вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл., на р. Хорапуць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 32 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Добруш, 60 км ад Гомеля. 446 ж., 197 двароў (1998). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЖА́Р (Уладзімір Раманавіч) (26.8.1921, в. Крукавічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 3.7.1985),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Балтыйскім флоце, Ленінградскім, 1-м Укр. франтах. Камандзір гарматы ст. сяржант М. вызначыўся ў студз. і сак. 1945 у баях на тэр. Польшчы і Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЧАНКА (Уладзімір Мікітавіч) (7.8. 1915, в. Губарэвічы Хойніцкага р-на Гомельскай вобл. — май 1945),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч.вайну на фронце з 1941, старшына, камандзір гарматы. Вызначыўся ў 1944 і 1945 у наступальных баях на левым беразе р. Одэр і каля Кюстрына. Памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ХАВА,
вёска ў Магілёўскім р-не. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 26 км на Пд ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Лупалава. 654 ж., 238 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ КАНДЫ́ТАРСКАЯ ФА́БРЫКА «КАМУНА́РКА».
Буд-ва пачата ў 1930 у Мінску. У 1931 выпушчана першая прадукцыя. У Айч.вайну разбурана. У снежні 1944 адноўлена. З 1994 адкрытае акц.т-ва. Асн. віды прадукцыі: карамель, дражэ, ірыс, шакаладныя цукеркі, шакаладныя пліткі, какава-парашок, вафлі.
Прадукцыя Мінскай кандытарскай фабрыкі «Камунарка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ШЧАЦІ́ННА-ШЧО́ТАЧНАЯ ФАБРЫКА.
Засн. ў 1920 у Мінску. У Вял.Айч.вайну разбурана. Аднавіла работу ў 1946. З 1994 адкрытае акц.т-ва «Шчотка». Асн. прадукцыя (1999): шчоткі (для адзення і абутку, мед., падлогавыя, швабры і інш.), пэндзлі (малярныя, флейцы, для фарбаў і лакаў), яршы рознага прызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЧАНКО́Ў (Міхей Мітрафанавіч) (н. 15.1.1913, в. Каськова Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч.вайну на фронце з кастр. 1943. Камандзір стралк. аддзялення сяржант М. вызначыўся ў баях на тэр. Літвы і Усх. Прусіі. За час вайны знішчыў 125 варожых салдат і афіцэраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПнУ ад г. Барысаў, 98 км ад Мінска, 9 км ад чыг. ст. Прыяміна. 672 ж., 200 двароў (1999). Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАД’Е́ЛЬЦЫ,
вёска ў Дварнасельскім с/с Міёрскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 1 км на Пд ад горада і 3 км ад чыг. ст. Міёры, 181 км ад Віцебска. 553 ж., 146 двароў (2000). Б-ка, камбінат быт. абслугоўвання. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСТАРЫ́НЬ,
вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на Пн ад горада і чыг. ст. Івацэвічы, 143 км ад Брэста. 802 ж., 302 двары (2000). Івацэвіцкая газакампрэсарная станцыя. Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.