прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася больш за 150 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Дастаеўскія, Крычынскія, Паскевічы, Радзішэўскія, Шчыты, Юдзіцкія. У чырв. полі залатая царк. харугва з 3 канцамі з махрамі, на ёй залаты кавалерскі крыж. Клейнод — над прылбіцай з каронай 5 страусавых пёраў. Вядомы зпач. 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАБЕ́ЛІЦКАЯ ЗАПА́ЛКАВАЯ ФА́БРЫКА «Везувій». Дзейнічала з 1879 у мяст. Новая Беліца (цяпер у межах г. Гомель). З 1906 мела паравыя рухавікі; у 1913 працавала 420 чал., выраблена больш за 800 скрынак запалак (па 1 тыс. карабкоў у скрынцы). У 1920 рэканструявана і расшырана, з 1944 — Гомельскі фанерна-запалкавы камбінат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСКРЫ́ПТ (ад лац. rescriptum літар. пісьмовы адказ),
1) у Стараж. Рыме пісьмовы адказ імператара (меў сілу закону) на пададзенае яму для вырашэння пытанне.
2) Пісьмо манарха высокапастаўленай асобе (напр., міністру, губернатару) з якім-н. даручэннем, а таксама з выказваннем удзячнасці за аказаныя паслугі, з абвяшчэннем пра ўзнагароду і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
únterIprp
1) (a – на пытанне «куды́?», D – на пытанне «дзе?») пад;
~ dem Tisch пад стало́м;
~ den Tisch пад стол; сяро́д, памі́ж;
er saß ~ den Zúschauern ён сядзе́ў памі́ж [сяро́д] гледачо́ў
2) (D) ніжэ́й, ме́ней, менш;
etw. ~ dem Preis verkáufen прада́ць што-н. ніжэ́й цаны́;
nicht ~ zehn Jáhren не маладзе́й за дзе́сяць гадо́ў
3) (D) пры, з, пад;
~ der Bedíngung пры ўмо́ве, з умо́вай;
~ Tränen са сляза́мі, з пла́чам
4) пры, y час(д);
~ Wílhelm I. пры Вільге́льме Пе́ршым
5) ад (з прычы́ны);
~ der Hítze léiden* паку́таваць [марне́ць] ад спёкі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ба́йка1, байкі, ДМ байцы; Рмн. баек; ж.
1. Кароткі літаратурны твор алегарычнага зместу з павучальнай канцоўкай. Байка — суровы жанр, які вымагае тонкіх, а значыць і шырокіх абагульненняў.Пестрак.// Казка пераважна кароткага зместу. Папраўдзе кажучы, хлопчыку не так хацелася дапамагчы старому, як паслухаць яго байкі, якія вельмі складка ўмеў расказваць дзед Нупрэй.Шуцько.
2.часцеймн. (байкі́, баек); перан.Разм. Пустыя размовы, выдумкі. [Ларыса Фёдараўна:] — Давайце хутчэй садзіцца за стол. Андрэй з дарогі, а мы яго байкамі частуем.Мехаў.Праходзячы праз дзесятыя вусны, навіны перарабляліся ў бліскучыя байкі.Бядуля.
ба́йка2, байкі, ДМ байцы; мн.няма; ж.
Мяккая, пераважна баваўняная тканіна з прыгладжаным ворсам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баль, ‑ю, м.
1. Вечар з танцамі і вясёлымі забавамі. У дадатак да белага плацця з шаўковага палатна, што шылася да выпускнога балю, было зроблена яшчэ два.Асіпенка.
2. Вялікі званы абед. А праз два тыдні такі баль гадалі бацькі маладых, што вёска як жыве, не бачыла.Чарот.За багаты сядзем стол Баль святочны справіць.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
га́сіць, га́шу, га́сіш, га́сіць; незак.
Разм.З размаху біць, удараць па чым‑н. Мяняліся .. [рабочыя] ўсё часцей і часцей, малатабоец усё шпарчэй і мацней гасіў з-за вуха молатам.Чорны.
гасі́ць, гашу́, га́сіш, га́сіць; незак., што.
1. Спыняць гарэнне; тушыць. Гасіць агонь. □ Маці чакала сына і не гасіла лямпы.Каваль.
2.перан. Не даваць развівацца чаму‑н.; заглушаць (жаданні, пачуцці). Гасіць усмешку. □ [Аксіння] рашыла ісці напрамую і гаварыць так, каб Палікарпаўна не магла гасіць яе словы жартамі.Кулакоўскі.
3. Рабіць што‑н. несапраўдным; пагашаць. Гасіць доўг. Гасіць паштовыя маркі.
4. Памяншаць ці ліквідаваць што‑н., аслабляць дзеянне чаго‑н. Гасіць хістанні.
•••
Гасіць вапну — змешваць едкую (нягашаную) вапну з вадой, каб атрымаць будаўнічую вапну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агля́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. аглядацца — агледзецца (у 1–2 знач.), аглянуцца (у 1–2 знач.).
2. Асцярожныя, баязлівыя адносіны ў дзеяннях; асцярога. [Вера:] — У гэтых словах — уся наша Таня, з яе аглядкамі на заўтра.Машара.
•••
Без аглядкі (бегчы, імчацца, дзейнічаць і пад.) — а) бегчы вельмі хутка, з усіх сіл, не аглядваючыся. Алесь без вопраткі і босы Бяжыць у снег, праставалосы, За хлеў ён чэша без аглядкі: — А во яны! а во «начаткі»!Колас; б) рабіць што‑н. рашуча, не вагаючыся; в) рабіць што‑н. бесклапотна, не звяртаючы ўвагі ні на што.
З аглядкай — асцярожна, прадбачліва; прыглядаючыся да другіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з’езд, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1.‑у. Дзеяннепаводледзеясл. з’язджацца — з’ехацца (у 2 знач.). Пачаўся з’езд гасцей.
2.‑а. Сход прадстаўнікоў якіх‑н. вялікіх арганізацый, катэгорый насельніцтва і пад., які мае грамадска-палітычны або навуковы характар. З’езд КПСС. З’езд настаўнікаў. З’езд калгаснікаў. З’езд славістаў.
3.‑у. Дзеяннепаводледзеясл. з’язджаць — з’ехаць (у 1, 2 знач.). З’езд з гары на санках. Пры з’ездзе з дарогі воз абярнуўся.
4.‑а. Месца, па якім спускаюцца, з’язджаюць уніз: спуск. Відаць было, як яны [немцы] спускаліся па дарожным з’ездзе ўніз, хаваючыся за гліністымі буграмі.Лынькоў.Перш чым трапіць.. да мосціка, трэба з’ехаць пракапаным з’ездам, дзе калёсы і чалавек хаваюцца з галавою.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збыць, збуду, збудзеш, збудзе; пр. збыў, ‑ла, ‑ло; зак., каго-што.
1. Знайшоўшы пакупніка, прадаць што‑н. Збыць тавар. □ Маці спраў весці не ўмела, і ў мінулым годзе запушчаную і ўшчэнт разбураную гаспадарку прыйшлося збыць.Васілевіч.[Вятрак] не мог задаволіць патрэб вялікай гаспадаркі, і людзі, нагараваўшыся з ім, збылі яго амаль за нішто.Ракітны.
2.Разм. Прыладзіць, адаслаць куды‑н., стараючыся пазбавіцца ад каго‑н. Цяпер ужо здагадалася Зося: значыцца, гаспадыня хоча яе збыць на гэты час?Чорны.— Ды гэтак дзед захоча сабе маладую жонку ўзяць, балазе трапляецца выпадак збыць старую...Васілевіч.// Вызваліцца ад чаго‑н. непрыемнага, непатрэбнага. Збыць клопат. Збыць бяду з галавы.
•••
Збыць з рук — пазбавіцца ад каго‑, чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)