Ра́жанка ’брага’ (Сцяшк. Сл.), ра́жанка, ряжанка ’паранае малако, запраўленае смятанай’ (Сл. Брэс.), ражэнка ’тс’ (ТС), ражы́нка ’пена ад масла’ (Бяльк.), ра́жанка, ра́жынка ’скіслае гатаванае малако, змешанае са смятанай’ (Вешт.), польск.дыял. (з бел.) rażanka ’адтопленая смятана’ (Карл.), рус.ря́женка ’квашанае топленае малако’, дыял.ра́женка ’заквашанае гатаванае малако’. Этымалогія цьмяная. Можна выказаць некалькі версій. Хутчэй за ўсё, да ра́дзіць1 ’настройваць, наладжваць’ (гл.). На карысць гэтай версіі сведчыць гомельская назва ражанкі — ро́блянка, а таксама сінонім ря́жаная сараква́ша (Растарг.) пры рядный ’харошы, прыгожы’ (там жа). Кал і дапусціць запазычанне, то не выключана, што рускае слова магло быць утворана ад ра́жий ’гожы, харошы’, адносна якога гл. Фасмер, 3, 432; гэта значыць, што ра́жанка літаральна ’апрацаванае (палепшанае) малако’. Менш верагоднае ўзвядзенне да прасл.*ręd‑ ’трасці, калыхацца’ (> польск.дыял.rzężowisko ’балота, дрыгва’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́кавіна1 ’прамежак паміж капытоў у жывёлін’, ’раздвоены капыт (каровы, свінні, казы)’ (ганц., Сл. ПЗБ; ЛА, 1), ракава́ціна (ганц., Сл. ПЗБ), рако́ўня (чэш., ЛА, 1), ра́кавішкі мн. л. (круп., Лекс. ландш., 56), ра́кавіца (добр.). Істотна, што назва азначае менавіта раздвоены капыт парнакапытных (каровы, свінні, казы). Па існуючай этымалогіі выводзіцца ад *raky, *rakъve ’абалонка’ (Фасмер, 3, 439). Аднак дня акрэслення першаснага значэння трэба звярнуць увагу на ўласна ’прамежак’, адсюль ра́кавіна развівае старажытную семантыку раздвоенасці ці выгнутасці (гл. рак1, 3, ракі).
Ра́кавіна2 ’ракавіна малюска’ (ТСБМ, Мат. Гом.), з-за адзінкавасці фіксацыі ў народнай мове, хутчэй за ўсё, запазычана з рус.ра́ковина ’тс’.
*Ра́кавіна3, ра́ковіна ’нарост, гуз на дрэве’ (ТС). Імаверна, звязана з рак2 (гл.) ’хвароба, вонкавай прыкметай каторай з’яўляецца зацвярдзелая язва асаблівага выгляду’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́пка1 ’драўляны блок, які прыводзіць у рух шпульку ў калаўроце’ (Касп., Нар. сл., Скарбы), ’кальцо для замацавання шпулькі ў калаўроце’ (Сл. ПЗБ, Шатал.), ’кальцо для прымацавання шыйкі касы да касся’ (Шатал.), рипа ’дэталь самапрадкі, якая злучае верхнюю частку з падстаўкай’ (Уладз.). Форма рэ́пка ўтварылася паводле народнай этымалогіі, магчыма, з-за знешняга падабенства дэталі да рэпы. З лат.ripa ’дыск; круг; шайба’.
Рэ́пка2 ’надкаленная косць’ (ТСБМ, Жд. 2; смарг., Сл. ПЗБ), анат. ’макаўка (у жывёлін)’ (гродз., Сл. ПЗБ). Укр.рі́пиця ’тс’. Іншая назвачашка (гл.). Паводле знешняга падабенства звязана з рэпка1 (гл.).
Рэ́пка3 ’скрутак лык’ (Жыв. сл., ЛА, 4), ’звязка апрацаванага льну’ (Сцяшк. МГ), ’скрутак’ (віл., раг., Сл. ПЗБ). Паводле знешняга падабенства звязана з рэпка1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свентая́нскае зелле ‘святаяннік звычайны, Hypericum perforatum L.’ (Нас.; гродз., брэсц., мін., Кіс.; Нас., Дэмб. 1, Сл. ПЗБ, Жд., Сержп. Прымхі). З польск.świętojanskie źiele ‘тс’. Параўн. укр.сьвятояньске зілля ‘тс’, ст.-чэш.Svatého Jana korenie ‘тс’, Sv. Jana bylina ‘чарнабыльнік’, серб.-харв.трава светог Ивана ‘святаяннік’, ‘расліна Salvia sclarea L.’. Як піша Растафінскі (гл. Махэк, Jména, 148–149), зверабой называецца святаяннікам таму, што цвіце каля свята св. Івана. Махэк (там жа), улічваючы, што гэтая назва аб’ядноўвае розныя лекавыя расліны, мяркуе, што вытокі намінацыі трэба шукаць у павер’і аб неабходнасці капаць іх у ноч пад Івана Купалу. Не выключае ён і магчымасці нямецкага паходжання, г. зн. калькі ням.Sankt Johanneskraut ‘святаяннік’, літаральна ‘трава святога Яна’, параўн. Ян, Ян‑зе́лля ‘тс’ (віл., воран., мядз., ЛА, 1). Гл. святаяннік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сусе́д ’чалавек, які жыве паблізу, побач або займае бліжэйшае месца’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Ласт., Касп., Некр. і Байк., Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Растарг.), сусе́дзь ’тс’ (Ян.), сасе́д, сасе́дзь ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел.сусѣдъ ’тс’ (Карскі 1, 122), сусѣда ’тс’ (Альтбаўэр). Укр.сусі́д(а), рус.сосе́д, дыял.сусе́д, ст.-рус.сусѣдъ, польск.sąsiad, в.-луж.susod, н.-луж.sused, чэш.soused, славац.súsed, серб.-харв.су̏сјед, славен.sósẹd, балг.съсе́д, макед.сосед, ст.-слав.сѫсѣдъ. Прасл.*sǫsědъ ’сусед’, дэрыват з прыст. *sǫ‑ і назоўнікавым коранем *‑sěd‑ < *sěděti ’сядзець’; гл. Шустар-Шэўц, 1380, Фасмер, 3, 726; Трубачоў, Проспект, 80; ESSJ SG, 1, 240. Борысь (540) разглядае як аддзеяслоўны назоўнік ад *sъ‑sěsti (sę) ’сесці разам, побач’, першапачаткова як назва дзеяння з наступным пераходам *sъ‑ > *sǫ‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́е1 — указальны займеннік н. р. ад той (ТСБМ, Нас., Ласт., Некр. і Байк., Федар. 4, Вруб., Бяльк.), то́я ’тс’ (Цых.), то ’тс’ (Бяльк.), тэ ’тс’ (ТС), тэ́е ’тс’ (Нас., ТС, Бяльк.), можа выступаць і ў якасці злучніка то (Нас.). Параўн. таксама сумеснае ўжыванне з часціцай то ў niby to tóje ’як бы нічога’ (Федар. 4), як па татэ́ ’як на зло’ (ТС), натото́е ’наўмысна, на зло’ (драг., З нар. сл.), аналагічнае спалучэнню з ж (гл.): jak tojeż, tak tojeż ’нібы на зло’ (Федар. 4). Да той, гл.
То́е2 ’званочак, Campanula persicifolia L.’ (Бейл.). Магчыма, табуізаваная назва ад той (гл.) або *то е ’гэта ёсць’, параўн. польск.toje, tojeść (< to jest) як назвы чарадзейных і атрутных раслін (Брукнер, 362). Параўн. тоя, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трае́цкі — прым. ад Тройца ’Святая Тройца, свята Сёмуха’: трое́цькый ты́ждэнь ’тыдзень пасля Сёмухі’, трае́цкія дзяды́ (трае́цкые деды́) ’памінальныя дні перад Тройцай’ (гом., Талстая, Полес.), трое́цькый ты́ждэнь ’тыдзень пасля Сёмухі’ (маляр., там жа), трое́цкый грыб ’агульная назва вясновых грыбоў’ (пін., Жыв. сл.), трое́цкі грыб ’ранні, веснавы баравік’ (ТС), сюды ж урбанонімы Трае́цкая гара, Трае́цкае прадмесце ў Мінску, Трае́цкая царква́ ў Віцебску, ст.-бел.троецького (1532 г.), троецкиѣ (1624 г.), гл. Карскі, 1, 226. Гл. Тройца; паводле Карскага (там жа), форма з е на месцы jь з’яўляецца заканамерным утварэннем. Параўн. таксама трое́чны ты́дзень ’тыдзень, на які прыпадае Сёмуха’ (ТС), трое́шны ты́ждень ’тс’ (лельч., Талстая, Полес.), відаць, ад Тро́ечка, Трое́шнік ’Сёмуха’ (там жа) з народнаэтымалагічным набліжэннем да тройка, тройчы (гл.), параўн. трае́чны ’трайны’ (Некр. і Байк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АКТА́ВА (італьян. ottava ад лац. octava восьмая) у акустыцы, пазасістэмная безразмерная адзінка частотнага інтэрвалу. Абазначаецца — акт. 1 акт. — інтэрвал паміж дзвюма частотамі, лагарыфм адносіны якіх пры аснове 2 роўны адзінцы, што адпавядае адносіне верхняй гранічнай частаты да ніжняй гранічнай частаты, роўнай 2.
У музыцы, 1) восьмая ступень дыятанічнага гукарада. Мае аднолькавую назву з зыходнай, аднародная з ёю ў гучанні, але адрозніваецца вышынёю.
2) Самы нізкі па вышыні з абертонаў, якія ўваходзяць у склад кожнага гуку; лічбы ваганняў актавы і зыходнага гуку суадносяцца як 2:1.
3) Частка муз. гукарада, якая ўключае 7 асн. ступеняў дыятанічнага гукарада ці 12 гукаў (паўтонаў) храматычнай гамы ад «до» да «сі». Усяго ў муз. гукарадзе 7 поўных і 2 няпоўныя актавы: субконтрактава (3 верхнія гукі — A2, B2, H2), контрактава, вялікая, малая, 1-, 2, 3, 4, 5-я (адзін ніжні гук — C5) актавы. Найб. поўнае ўяўленне пра падзел гукавой шкалы на актавы дае клавіятура фп. (гл.рыс.).
4) Інтэрвал, які ахоплівае 8 ступеняў дыятанічнага гукарада і складаецца з 6 цэлых тонаў.
5) Назва самага нізкага баса (актавіст) у практыцы харавых спеваў.
У паэзіі — васьмірадковая страфа з цвёрдым спалучэннем рыфмы: першыя 6 радкоў аб’яднаны дзвюма перакрыжаванымі рыфмамі, а 2 апошнія — сумежнымі (АбАбАбвв), з чаргаваннем мужчынскіх і жаночых клаўзул. Узнікла ў італьян.нар. паэзіі, росквіту дасягнула ў эпоху Адраджэння (Л.Арыёста, Т.Таса, Л.Камоэнс). Актавай напісаны «Дон Жуан» Дж.Байрана, «Домік у Каломне» А.Пушкіна. У бел. паэзіі да актавы ўпершыню звярнуліся Я.Купала («Спроба актавы») і М.Багдановіч («Актава»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЖЫ́Р (араб.Аль-Джазаір),
горад, сталіца Алжыра. Адм. ц. вілаі Алжыр. З прыгарадамі — Вялікі Алжыр (Алжырская агламерацыя), 2,5 млн.ж. (1990). Трансп. вузел. Буйны порт на Міжземным м.Міжнар. аэрапорт. Галоўны эканам., навук. і культ.цэнтр.Маш.-буд., тэкст., харчасмакавая, хім., нафтаперапр., цэментная прам-сць. Метрапалітэн. Ун-т.
Засн. ў 10 ст. на руінах невял. рым. порта Ікозіум. Назва ад араб. слова «аль-джазаір» (астравы). Хутка стаў важным гандл. цэнтрам на Міжземным моры. Да пач. 16 ст. ўваходзіў у араба-берберскія дзяржавы Фатымідаў, Альмаравідаў, Альмахадаў, Заянідаў. У 1510 заняты іспанцамі. У 1530 грэка-тур. карсары выгналі іспанцаў, захапілі ўладу і перайшлі пад апеку Асманскай імперыі. У 1830—62 адм. ц.франц. калоніі Алжыр. У час 2-й сусв. вайны ў Алжыры штаб-кватэра саюзнага камандавання на Міжземным м. З 1962 сталіца Алжыра.
Размешчаны амфітэатрам на зах. беразе Алжырскага заліва каля падножжа і па схілах узгоркаў. Шмат садоў і паркаў. У старым горадзе (з 1978 музей-запаведнік) захаваліся касба-крэпасць (тур. часу), Вял. мячэць (1096) з мінарэтам (1323), мячэць-усыпальніца Сідзі Абдарахман (1611), мячэць Джамі аль-Джэдзід (мячэць Рыбакоў, 1660); палацы Дар Азіза (1551) і Мустафа-пашы (1799—1800); віла Бардо (18 ст., цяпер Музей першабытнай гісторыі і этнаграфіі).
У новым горадзе (развіваўся ў 19 ст. на ПдЗ ад сярэдневяковага) Дом урада (1930, арх. Ж.Гёшэн, А. і Г.Перэ), Палац нацый (1965, арх. Мустафа Муса), Дом радыё і тэлебачання (1950-я г., арх. П.Турнон і М.Жалі) і інш. Працуе Нац. музей прыгожых мастацтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БУ́РА»
(«Burza»),
кодавая назва плана і баявой аперацыі польскай Арміі Краёвай (АК) у студз. 1944 — студз. 1945 у 2-ю сусв. вайну. План, распрацаваны гал. камандаваннем АК у ліст. 1943, прадугледжваў мабілізацыю атрадаў АК, ажыццяўленне дыверсій, праследаванне і напад на ням.-фаш. часці пры іх адступленні (сфарміраваны 14 партыз. пяхотных дывізій, 3 батальённыя групоўкі, 2 кав. брыгады, некалькі самаст. палкоў; усяго каля 150 тыс.чал. у Беластоцкай, Палескай, Люблінскай і інш. акругах). Гал. мэта — узяць пад кантроль найб. важныя ваен.-стратэг., прамысл., адм. і культ. цэнтры да ўступлення ў іх сав. войск. Камандзірам АК і прадстаўнікам польск. эмігранцкага ўрада прадпісвалася пераймаць ваен. і цывільную ўладу ў вызваленых раёнах. Аперацыя распачата ў Валынскай акрузе 27-й Валынскай пях. дывізіяй АК. Атрады Віленскай і Навагрудскай акруг АК (каля 5 тыс.чал.) у ліп. 1944 няўдала штурмавалі Вільню (акцыя «Вострая брама») і страцілі больш за 500 чал. 27.8.1944 камандаванне АК вырашыла пашырыць аперацыю «Бура» на Варшаву (гл.Варшаўскае паўстанне 1944). Падраздзяленні АК самастойна вызвалілі гарады Коцк, Хэлм, Мінск-Мазавецкі, Радзымін, разам з сав. войскамі — Ковель, Вільню, Львоў, Люблін, Пулавы, Замосце, Жэшаў, Седльцы. Восенню 1944 на тэрыторыі, акупіраванай ням.-фаш. войскамі, атрады АК былі расфарміраваны і рэалізацыя плана «Бура» спынена. У вызваленых раёнах часці АК, якія адмовіліся скласці зброю і ўступіць у 1-ю Польскую армію ў складзе сав. войск, былі раззброены і інтэрніраваны.
Літ.:
Сямашка Я.І. Армія Краёва на Беларусі. Мн., 1994. С. 110—119, 178—187;
Zabiełło S. Ksztabtowanie siękoncepcji «Burzy» // Wojskowy przegląd historyczny. 1968. № 1.