СА́ЎКІН (Валянцін Георгіевіч) (н. 20.11.1932, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1990). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). З 1963 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі. Навук.працы па структуры і фіз.-мех. уласцівасцях палімераў і кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове, вывучэнні трэння і зносу палімерных матэрыялаў. Распрацаваў новы навук. кірунак — структурную трыбамеханіку палімераў. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Трение полимеров. М., 1972 (у сааўт.);
Трение и износ материалов на основе полимеров. Мн., 1976 (у сааўт.);
Структурная трибомеханика материалов на основе полимеров (разам з А.І.Свірыдзёнкам) // Трение и износ. 1980. Т. 1, №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎЧАНКА (Сцяпан Уладзіміравіч) (28.12.1889, с. Сіняўка Менскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 16.1.1942),
украінскі літаратуразнавец і педагог. Праф. (1925). Скончыў Кіеўскі ун-т (1913) і з 1917 выкладаў у ім. Аўтар даследаванняў: «Паходжанне раманскіх моў» (1916), «Гі дэ Мапасан» (1926), «Класічны тэатр XVII ст. і класіцызм» (1931), «Шаўчэнка і сусветная літаратура» (1939) і інш. У працы «Руская народная казка» (1914) даследаваў гісторыю збірання і вывучэння бел. казак. Пераклаў з лац. на рус. мову і апублікаваў «Данясенні папскага нунцыя Іаана Тарэса, архіепіскапа Адрыянопальскага, аб падзеях у Польшчы ў час, паўстання Багдана Хмяльніцкага» (1916), што мела пэўнае значэнне для вывучэння гісторыі Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́ДБЕРГ ((Svedberg) Тэадор) (30.8.1884, Вальба, каля г. Гаўле, Швецыя — 26.2.1971),
шведскі фізікахімік. Чл. Каралеўскай швед.АН (1912), замежны чл.АНСССР (1966). Скончыў Упсальскі ун-т (1907), дзе і працаваў (з 1921 праф.). З 1949 дырэктар Ін-та ядз. хіміі (г. Упсала). Навук.працы пераважна па калоіднай хіміі, электрафарэзе, фізікахіміі бялкоў. Эксперыментальна пацвердзіў распрацаваную А.Эйнштэйнам і М.Смалухоўскім тэорыю броўнаўскага руху, даказаў рэальнасць існавання малекул. Прапанаваў метад ультрацэнтрыфугавання для выдалення калоідных часцінак з раствораў (1919), у т. л. для седыментацыі бялкоў. Стварыў першую аналіт. ультрацэнтрыфугу, якая забяспечвала паскарэнне 5∙103g (1923). Вызначыў малекулярную масу і форму малекул бялкоў (1926). Нобелеўская прэмія 1926.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВЯРА́НІН (Віталь Сцяпанавіч) (н. 21.3.1937, г. Іркуцк, Расія),
бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1989). Скончыў БПІ (1960). З 1973 у Брэсцкім тэхн. ун-це (у 1979—87 заг. кафедры, з 1991 кіраўнік лабараторыі «Пульсар»), Навук.працы па праблемах гарэння розных відаў паліва, цепламасаабмену і асновах энергазберажэння. Выявіў слаявое пульсуючае гарэнне і ўстанавіў для яго фазавыя суадносіны. Даследаваў асаблівасці абдзімання паліва пульсуючым патокам, прапанаваў канструкцыі энергазберагальных апаратаў і машын.
Тв.:
Технологическое пульсационное горение. М., 1993 (у сааўт.);
Основы энергосбережения. Брест., 1998;
Инженерно-техническое оборудование зданий. Мн., 2000 (разам з В.М.Яромскім, М.І.Кірылюком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНЕ́НКА (Мікалай Мікалаевіч) (н. 4.1.1939, в. Ходараў Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне глебазнаўства і аграхіміі. Д-рс.-г.н. (1992), праф. (2000). Скончыў БСГА (1968). З 1970 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 1993 вучоны сакратар Акадэміі агр. навук Беларусі, з 2001 у Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства. Навук.працы па тэарэт. асновах і метадах кіравання рэжымам мінер. жыўлення с.-г. культур з выкарыстаннем ізатопаў, праблемах зберажэння энергарэсурсаў, земляробчай экалогіі, павышэнні якасці с.г. прадукцыі.
Тв.:
Азот в земледелии Беларуси. Мн., 1997 (разам з М.У.Неўмяржыцкім);
Интегрированные технологии — одно из перспективных направлений повышения эффективности земледелия // Агроэкономика. 1998. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́НГЕР, Сангер (Sanger) Фрэдэрык (н. 13.8.1918, Рэндкамб, Вялікабрытанія), англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1954). Ганаровы чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1958). Д-р філасофіі (1943). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1939). У 1944 у Мед. даследчым савеце, з 1951 кіраўнік аддзела хіміі бялку лабараторыі малекулярнай біялогіі Кембрыджскага ун-та. Навук.працы па вызначэнні структур малекул бялкоў і нуклеінавых к-т. Вызначыў хім. будову малекулы інсуліну і першасную структуру гена, які кадзіруе сінтэз інсуліну. Прапанаваў метад расшыфроўкі першаснай структуры ДНК, заснаваны на ферментатыўным сінтэзе высокарадыеактыўнай камплементарнай паслядоўнасці. Нобелеўскія прэміі 1958, 1980 (разам з П.Бергам і У.Гілбертам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ННЕНСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1995, адкрыты ў 1996 у г. Сянно Віцебскай вобл.Пл. экспазіцыі 247 м², 1 тыс. экспанатаў асн. фонду (2000). Сярод экспанатаў зуб маманта, крамянёвыя і каменныя прылады працы (2-е тыс. да Н.Э.), фрагменты паліванай керамікі 16—17 ст., калекцыі манет ВКЛ, Рэчы Паспалітай і Рас. імперыі, прадметы сял. побыту, ганчарны посуд, вырабы ткацтва, вышыванкі канца 19 — пач. 20 ст., матэрыялы пра дзейнасць падполля і партыз. рух на Сенненшчыне ў Вял.Айч. вайну. У экспазіцыі творы землякоў мастака У.Гоманава і скульптара З.Азгура. Музей праводзіць выстаўкі твораў мясц. мастакоў і майстроў дэкар.-прыкладнога мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРДЗЯШНО́Ў (Анатоль Пятровіч) (н. 1.1.1930, в. Крывалучча Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне электратэхнікі. Канд.тэхн.н. (1969), праф. (1991). Скончыў Саратаўскі ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1955). З 1963 у Бел.агр.тэхн. ун-це (у 1973—93 заг. кафедры). Навук.працы па эксплуатацыі, тэхн. абслугоўванні і рамонце с.-г. электраабсталявання. Тэарэтычна абгрунтаваў сіметрыраванне напружання ў трансфарматарах, на падставе чаго распрацавана новая марка трохфазных трансфарматараў для 4-праводных эл. сетак.
Тв.:
Планирование эксплуатации сельскохозяйственного электрооборудования. Мн., 1992 (разам з Г.І.Януковічам);
Техобслуживание и ремонт электрооборудования в сельском хозяйстве: Справ. Мн., 1993 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ГБАН, Зігбан (Siegbahn) Карл Мане Георг (3.12.1886, г. Эрэбру, Швецыя — 25.9.1978), шведскі фізік, заснавальнік рэнтгенаўскай і ядз. спектраскапіі. Чл.Швед.АН (1922). Лонданскага каралеўскага т-ва (1933). Замежны чл.АНСССР (1958). Бацька К.М.Сігбана. Скончыў Лундскі ун-т (1911), дзе і працаваў (з 1920 праф); у 1924—37 праф. Упсальскага ун-та. У 1937—64 дырэктар Нобелеўскага ін-та фізікі (Стакгольм). Навук.працы па спектраскапіі рэнтгенаўскага выпрамянення, ядз. фізіцы і ядз. спектраскапіі. Прапанаваў новыя метады атрымання рэнтгенаўскіх спектраў высокага раздзялення, вывучыў рэнтгенаўскія спектры хім. элементаў і адкрыў новыя спектральныя лініі. Выявіў дысперсію рэнтгенаўскіх прамянёў. Сканструяваў шэраг спец. спектральных прылад. Нобелеўская прэмія 1924.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ЛЬЧАНКА (Мікалай Уладзіміравіч) (н. 4.3.1954, пас. Чырвоны Свет Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. прававед. Д-рюрыд.н. (1994), праф. (1995). Скончыў Калінінградскі ун-т (1975). З 1982 у Гродзенскім ун-це. Навук.працы па праблемах тэорыі і гісторыі бел. дзяржаўнасці, мясц. самакіравання, заканатворчасці і развіцця прававых сістэм. Распрацаваў тэорыю вяршэнства закону ва ўмовах падзелу ўлад.
Тв.:
Закон: Пробл. этимологии, социологии и логики. Мн., 1993;
Беларуская дзяржаўнасць. Гродна, 1997 (разам з І.А.Басюком);
Проблемы законотворчества и развития правовых систем. Гродно, 1997 (у сааўт.);
Гісторыя мясцовага самакіравання на Беларусі. Гродна, 2000 (разам з Н.В.Місарэвіч).