Найса́ма ’звыш меры’: найсамо хужэй (ТС). Найвышэйшая ступень параўнання ад займенніка сам (сама), які сам ужываецца для перадачы найвышэйшай ступені прызнака, адпавядаючы па функцыі часціцы (прэфіксу) пай‑: само больша ’найбольшая’, само трудней ’цяжэй за ўсё’, тады найсамо хужэй ’звыш меры дрэнна’. Гл. ESSJ SG, 2, 591.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куміна́ ’вір каля берага, дзе вада заварочвае ў напрамку, супрацьлеглым цячэнню’ (Яшк.). Няясна. Гіпатэтычна можна дапусціць, што першасным значэннем куміна было ’балота’. Тады да кумкаць (гл.), кумаць (польск. kumać) ’выдаваць гукі кум‑кум (пра жаб)’. Параўн. крактаць, ’выдаваць гукі крэ‑крэ (пра жаб)’ і кратавінне ’дрыгва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасця́г ’свабодны, вялікі прастор’ (ТСБМ, Гарэц.). Нульсуфіксальнае ўтварэнне ад прасцяга́ць ’прасціраць, распаўсюджваць’ (Стан.); да цягці (гл.) або да сцяг ’група прадметаў, размешчаных у рад’: сцяг гаравы ’горны хрыбет’ (гл.). Тады першаснае значэнне ’перспектыва’. Укр. простягти́ ’прасцерці, распаўсюдзіць’ разглядаецца як вынік кантамінацыі протягти́ і розтягти́ (ЕСУМ, 4, 607).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарапо́м ’няшчыльна; абы-як’: сена не тапталі, тарапом у брыку накідалі (мядз., Нар. словатв.), можна зразумець і як ’спехам, спяшаючыся’. Тады да тарапіцца 1, торап, гл. У сувязі з гэтым вывядзенне з літ. tarpas ’прамежак’ (гл. тарпа 1), якое прапануе Санько (Крыўя, 1996, 1, 92), здаецца неабавязковым.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адпрэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм. Адхіліць, не даць чым‑н. займацца, прымусіць пакінуць месца, пасаду. [Сымон:] Я думаю! Гэта ж не жартачкі! — ад усяго адпрэчылі, і рук няма за што зацяць. Купала. І чаму.. [Васіль] не абсек тады Клыбіка, не адпрэчыў: знайшоў калі гаварыць пра школьныя справы, пагаварыў бы днём! М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Разм. Пхаючы, піхнуўшы, засунуць куды‑н. Гаспадыня.. пайшла, а я запіхнуў пад ложак чамадан.., сеў на крэсла. Чыгрынаў. [Яўхім] перахапіў з Алесевых рук торбу з соллю, паспрабаваў запіхнуць яе ў сваю шырокую кішэню, але не палезла, тады сунуў яе пад паху. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зве́рства, ‑а, н.
1. Крайняя жорсткасць, лютасць. Купала гнеўна выказвае сваю нянавісць да чорнай рэакцыі, якая з нечуваным цынізмам і зверствам душыла рэвалюцыйны народ. Майхровіч.
2. звычайна мн. (зве́рствы, ‑аў). Крайне жорсткія, бязлітасныя ўчынкі. Тады аб гітлераўскіх зверствах мала хто ведаў, але Кася адчула нешта нядобрае і кінулася ў лес. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мяльчэ́ць, ‑эе; незак.
Тое, што і мялець. Нам чамусьці шкада стала гэтага балотца: няхай бы яно тут усё лета блішч[а]ла пад сонцам! Праўда, карысці ад яго аніякай, бо яно мяльчэе і высыхае якраз тады, калі прыходзіць пара купацца, і мы бегаем за блізкі свет на рэчку, аж у другі калгас. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
небыццё, ‑я, н.
Адсутнасць існавання, жыццядзейнасці; нябыт. Хутка холад дабярэцца да грудзей, да сэрца, і тады канец. Чорная ноч, небыццё. Паслядовіч. Трапятліва абудзілася і палілася, як з глыбінь стагоддзяў, з самога небыцця, на паляну музыка, поўная стоенай журбы, спакою і таямнічай радасці. Вышынскі. Гора, качэўная доля Ў небыццё адышлі. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсу́седзі, ‑яў; адз. падсусед, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Беззямельныя сяляне ў Вялікім княстве Літоўскім у 16 — першай палавіне 17 ст., якія жылі на чужых дварах у вёсках і гарадах.
2. Разм. Кватаранты, жыльцы. [Барысевіч:] — Маці пусціла да нас жыць пагарэльцаў. У хаце жыло тады ў падсуседзях восем чужых сем’яў. Залескі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)