тэхнало́гія, ‑і, ж.
1. Сукупнасць метадаў апрацоўкі, змянення стану, уласцівасцей, формы сыравіны, матэрыялаў або паўфабрыкатаў, якія ажыццяўляюцца ў працэсе вырабу прадукцыі. Тэхналогія халоднай апрацоўкі металаў.
2. Навука, якая займаецца выяўленнем фізічных, хімічных, механічных і іншых заканамернасцей з мэтай выкарыстання на практыцы найбольш эфектыўных і эканамічных вытворчых працэсаў. // Сукупнасць прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца ў якой‑н. справе, майстэрстве. Я пазнаў у асноўным тэхналогію маёй, творчасці і расшырыў свой акцёрскі дыяпазон. Сяргейчык.
[Ад грэч. technē — майстэрства і logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анамастыко́н, ‑а, м.
Спец.
1. Слоўнік або спіс уласных імён рознага тыпу, складзены паасобку для кожнай катэгорыі імён.
2. Сукупнасць уласных імён пэўнага этнасу для таго ці іншага перыяду.
[Грэч. onomastikón.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жано́цкасць, ‑і, ж.
Сукупнасць рыс і якасцей, якія ўласцівы жанчыне; пяшчотнасць, ласкавасць, прывабнасць. У рухах [Люсі] паяўлялася нешта ад незвычайнай красуні: прывабная мяккасць, жаноцкасць, вялікія сінія вочы палалі ласкавасцю. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сінані́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.
1. Сукупнасць сінонімаў якой‑н. мовы. Стараславянская мова выпрацавала даволі багатую сіпаніміку, шырокаразгалінаваную сістэму сэнсавых адценняў. Шакун.
2. Аддзел лексікалогіі, які вывучае сінонімы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юрыспрудэ́нцыя, ‑і, ж.
Сукупнасць навук аб праве; правазнаўства. Алеся гэта ўзлавала, бо па пытаннях дзяржавы і права палемізаваў не спецыяліст ад юрыспрудэнцыі, а звычайная настаўніца. Скрыган. // Практычная дзейнасць юрыста.
[Лац. jurisprudentia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
совоку́пность (общая сумма чего-л.) суку́пнасць, -ці ж.;
в совоку́пности у суку́пнасці, ра́зам;
во всей совоку́пности ва ўсёй суку́пнасці;
всё в совоку́пности усё ў суку́пнасці, усё ра́зам;
по совоку́пности преступле́ний юр. па суку́пнасці злачы́нстваў;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
праду́кцыя, ‑і, ж.
1. Сукупнасць прадуктаў або асобны прадукт вытворчасці. Валавая прадукцыя прамысловасці. □ Завод перажываў тады гарачую пару — асвойваў новую прадукцыю. Шуцько.
2. Прадукты разумовай працы, творы мастацтва. Літаратурная прадукцыя.
[Лац. productio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́стаўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Р мн. ‑тавак; ж.
Сукупнасць прадметаў, выстаўленых для агляду. Выстаўка дасягненняў народнай гаспадаркі. Сельскагаспадарчая выстаўка. Мастацкая выстаўка. // Месца, дзе выстаўлены такія прадметы. Пабыць на выстаўцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэаніма́цыя, ‑і, ж.
Сукупнасць мерапрыемстваў па ажыўленню чалавека, які знаходзіцца ў стане клінічнай смерці, аднаўленне раптоўна страчаных або парушаных у выніку няшчасных выпадкаў, захворванняў і ўскладненняў функцый жыццёва важных органаў.
[Ад лац. reanimatio — ажыўленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗГУРТАВА́ННЕ ў біялогіі,
сукупнасць арганізмаў розных відаў, якія сумесна жывуць і ўяўляюць сабой вызначанае экалагічнае адзінства (напр., фітапланктон якога-н. возера, глебавыя жывёлы ўчастка лесу). Часам вызначаецца як сукупнасць усіх арганізмаў (раслін, жывёл і мікраарганізмаў), якія насяляюць участак сушы або вадаёма, і трактуецца як сінонім тэрміна біяцэноз. Вылучаюць таксама З. раслін (фітацэноз) і жывёл (зоацэноз). З. — сістэма вызначанага ўзроўню арганізацыі жывой матэрыі. Элементы З. — папуляцыі розных відаў, а само З. з’яўляецца элементам экасістэмы (біягеацэнозу).
т. 7, с. 46
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)