СІ́ГБАН, Зігбан (Siegbahn) Карл Мане Георг (3.12.1886, г. Эрэбру, Швецыя — 25.9.1978), шведскі фізік, заснавальнік рэнтгенаўскай і ядз. спектраскапіі. Чл. Швед. АН (1922). Лонданскага каралеўскага т-ва (1933). Замежны чл. АН СССР (1958). Бацька К.М.Сігбана. Скончыў Лундскі ун-т (1911), дзе і працаваў (з 1920 праф); у 1924—37 праф. Упсальскага ун-та. У 1937—64 дырэктар Нобелеўскага ін-та фізікі (Стакгольм). Навук. працы па спектраскапіі рэнтгенаўскага выпрамянення, ядз. фізіцы і ядз. спектраскапіі. Прапанаваў новыя метады атрымання рэнтгенаўскіх спектраў высокага раздзялення, вывучыў рэнтгенаўскія спектры хім. элементаў і адкрыў новыя спектральныя лініі. Выявіў дысперсію рэнтгенаўскіх прамянёў. Сканструяваў шэраг спец. спектральных прылад. Нобелеўская прэмія 1924.
т. 14, с. 365
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)