праду́кцыя, ‑і, ж.

1. Сукупнасць прадуктаў або асобны прадукт вытворчасці. Валавая прадукцыя прамысловасці. □ Завод перажываў тады гарачую пару — асвойваў новую прадукцыю. Шуцько.

2. Прадукты разумовай працы, творы мастацтва. Літаратурная прадукцыя.

[Лац. productio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)