Паспо́рыцца ’паспрачацца’ (Бяльк.). У выніку кантамінацыі рус. поспорить і бел. паспрачацца ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́хманы ’хваравіты’ (ветк., Мат. Гом.) — у выніку семантычных зменаў да рахма́ны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Табаку́р ’курэц’ (ТСБМ, Гарэц.). У выніку гаплалогіі з *табакакур (гл. табака, курыць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туба́н ‘натоўп, юрма’ (Вушац. сл.). У выніку метатэзы галосных з табун (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каве́рна
(лац. caverna)
1) пустата, поласць у горнай пародзе;
2) поласць, якая ўтвараецца ў органах цела ў выніку разбурэння арганічнай тканкі хваробай, напр. у лёгкіх, печані, нырках.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
міксабактэ́рыі
(ад гр. myksa = слізь + бактэрыі)
палачкападобныя бактэрыі, рух якіх адбываецца ў выніку выдзялення слізі; жывуць у глебе, гноі, раслінных рэштках і прымаюць удзел у іх разлажэнні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стэры́льны
(лац. sterilis = бясплодны)
1) такі, у якім пры дапамозе высокай тэмпературы ці хімічных рэчываў знішчаны мікробы (напр. с. бінт);
2) які стаў бясплодным у выніку стэрылізацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
надло́м, ‑у, м.
1. Надламанае месца. Надлом косці. Надлом бэлькі. □ — Так, так, — задумаўся Павел, — з вілкай нешта трэба рабіць. І запасной жа няма. От, фокус... Надлом, значыць. Гроднеў.
2. перан. Рэзкае аслабленне фізічных і душэўных сіл у выніку якога‑н. перажывання. Душэўны надлом. □ Пасля апошняга пасяджэння праўлення калгаса Дубель адчуў у душы нейкі надлом. Ермаловіч.
3. перан. Празмерная рэзкасць у праяўленні сваіх пачуццяў. Сказаць з надломам у голасе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перавярце́нь (перэверце́нь) ’заварацень (вяроўка, дрот) у санях для мацавання аглабель’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем перавязаць і за́верцень (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Легкаві́чка ’легкавы аўтамабіль’ (раг., Мат. Гом.) — у выніку кантамінацыі легкавік і легкавушка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)