.