П. ножку каму-н. (паставіць нагу так, каб аб яе спатыкнуўся ці ўпаў хто-н. іншы; таксама перан.: нядобрасумленнымі сродкамі перашкодзіць каму-н. у якой-н. справе; разм.).
2.што. Пасунуўшы, наблізіць.
П. крэсла госцю.
3.перан., каго-што. Пазбавіць усялякай аховы, зрабіць даступным для нападу.
П. фігуру пад удар.
4.каго-што. Паставіць узамен.
П. лічбу ў формулу.
|| незак.падстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз.падстано́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэ́шата, -а, М -шаце, мн. рашо́ты і (з ліч. 2, 3, 4) рэ́шаты, рашо́т і рашо́таў, н.
1. Рэч хатняга ўжытку — нацягнутая на шырокі абруч густая сетка для прасейвання мукі і інш.
Прасеяць муку на р.
У рэшаце ваду насіць (перан.: займацца чым-н. бескарысным, пустой справай; разм.). Галава як р. ў каго-н. (пра таго, хто ўсё забывае, у каго дрэнная памяць; разм.).
2. Прасейвальнае прыстасаванне ў зернеачышчальных, сартавальных і іншых машынах.
Рашоты ў камбайне.
◊
Цуды ў рэшаце (разм., жарт.) — пра што-н. незвычайнае або незразумелае.
|| прым.рашо́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шо́ры, -аў.
1. Цвёрдыя пласцінкі, прымацаваныя да вуздэчкі на ўзроўні вачэй, якія не даюць магчымасці каню глядзець па баках.
Хто згадзіўся надзець ш., той надзене і хамут (прыказка).
2. У парнай запрэжцы: збруя без дугі і хамута, са шлеямі (гл. шляя ў 2 знач.; спец.).
3.перан. Тое, што перашкаджае каму-н. правільна разумець наваколле; абмежаванасць (кніжн.).
Ш. на вачах у каго-небудзь.
Ш. некультурнасці.
◊
Браць у шоры, трымаць у шорахкаго (разм.) — строга абмяжоўваць чые-н. дзеянні, свабоду дзейнасці.
|| прым.шо́рны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
*Атверніцкая: «отве́рницкое наречие» (Рам.). Рус.отверница ’іншасказ’. Паводле Раманава, 9, 4: «гаворка называецца атверніцкай таму, што прататыпам яе тут была звычайная мова, але з «адварачваннем» складоў, г. зн. з перастаноўкай складоў, устаўкай паміж імі часціц». Параўн. яшчэ ў Даля отвертчивый ’хто ўмее адвярцецца’. Нельга быць упэўненым, што этымалогія Раманава не адлюстраванне народнай этымалогіі. Пры наяўнасці ў жаргонах значных гукавых змен цалкам магчыма ўбачыць у атверніцкі змену польск.ochwieśnicki (адкуль, паводле Арапава — РР, 1968, 4, 117; Этимология, 1964, 120, — рус.офеня, офенский). Гл. ахвес.