Разм. Тое, што і дрынкаць. Грузавічок гэты быў на выгляд зусім стары, увесь дрыжаў і дрынчаў, і, аднак жа, на маё вялікае здзіўленне, рухаліся мы даволі хутка.Краўчанка.На краі вёскі адзінока і сумна дрынчэла балалайка.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канфідэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Тайны агент, агент разведкі. На гэтага Якаўца даўно вастрылі зубы мясцовыя хлопцы, бо добра ведалі, што гэта канфідэнт.Дамашэвіч.Крэсавыя сёлы і вёскі аж кішэлі паліцыянтамі, рознымі канфідэнтамі.Сабаленка.//Уст. Чалавек, якому давяраюць сакрэты, тайны, з якім вядуць інтымныя размовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., чаго.
Пабудаваць у вялікай колькасці. [Кацярына:] — Гэта ж я тут тры гады таму назад на торфе рабіла. Завербавалася і першы раз у жыцці выехала з.. вёскі сюды на заработкі. А цяпер вось пасёлка і не пазнаць. Столькі тут набудавалі.Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невыме́рны, ‑ая, ‑ае.
Які не паддаецца вымярэнню, вельмі вялікі. Я пераводжу позірк на акно. За ім — невымерная глыбіня чыстага неба, ажно ўваччу балюча робіцца ад яго яркай блакітнасці.Шамякін.Калі Дзямід Сыч вярнуўся па папялішча роднай вёскі, сэрца яго ўздрыганулася ад невымернай жальбы.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕРЦЯЛІ́ШКІ,
вёска ў Гродзенскім р-не. Цэнтр сельсавета і с.-г.калект. прадпрыемства «Прагрэс». За 13 км на У ад г. Гродна, 8 км да чыг. ст. Аульс. 3108 ж., 1042 двары (1996). Торфабрыкетны з-д «Верцялішкі». Школы сярэдняя і мастацтваў, 2 б-кі, Дом культуры, басейн, стаматалагічная паліклініка, цэнтр дыягностыкі захворванняў, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Мемарыяльны комплекс на брацкай магіле сав. воінаў.
Адзін з буйнейшых на Беларусі добраўпарадкаваных аграрна-прамысл. пасёлкаў. Забудоўваецца паводле генплана 1967 (БелНДІдзіпрасельбуд; карэкціроўка 1980, арх. В.Емяльянаў, Г.Заборскі і інш.). Арх.-планіровачную структуру вызначаюць вул. Маладзёжная (уздоўж шашы Гродна—Астрына) і Юбілейная (ідзе ў зону індывідуальных жылых дамоў). Цэнтр кампазіцыі — прамавугольная ў плане плошча, забудаваная 1-, 2-, 3-павярховымі дамамі, дзе размешчаны грамадска-адм. і культ.-гандл. ўстановы. У цэнтры — дэкар. вадаём з фантанам. Ансамбль завяршае 4-павярховы жылы дом. Усе грамадскія і жылыя (2-павярховыя 4- і 8-кватэрныя, 1—2-кватэрныя ў 2 узроўнях, 4—5-павярховыя) будынкі пастаўлены па эксперым. і палепшаных тыпавых праектах. Пры добраўпарадкаванні шырока выкарыстаны малыя арх. формы, дэкар. дрэвы, газоны, кветнікі і інш.Вытв. зона — у паўн.-зах.ч.вёскі. За распрацоўку праекта і забудову вёскі прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1971. Паводле генплана 1988 (арх. Емяльянаў, Т.Галіёта) прадугледжана развіццё Верцялішак з процілеглага боку аўтадарогі Гродна—Астрына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НІНА,
вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., каля р. Морач, на аўтадарозе Слуцк—Капыль. Да 1921 наз. Раманава. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 26 км на З ад г. Слуцк, 131 км ад Мінска, 4 км ад чыг. ст. Морач. 505 ж., 213 двароў (1999).
Вядома з сярэдзіны 16 ст., уласнасць князёў Слуцкіх, у 1612—18 ст. — Радзівілаў. З 1638 мястэчка, 247 двароў, царква, 2 шпіталі, карчма. Моцна разбурана ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У 1718 атрымала прывілей на штогадовы кірмаш. З 1793 у Рас. імперыі. 14.7.1812 каля мястэчка адбыўся бой казацкага корпуса ген. М.І.Платава з напалеонаўскімі войскамі Жэрома Банапарта і кн. Ю.Панятоўскага. У 19 — пач. 20 ст. цэнтр воласці Слуцкага пав. Мінскай губ. У 1897 у Л. 1552 ж., 239 двароў, 2-класнае вучылішча, жаночая школа, 2 царквы, 2 капліцы, 2 яўр. малітоўныя дамы, 9 крам, карчма. З 1924 цэнтр сельсавета Слуцкага р-на. У 1926 сяло, 1136 ж., 257 двароў, у 1972—676 ж., 230 двароў Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік на месцы бою 1812. На паўн. ускраіне вёскі гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі і перыяду Кіеўскай Русі. За 2 км на З ад вёскі магіла ахвяр фашызму. Радзіма кампазітара У.В.Тэраўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ако́ліца
1. Наваколле (Беш.Касп., Слаўг.).
2. Вуліца ў вёсцы, дзе двары размешчаны ўроскідку (Крыч.).
3. Тып населенага пункта ў выглядзе комплексу ў 10—20 фальваркаў; шляхецкая вёска (Жучк., Зах. Бел.).
4. Агарожа вакол вёскі; праход у агарожы пры ўездзе ў вёску (ЛіМ, 1969, 10 жніўня).
5. Ускраіна вёскі, канец вёскі (Рэч.).
6. Кружны шлях (Пол.).
7. Першае або апошняе забудаванне вёскі (Зах. Бел.Др.-Падб.).
8. Макраватае месца за ракой, якое раней замярзае і дзе дзеці робяць каток з колам (в. Заспа Рэч.).
□в. Аколіца Кліч.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
wyświecić
зак.
1. зацерці; занасіць да лоску (пра адзенне);
2.гіст. выгнаць; прагнаць з ганьбай;
wyświecić kogo ze wsi — выгнаць каго з вёскі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
каля́прыназ.
1. nében, an (D, A); bei (D);
ён стаі́ць каля́ акна́ er steht am Fénster;
2. (прыблізна) étwa, úngefähr, gegen; an (разм.);
да вёскі каля́ двух кіламе́траў bis zum Dorf sind es úngefähr zwei Kilométer
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ву́лка ’вуліца’ (Нас., Грыг.); ’вулічка’ (Гарэц.); ’завулак, правулак’ (Бяльк., Янк. I, Касп., КСТ); ’дарога, якая праходзіць папярок вёскі, прыблізна пасярэдзіне’ (Шат.); ’праход з асноўнай вуліцы’ (Жд., 3); ’вузкая дарожка, абгароджаная з двух бакоў’ (КЭС), укр.палес.ву́лка ’вулачка’, рус.у́лка ’двор, прастора па-за хатай’, ст.-рус.улъка ’завулак’. Дэмінутыўнае ўтварэнне, паралельнае да вуліца; параўн. га́лка/га́ліца і інш., суфіксацыя на ‑ъka характэрна для паўн.-слав. моў, для паўд.-слав. — ica (Слаўскі, SP, 1 94).