Ла́сціцца, ласціць ’выяўляць (да каго-небудзь) ласку, лагоднасць’, ’падлашчвацца, падлізвацца’ (Бяльк., Яруш., Нас., Касп., Сцяшк. Сл.). Укр. ластитися ’лашчыцца’, паўн.-рус. ластить(ся) ’тс’. Да ласка (гл.). Агляд літаратуры гл. Фасмер, 2, 463.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Москаць, драг. москаты ’стукаць’ (Сл. Брэс.), москота́тэ ’біць’ (Лучыц-Федарэц). Укр. мо́ска́ти, мускута́ти ’стукаць, біць малатком, лупцаваць’, рус. москота́ть ’доўга чым-небудзь пастукваць’. Відаць, звязана з марскану́ць (гл.). Гл. таксама ЕСУМ, 3, 520.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Праціро́жна, проціро́жно ’насуперак, наперакор’ (ТС). Утварэнне ад проці (гл.) з другой часткай да рог (гл.), параўн. выраз у ро́жкі ’супраць каго-небудзь (выступаць)’; да ражон (гл.), параўн. ле́зці на ражо́н ’задзірацца’ ці пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыжда́ць ’дажыць да таго часу, пакуль здзейсніцца якое-небудзь жаданне, ажыццявіцца жаданае; дачакацца’ (ТСБМ, Бір. дыс., Вяр.), прыжда́ты, пріжда́цца ’тс’ (Бяльк.; кам., Жыв. НС). Прэфіксальнае ўтварэнне да слаба зафіксаванага ждаць (гл.) < прасл.*žьdati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыслу́га ’паслуга’ (Нас.), таксама прыслуга́ч ’той, хто прыслужваецца перад кім-небудзь’ (ТСБМ), прыслуга́цель ’тс’ (ТС). Гл. слуга, служачы. Параўн. яшчэ польск. przysługa ’паслуга’, адкуль, відаць, улічваючы рэдкасць ужывання, гэтае значэнне ў беларускай мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыцю́жыць перан. ’абмежаваць у чым-небудзь’: німа ніякай прокідзівот прыцюжыла (паст., Сл. ПЗБ). Рус. смал. притю- жить ’пакараць, утаймаваць, уціхамірыць’. Няясна. Магчыма, да цю‑га! (гл.), вокліч, якім наганяюць воўка пры паляванні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́счырк ’завітушка на пісьме, звычайна ў канцы слова або чыйго-небудзь подпісу’, ’след бліскавіцы, рэактыўнага самалёта’ (ТСБМ). З рус. росчерк, якое з раз‑/рос‑ і черкну́ть/черкать < черта́ (Гараеў, 413; Фасмер, 4, 344).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэжонэ́ ’непрыемнасці, небяспека’ (Сцяшк. Сл.). З ілюстрацыі (чаго ты лезяш на рэжонэ) відавочна ўжыванне фразеалагізма лезці на ражон ’рабіць што-небудзь рызыкоўнае’, да таго ж рэжонэ — гэта форма множнага ліку ад ражон (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скапузава́ць (скапузува́ці) ‘умець паставіцца да каго-небудзь’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да капуза (гл.), г. зн. ‘падыйсці, зняўшы капузу, і паказаць тым самым пашану’ або кантамінацыя скапава́ць ‘зразумець’, якое да капаваць (гл.) і капуза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёпаць ’пляскаць у далоні, апладзіраваць’, ’шлёпаць’ (Сцяшк., ТС), ’рабіць гук далоняй або чым-небудзь плоскім’ (Нас.), ’з шумам біць, ляпаць’ (ТСБМ), лёпнуць ’стукнуць’ (гродз., Сл. паўн.-зах.), ’упасці’ (Ян.), лёпнуцца ’ўпасці задняй часткай цела’ (Нас.; карм., Мат. Гом.), лёпацца ’плёскацца, паласкацца’ (ТС). Укр. палт. льо́пати ’ляпаць, пэцкаць’, рус. арханг., цвяр., пск., разан. лёпнуть ’лёпнуць’, паўдн. ’разбоўтваць што-небудзь распырскваючы’, вяц. ’рабіць абы-як’. Гукаперайманне, утворанае ад выгуку лёп! ’удар далоняй па мякаці цела’, ’удар чым-небудзь ліпкім’ (Нас.), мсцісл. ’пра пэцканне, мазанне’ (Нар. лекс.). Аб утварэнні гл. Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 60. Сюды ж клец. лёпало, лёпанка ’балабон, пустазвон’ (Нар. лекс.), уздз. лёпалка ’прылада для знішчэння мух’ (Жд. 2), клец. лёпы ’пустая балбатня’ (Нар. лекс.), лёпаўка ’лінейка, раздвоеная з аднаго канца, якая ўжываецца ў гульні «ляшчоткі»’ (Нас.). Са значэннем ’пэцкаць’ звязана тураў. лёпа ’тоўстая, неахайная жанчына’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)