МАТУСЕ́ВІЧ Яўген Вячаслававіч (н. 1.9.1949, в. Ратамка Мінскага р-на),
бел. філосаф і палітолаг. Канд.філас.н. (1989). Скончыў БДУ (1973), працаваў у Бел.тэхнал. ін-це. З 1990 у Мінскім дзярж. лінгвістычным ун-це (у 1990—94 заг. кафедры). З 1997 дырэктар Ін-та сац.-паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах сац.-паліт. развіцця грамадства, функцыянавання паліт. ін-таў, ажыццяўлення паліт. улады і інш. Адзін з аўтараў падручніка для ВНУ па паліталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́ЛЕР (Müller) Паўль Герман (12.1.1899, г. Ольтэн, Швейцарыя — 12.10.1965),
швейцарскі хімік. Скончыў Базельскі ун-т (1925). З 1925 у даследчай лабараторыі фірмы «Гейгі» у г. Базель (з 1946 віцэ-дырэктар). Навук. працы па хім. сродках аховы раслін. Устанавіў, што некат. арган. злучэнні знішчаюць насякомых, але не аказваюць выяўленага дзеяння на расліны і млекакормячых. Выявіў інсектыцыдныя ўласцівасці ДДТ (дусту), распрацаваў метады выкарыстання ДДТ для барацьбы з сыпным тыфам і насякомымі-шкоднікамі сельскай гаспадаркі. Нобелеўская прэмія 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ДСАН Георгій Адамавіч (23.5.1867, Кіеў — 5.12.1940),
расійскі мікрабіёлаг і батанік. Акад.АНСССР (1929). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1889), працаваў у ім. З 1930 заг. лабараторыі мікрабіялогіі, у 1934—38 дырэктар Ін-та мікрабіялогіі АНСССР. Навук. працы па геал. дзейнасці мікраарганізмаў і ўздзеянні на іх шкодных фактараў. Атрымаў штучную мутацыю ў дражджавых і плесневых грыбоў пад дзеяннем іанізуючай радыяцыі.
Тв.:
Экспериментальное изменение наследственных свойств микроорганизмов М.; Л., 1935;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РКЕР (Parker) Роберт (н. 24.5.1934, г. Шросберн, штат Масачусетс, ЗША),
касманаўт ЗША. Д-р навук па астраноміі (1962). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1962). З 1967 у групе касманаўтаў НАСА. Дырэктар офіса НАСА у Лабараторыі рэактыўнага руху. Удзельнічаў у забеспячэнні палётаў па праграмах «Апалон» і «Скайлэб». 28.11—8.12.1983 і 2—11.12.1990 здзейсніў палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў «Спейс шатл» («Калумбія»). Правёў у космасе 19,5 сут. Залатыя медалі НАСА «За выключныя навуковыя дасягненні», «За выдатнае кіраўніцтва».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНЕЛЬЕ́С Хуан Хуанавіч (8.4.1900, г. Херас, Іспанія — 25.8.1972),
іспанскі і рас. мікрабіёлаг і фармаколаг. Акад.АМНСССР (1969), чл.-кар. Акадэміі медыцыны Іспаніі. Скончыў Мадрыдскі ун-т (1921). З 1930 дырэктар Ін-та клінічных даследаванняў у Мадрыдзе, з 1936 нач.сан.-мед. службы Рэсп. арміі, потым статс-сакратар аховы здароўя Іспанскай рэспублікі. З 1939 у СССР. З 1943 у Ін-це эпідэміялогіі і мікрабіялогіі АМНСССР. Навук. працы па біял. стандартызацыі фармацэўтычных і біяпрэпаратаў, сульфаніламідах, пытаннях лек. устойлівасці мікробаў.
кубінскі кампазітар, скрыпач, дырыжор, педагог, адзін з заснавальнікаў афра-кубінскага кірунку ў нац. музыцы і кампазітарскай школы Кубы. Скончыў Мадрыдскую кансерваторыю (1915). З 1919 у Гаване, з 1920 дырыжор аркестра Нац.т-ра, з 1923 скрыпач-канцэртмайстар, з 1932 гал. дырыжор Філарманічнага аркестра. З 1935 праф., з 1936 дырэктар Муніцыпальнай кансерваторыі (прысвоена імя Р.). Аўтар балетаў, твораў для арк., для хору, для голасу і інстр. суправаджэння, музыкі для дзяцей і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА Рыгор Сямёнавіч (н. 28.11.1944, в. Турэц-Баяры Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. дырыжор, педагог. Засл. работнік культуры Беларусі (1988). Скончыў Маладзечанскае муз. вучылішча (1969) і Бел. кансерваторыю (1974; кл. В.Пісарчык і кл. А.Майзлера). З 1974 выкладчык, з 1980 дырэктар Маладзечанскага муз. вучылішча імя М.Агінскага. У 1976 стварыў камерны аркестр нар. інструментаў (з 1982 нар.; кіраваў ім да 1995) і ў 1979 сімф. аркестр (з 1987 нар.) пры Маладзечанскім муз. вучылішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЫЧО́К Васіль Барысавіч (н. 24.12.1956, г. Славута Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-рмед.н. (1999), праф. (2000). Скончыў Чарнавіцкі мед.ін-т (1980). З 1985 у Мінскім мед. ін-це, з 1989 у Бел.НДІ медыка-сац. экспертызы і рэабілітацыі (з 1999 дырэктар), адначасова з 2000 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні эфектыўнай комплекснай тэхналогіі рэабілітацыі хворых і інвалідаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАВО́ЙТАЎ Васіль Канстанцінавіч (н. 13.6.1924, в. Барок Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. гаспадарчы дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1966, 1984). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1978). З 1957 дырэктар саўгаса «Родненскі», у 1968—97 старшыня калгаса «Рассвет» (з 1993 аграасацыяцыі) Кіраўскага р-на. Ганаровыя званні прысвоены за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытв-сці і нарыхтовак с.-г. прадукцыі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1970—74, 1979—84. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1975—80.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАТА́РЫНАЎ Леанід Пятровіч (н. 12.11.1926, г. Тула, Расія),
расійскі вучоны ў галіне заалогіі. Акад.Рас.АН (1981, чл.-кар. 1974). Скончыў Маскоўскі ун-т (1949). З 1955 у Палеанталагічным ін-це (заг. лабараторыі, у 1975—92 дырэктар), у 1973—74 у Ін-це марфалогіі і экалогіі жывёл Рас.АН. Навук. працы па ранняй эвалюцыі земнаводных, паўзуноў і млекакормячых на аснове палеанталагічных, фізіял. і біяхім. даных. Дзярж. прэмія СССР 1978.