бярве́нне, ‑я, н., зб.

Бярвёны. [Тараска:] — А самым цікавым для мяне было пабачыць, як з высокага яруса бярвення кацілі ў Нёман калоды. Колас. Нават лёгкі подых ветру нёс востры смалісты водар прасохлага на сонцы бярвення. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заці́шна,

1. Прысл. да зацішны.

2. безас. у знач. вык. Ціха, бязветрана. Тут, пад стогадовымі соснамі, пад волатамі-дубамі, было зусім зацішна. Шамякін. Сонца грэла слаба, .. але пры сцяне было зацішна і нават цёпла. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачэ́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Тое, што і зачэрпнуць. Гарбачэня разагнуў асаку і хацеў пілоткай зачэрпаць вады, але там нават простым вокам льга было разгледзець нейкую машкару і пацяруху. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забрыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Надзець аброць. Забрытаць каня. // перан. Узяць пад сваю ўладу, прымусіць падпарадкавацца. Былі ж старшыні, што нават на хаўтурах .. спявалі. Тых было латвей забрытаць. А да гэтага ні прыступіцца. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўскіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Ускінуць за некалькі прыёмаў наверх чаго‑н. у значнай колькасці.

2. каму, па чым. Разм. Пабіць, усыпаць. [Ладымер і Лявон] нават пасябравалі і збіраліся наўскідаць па карку Сташэвічам, але збаяліся. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

педа́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто залішне строга прытрымліваецца дробязных, фармальных запатрабаванняў у чым‑н.; фармаліст, букваед. Нават Гукан, сам педант у жыцці і рабоце, здзіўляўся, адкуль у гэтага вясковага хлопца такая звышакуратнасць. Шамякін.

[Ад іт. pedante — педагог, настаўнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пілігры́м, ‑а, м.

Кніжн. уст. Паломнік, вандроўны багамолец. // перан. Вандроўнік, падарожны. Прыпылены пілігрым стаіць ля чужога парога. І ніхто не пазнае яго. Нават яна. І ніхто не ведае, што тут разбіта ягонае сэрца. М. Стральцоў.

[Ад лац. peregrinus — чужаземец.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сметанко́вы, ‑ая, ‑ае.

Прыгатаваны з смятанкі, з смятанкай. Сметанковае марожанае. □ У горадзе ўсё ёсць — і халва, і селядцы, і кансервы з фасолі, нават сметанковае пячэнне, а вось цукерак венгерскіх можа і не быць там. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умалёгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Уламаць, угаварыць, умаліць. Паволі, паволі ўмалёгалі .. [Домну]. Івану нават удалося за стол пасадзіць. Лобан. Цяжэй было ўмалёгаць Яўгена. Ён хоць і свабодны мастак, але часу вольнага не меў. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

while1 [waɪl] n. час, праме́жак ча́су;

for a while на не́йкі час;

in a little while ху́тка;

a little/long while ago няда́ўна/даўно́

once in a while ча́сам, і́ншы раз;

quite a while даво́лі до́ўга;

worth while : Іt isn’t worth your while asking him. Табе не варта нават і пытацца ў яго.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)