3.перан.j-m bis aufs Äußerste zúsetzen [quälen vt, belästigen vt]; j-n bis zum Äußersten áufbringen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
перакалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак.
Разм.
1.што. Трасучы, абіваючы, акалаціць усё, многае. Дзеці перакалацілі ўсе яблыкі ў садзе.
2.што. Абмалаціць нанава, яшчэ раз; перамалаціць, перабіць. Перакалаціць снапы аўса.
3.што. Абмалаціць усё, многае.
4.што. Трасучы, пераварочваючы, перабраць, перагледзець у пошуках каго‑, чаго‑н. Паліцыянты перакалацілі, перавярнулі ўсё дагары нагамі, але нічога і нікога не знайшлі.Сабаленка.
5.безас.каго. Перастаць, скончыць калаціць (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умудры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Ухітрыцца зрабіць, ажыццявіць што‑н., выйсці з цяжкага становішча. Бацька мой, Карн Яўстратавіч, неяк умудрыўся навучыцца чытаць, трошкі пісаць і слыў на вёсцы за грамацея.Сабаленка.Ходзячы ў дзесяты клас, Пятрок умудрыўся адначасова скончыць курсы трактарыстаў.Хадановіч.//Разм.іран. Зрабіць што‑н. непажаданае, тое, чаго лёгка можна было б пазбегнуць. — Як вы ўмудрыліся ўвесці машыну ў штопар? — задумліва, нібы сам з сабою разважаючы, запытаўся [у Макарава] Дым.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
брыка́цца, ‑а́ецца; незак.
1. Біць нагамі, брыкаць. Конь спачатку не хацеў насіць чалавека на сваёй спіне, іржаў, брыкаўся.Бядуля.// Брыкаць адзін другога. Коні пачалі брыкацца.// Мець звычку біць нагамі, брыкаць. Гэты конь брыкаецца.// Рабіць рэзкія рухі, дрыгаць нагамі, жадаючы вызваліцца (пра чалавека). Дзяўчаты з рогатам неслі хлопца да рэчкі, той брыкаўся, крычаў.Гурскі.
2.перан.Разм. Упарціцца, упірацца. [Максім:] — З выгляду здаецца — «ані вэзь», брыкаецца, абражаецца, а скончыць тым, што прыгорнецца да цябе.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгрыме́ць, ‑міць; зак.
1. Перастаць грымець (пра гром). Адгрымела ноччу навальніца, Птушак пазванчэлі галасы, І пяюць на сто ладоў сініцы — Пэўна, упіліся ад расы.Панчанка.Дождж прамачыў наскрозь Лясныя нетры. Гром адгрымеў. Чуваць быў толькі звон.Свірка.//Скончыць грымець (пра што‑н. гучнае). Адгрымеў развітальны салют з вінтовак.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак., што.
1. Праехаць наўскач якую‑н. адлегласць. Ля поплава злазіць Дзяўчынка з каня.. Прысела. Шляхі затамілі за дзень. Сто вёрст адскакала Пякельных, як вар.Куляшоў.
2. Выканаць які‑н. танец; станцаваць. Мы й тое помнім — І не жах, Як адскакалі танцаў шмат У зрэбных Галіфэ-штанах Пад дружны гул ад голых пят.Броўка.//Скончыць скакаць. Адскакаўшы сваё, пайшлі нарэшце дамоў жанчыны, і пачаліся сапраўдныя танцы.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Разлічыцца з кім‑н., аддаць доўг каму‑н. //перан. Пакончыць разлікі з кім‑, чым‑н., скончыць якую‑н. справу. Цяпер няма назад адходу! Скідай з дарогі перашкоду, Ні перад чым не запыняйся І з гэтай спадчынай сквітайся, Што асталася ад бацькоў — Зямелькі некалькі шматкоў.Колас.//перан. Адпомсціць каму‑н. за што‑н. — Няхай, мы яшчэ з ім сквітаемся, — сказаў .. [Чыжык] на вялікае здзіўленне Зосі.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)