примене́ние

1. (приложение) прымяне́нне, -ння ср.; (употребление) ужыва́нне, -ння ср.; (использование) выкарыста́нне, -ння ср., скарыста́нне, -ння ср.;

примене́ние но́вых ме́тодов прымяне́нне (выкарыста́нне) но́вых ме́тадаў;

примене́ние зако́на прымяне́нне зако́на;

примене́ние но́вой маши́ны в произво́дстве ужыва́нне (скарыста́нне) но́вай машы́ны ў вытво́рчасці;

примене́ние лыж в зи́мних перехо́дах скарыста́нне (ужыва́нне) лыж у зімо́вых перахо́дах;

в примене́нии у прымяне́нні;

2. (приспособление) прыстасава́нне, -ння ср.;

примене́ние к но́вым усло́виям рабо́ты прыстасава́нне да но́вых умо́ў пра́цы (рабо́ты);

примене́ние к ме́стности воен. прыстасава́нне да мясцо́васці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́найсці, -найду, -найдзеш, -найдзе; -найшаў, -шла; -найдзі; -найдзены; зак., што.

Працуючы творча, стварыць што-н. новае, невядомае раней.

В. новую машыну.

В. прыстасаванне да механізма.

|| незак. вынахо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. вынахо́дства, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запа́л, -а і -у, м.

1. -а, мн. -ы, -аў. Прыстасаванне і сродак для запальвання выбуховага рэчыва.

2. -у, перан. Гарачнасць, парыў.

Астыў з.

Гаварыць з запалам.

|| прым. запа́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карні́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Гарызантальны выступ у верхняй частцы будынка, над вокнамі, дзвярамі.

2. Прыстасаванне над акном звычайна ў выглядзе папярочнага бруса, на якое вешаюць шторы, парцьеры.

|| прым. карні́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераўтвара́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто пераўтварае, пераўтварыў што-н.

2. Прыстасаванне для пераўтварэння чаго-н.

Электрычны п.

Вымяральны п.

Ультрагукавы п.

|| ж. пераўтвара́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіратахо́метр

(ад гіра- + тахометр)

гіраскапічнае прыстасаванне для вызначэння вуглавой хуткасці аб’екта, дзе ўстаноўлена гэта прыстасаванне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АНАЛІЗА́ТАР,

1) у оптыцыпрыстасаванне для выяўлення характару палярызацыі святла. Лінейныя аналізатары служаць для выяўлення лінейна (плоска) палярызаванага святла і вызначэння становішча яго плоскасці палярызацыі, ступені палярызацыі часткова палярызаванага святла. Як аналізатары выкарыстоўваюць палярызацыйныя прызмы, паляроіды, пласцінкі турмаліну і інш. Аналізатар для святла з кругавой і эліптычнай палярызацыяй звычайна складаюцца з аптычнага кампенсатара і лінейнага аналізатара. Гл. таксама Палярызатар.

2) У прамысловасці — прылада ці вымяральнае прыстасаванне хім. саставу газаў, вадкасцяў, цвёрдых і сыпкіх рэчываў. Паводле метаду аналізу бываюць цеплавыя, магн., мех., хім., электрахім., аптычныя, радыеізатопныя і інш.

Да арт. Аналізатар. Аптычная схема цукрамера: S — крыніца святла; D1, D2 — дыяфрагмы; O1 — аб’ектыў; 1 — палярызатар; 2 — трубка з растворам цукру; 3 — кампенсатар; 4 — аналізатар; O2 + OR — зрокавая труба; 5 — шкала; O3 — акуляр шкалы.

т. 1, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЫЯ́ТАР (ад лац. radio выпрамяняю),

1)у ацяпляльных сетках — прылада сістэм вадзянога і паравога ацяплення. Чыгунныя складаюцца з секцый (адна-, двух- ці шматканальных), па якіх цыркулюе цепланосьбіт — вада або пара. Бываюць таксама стальныя (панэльнага тыпу) і керамічныя (фарфоравыя).

2) Р. рухавіка ўнутранага згаранняпрыстасаванне сістэмы ахаладжэння рухавіка, дзе зніжаецца т-ра ахаладжальнай вадкасці. Складаецца з частак: ахаладжальнай (трубчаста-пласціністай ці трубчаста-стужачнай), верхняй (з заліўной гарлавінай) і ніжняй (з кранам для зліву вадкасці).

3) У радыёэлектроніцыпрыстасаванне, што адводзіць цеплату ад паўправадніковых прылад, інтэгральных схем, рэзістараў і інш. Бываюць у выглядзе асобнай (пласціністыя, драцяныя, штырковыя) або апорнай канструкцыі корпуса радыёэлектронных вырабаў.

Радыятары: 1 — сістэма вадзянога ацяплення; 2 — сістэмы вадзянога ахаладжэння аўтамабільнага рухавіка; 3 — штыравы для паўправадніковых прылад.

т. 13, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абаро́нчы

1. оборони́тельный; (предназначенный, служащий для защиты — ещё) защи́тный, защити́тельный;

~чая та́ктыка — оборони́тельная та́ктика;

~чае прыстасава́нне — защи́тное приспособле́ние;

~чая прамо́ва — защити́тельная речь;

2. полит. оборо́нческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтапаі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Спецыяльнае прыстасаванне для паення жывёлы з аўтаматычнай падачай вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)