ЛОК ((Locke) Джон) (29.8.1632, Рынгтан, Вялікабрытанія — 28.10.1704),
англійскі філосаф і паліт. мысліцель, заснавальнік лібералізму, асацыятыўнай псіхалогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1668). Скончыў Оксфардскі каледж. У 1667—69 жыў у Францыі і Галандыі. У цэнтры філасофіі Л. — тэорыя пазнання, заснаваная на адмаўленні існавання прыроджаных ідэй і прынцыпаў. Паводле Л., усе чалавечыя веды зыходзяць з вопыту; вопыт складаецца з простых ідэй — пачуццёвых уражанняў і назіранняў, якому розум падпарадкоўвае сваю дзейнасць («Вопыт пра чалавечы розум», 1690). Развіў вучэнне пра першасныя і другасныя якасці і тэорыю ўтварэння агульных ідэй (абстракцый). Яго сац.-паліт. канцэпцыя абапіраецца на звычаёвае права і тэорыю грамадскага дагавору («Два трактаты пра кіраванне», 1690). Распрацоўваў праблемы фарміравання грамадзянскай супольнасці і ўзнікнення дзяржавы, тэорыі раздзялення ўлад, як гал. элемента прававой дзяржавы. Абгрунтаваў палажэнне аб прыватнай уласнасці як неад’емным атрыбуце чалавека, узаемасувязі прыватнай уласнасці з працай чалавека і яго дабрабытам. У педагогіцы зыходзіў з вырашальнага ўплыву асяроддзя на выхаванне («Некаторыя думкі аб педагогіцы», 1693). Яго творы ў 18—19 ст. паўплывалі на развіццё тэорыі натуральнага права, канцэпцый грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы ў Беларусі, Літве і Польшчы (Б.Дабшэвіч, А.Доўгірд, К.Нарбут, А.Скарульскі, Я.Снядэцкі, І.Страйноўскі і інш.).
Тв.:
Рус.пер. — Избр. филос. произв. Т. 1—2. М., 1960.
Літ.:
Нарский И.С. Философия Джона Локка. М. 1960;
Соколов В.В. Европейская философия XV—XVII вв. М., 1984. С. 402—427.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зака́з1, ‑у, м.
1. Даручэнне або просьба зрабіць, выканаць што‑н. Браць заказ. □ Прыносіць бабуля Івану заказ на чаравікі і задатак.Якімовіч.[Змітрака] здзівіла, што афіцыянтка, не атрымаўшы заказу, прынесла ўсё сама.Ваданосаў.
2. Заказаная рэч. Разнесці гатовыя заказы.
•••
Як на заказ; як па заказу — пра тое, што адпавядае якому‑н. патрабаванню, з’яўляецца ўзорным, выдатным. Дні пагодныя, як на заказ.Мележ.— Надвор’е, як па заказу, — сустрэў Мальвіну Леванок.Стаховіч.
зака́з2, ‑у, м.
Уст. Забарона.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхо́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
1.Незак.да прыйсціся.
2.каму. Даводзіцца каму‑н. кім‑н. Першы загаварыў Драчун, якому Бутрым прыходзіўся блізкім сваяком.Чарот.Я адкрыта цалаваў сястрычку Юнону, бо бацькі нашы прыходзіліся далёкімі сваякамі...Мыслівец.
3.штонашто(задмоўем). Супадаць, быць падобным на што‑н. (пра ідэнтычныя з’явы). Год на год не прыходзіцца. Зіма на зіму не прыходзіцца.
•••
Крута прыходзіцца — пра цяжкія абставіны, у якіх хто‑н. знаходзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стабіліза́цыя, ‑і, ж.
1. Прывядзенне чаго‑н. да ўстойлівага стану; стан устойлівасці, пастаянства. Стабілізацыя фронту. Стабілізацыя эканомікі.
2. Наданне якому‑н. целу, прадмету, прыстасаванню ўстойлівасці ў час руху. Стабілізацыя кіравальных механізмаў.
3. Забеспячэнне пастаянства якіх‑н. велічынь, сістэмнасці чаго‑н. Стабілізацыя напружання. □ Прымяненне літары «й» у значнай меры садзейнічала ўдасканаленню старабеларускай графічнай сістэмы і некаторай стабілізацыі правапісу.Булыка.// Забеспячэнне ўстойлівасці ўласцівасцей якога‑н. рэчыва пры дапамозе стабілізатараў (у 3 знач.). Стабілізацыя калоідаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыкл, ‑а, м.
1. Заканамернае, рэгулярнае кола якіх‑н. з’яў, дзеянняў, працэсаў. Вытворчы цыкл. Цыкл развіцця лічынкі. □ Увесь цыкл работы экскаватара складаецца з многіх аперацый.«ЛіМ».
2. Шэраг, паслядоўны рад чаго‑н. Цыкл лекцый. □ Сатырычную спадчыну Беднага складае .. вялікі цыкл антырэлігійных вершаў і вершаў на міжнародныя тэмы.«Полымя».
3. Сукупнасць навук, дысцыплін, аб’яднаных па якому‑н. агульнаму прынцыпу. Гістарычны цыкл. □ Дапамагчы студэнтам выпрацаваць матэрыялістычны светапогляд павінны ў першую чаргу кафедры сацыяльна-эканамічнага цыкла.«Звязда».
[Ад грэч. kýklos — круг.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыяпазо́н
[гр. diapason (chordon) = праз усе (струны)]
1) гукавы аб’ём (інтэрвал паміж самым нізкім і высокім гукамі), даступны якому-н. музычнаму інструменту або чалавечаму голасу (напр. д. скрыпкі);
2) перан. аб’ём, ахоп ведаў, інтарэсаў і інш. (напр. шырокі д. ведаў, творчы д. артыста).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Непрылю́дны ’нелюдзімы’ (міёр., Нар. сл.), няпрылю́дны ’тс’ (Сл. ПЗБ), нэпрылю́дны ’непрыемны, няветлівы, дзіклівы’ (Полес. этнолингв. сб., 10), непрылю́дак ’маўклівы, дзікаваты чалавек’ (мядз., Нар. сл.), ’нелюдзень’ (Жд. 1). Можа разглядацца як недакладная беларуска-сербахарвацкая ізалекса, параўн. серб.-харв.неуљудан човек, якому адпавядае зах.-палеск.нэпрылюдна людына (Талстыя, Полес. этнолингв. сб., 10), што, аднак, не дае падстаў для рэканструкцыі адпаведнага праславянскага слова. Хутчэй за ўсё, самастойнае ўтварэнне на базе спалучэння пры людзе > прылюдна, як рус.при народе > принародно ’яўна, на вачах у людзей’, якое магло ўзнікаць у розныя перыяды ў асобных славянскіх мовах, параўн. дакладны адпаведнік славен.nepriljuden ’маўклівы, няветлівы, нелюдзімы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мядоўнік1, іван., пін.мэдбу́нік ’мядовы пернік’ (слонім., Сцяшк. Сл.; Вешт. дыс.). Польск.miodownik ’тс’. Параўн. ст.-рус.медовникъ, якому ў «Лексиконе полоно-словенском» (1670 г., с. 193) адпавядае польск.piernik. Аднак ст.-польск.miodounik ’пернік’ (Reczek S., Podręczny sł. dawnej polszczyzny, 210). Таму бел. лексему можна лічыць запазычанай з польск. мовы.
Мядоўнік2 ’яснотка (глухая крапіва), Lamium album L.’ (маг., Кіс.), лельч.мідоўнік ’канюшына лугавая, Trifolium pratense L.’, пін.медоўніца ’пакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (Бейл.), мядулька ’кветка чырвонай лугавой канюшыны’ (міёр., Жыв. сл.), ’медуніца, Pulmonaria L.’ (свісл., Сл. ПЗБ|. Да мёд (гл.): усе расліны — добрыя меданосы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Торф ’рэшткі перагніўшых балотных раслін’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), торп ’тс’ (Бяльк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), то́рпа ’тс’ (Некр. і Байк., Сцяшк.), торх ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ), торх, торшо́к ’тс’ (Юрч., Растарг.), тор ’тс’ (Мат. Гом.). Запазычана (з наступнай фанетычнай адаптацыяй у народнай мове) праз польскую ці рускую мовы з ням.Torf (н.-ням., в.-ням.zurba, zurf, англа-сакс., англ.turf ’дзірван’, ст.-сканд.torf ’пук’), роднасным якому з’яўляецца ст.-інд.darbhás ’пучок травы’ (Васэрцыер, 233; Фасмер, 4, 87; Чарных, 2, 253; ЕСУМ, 5, 609). Аднак Міхельсон (Рус. мысль, 671) выводзіць лексему з араб.turab ’зямля’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
руле́т
(фр. roulette, ад rouler = каціць)
1) ежа з сечанага мяса з вараным яйкам ці іншай начынкай, запечанага ў выглядзе прадаўгаватага акруглага кавалка;
2) кумпяк, з якога вынята костка і якому нададзена форма каўбасы;
3) пірог з цеста, згорнутага ў некалькі слаёў з салодкай начынкай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)