ДРОБ у арыфметыцы,

лік, які змяшчае адну ці некалькі доляў (роўных частак) адзінкі. Абазначаецца сімвалам ab (або a/b), дзе a — лічнік, які паказвае колькасць доляў адзінкі, падзеленай на столькі частак, колькі паказвае (называе) назоўнік b (a і b) — цэлыя лікі). Д. a/b можна таксама разглядаць як вынік дзялення ліку a на лік b; калі a дзеліцца нацэла на b, то дзель — цэлы лік (напр., 6/3 — 2; 28/7 — 4), калі не дзеліцца — дробавы (напр., 3/7; 20/12).

Д. ab наз. правільным, калі a < b, і няправільным, калі a > b. Няправільны Д. можна запісаць у выглядае сумы цэлага ліку і правільнага Д. (змешаны лік); для гэтага патрэбна лічнік падзяліць з астачай на назоўнік, напр., 67 13 = 5 13 + 2 13 = 5 + 2 13 = 5 2 13 . Множанне і дзяленне Д. выконваюць па правілах: a b c d = a c b d ; a b : c d = a d b c , суму (рознасць) Д. ab і cb з аднолькавымі назоўнікамі — па правілах a b ± c b = a ± c b . Д. ab не зменіцца, калі лічнік і назоўнік памножыць на адзін і той жа лік, адрозны ад нуля. Таму Д. ab і cd можна прывесці да агульнага назоўніка (замяніць на роўныя ім Д. з аднолькавымі назоўнікамі, звычайна роўнымі найменшаму агульнаму кратнаму b і d). Калі лічнік і назоўнік маюць агульныя множнікі, Д. можна надаць нескарачальны від, напр., 1435 — скарачальны ( 14 35 = 2 7 5 7 = 2 5 ) , а 2584 — нескарачальны Д. Гл. таксама Дзесятковы дроб, Дробавая і цэлая часткі ліку.

А.​А.​Гусак.

т. 6, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУГАВО́ДСТВА,

1) галіна раслінаводства, якая займаецца вытв-сцю зялёных кармоў, сена, сенажу, сіласу і травяной мукі, паляпшэннем прыродных і стварэннем штучных сенажацей і пашы для жывёлагадоўлі; састаўная ч. кормавытворчасці. Асн. задача Л. — паляпшэнне натуральнага і сеянага травастою, што звычайна прадугледжвае поўнае знішчэнне дзярніны ў працэсе ўзворвання, унясенне ўгнаенняў, сяўбу шматгадовых траў. На Беларусі лугі даюць прыкладна ​1/3 усіх кармоў для жывёлагадоўлі. 3 агульнай плошчы сельгасугоддзяў 9,3 млн. га (1998) сенажаці займаюць 1,3 млн. га (14%), паша — 1,7 млн. га (18,3%), з іх палепшаныя адпаведна 1 і 1,2 млн. га. Найб. плошчы лугоў на Пн і Пд рэспублікі. У 20 ст. на Беларусі праведзены вял. работы па паляпшэнні натуральных лугоў і асваенні новых зямель. Найб. плошчы новых зямель асвоены ў Бел. Палессі, дзе асушаныя плошчы з мелкім заляганнем торфу пераважна выкарыстоўваюцца як сенажаці і пашы. На пач. 1998 у рэспубліцы на асушаных землях 814,5 тыс. га сенажацяў і 780,5 тыс. га пашы. Палепшаныя і культурныя (сеяныя) сенажаці і паша высокапрадукцыйныя, могуць даваць 7—8 т/га сена. Важнай задачай Л. з’яўляецца асваенне сенажацезваротаў — папераменнае выкарыстанне адной і той жа лугавой плошчы пад сенажаць і пашу, падтрыманне іх высокапрадукцыйнага стану. Л. развіта ў краінах, дзе лугі адыгрываюць значную ролю ў вытв-сці кармоў, найб. у ЗША, Расіі, Канадзе, Аўстраліі, Аргенціне, Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі, Германіі.

2) Навука, якая распрацоўвае тэарэт. асновы і практычныя спосабы павышэння прадукцыйнасці прыродных і стварэння сеяных (культурных) сенажацей і пашы, спосабы рацыянальнага іх выкарыстання. Звязана з раслінаводствам, аграхіміяй, глебазнаўствам, меліярацыяй, земляробствам і інш. На Беларусі развіваецца пераважна ў Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства, у Бел. НДІ земляробства і кормавытворчасці.

Н.​І.​Жураўская.

т. 9, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРА́ЖСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1945,

завяршальная наступальная аперацыя Вял. Айч. вайны 1941—45. Праведзена 6—11.5.1945 сав. войскамі 1-га (каманд. Маршал Сав. Саюза І.С.Конеў), 4-га (каманд. ген. арміі А.І.Яроменка), 2-га (каманд. Маршал Сав. Саюза Р.Я.Маліноўскі (укр. франтоў па знішчэнні ням.-фаш. групоўкі на тэр. Чэхіі і Славакіі. У П.а. ўдзельнічалі 2-я армія Войска Польскага, 1-я і 2-я румынскія арміі і 1-ы Чэхаславацкі армейскі корпус. У выніку Берлінскай аперацыі 1945 сав. войскі ахапілі з Пн, ПнУ і Пд левы і правы флангі ням.-фаш. войск у Чэхаславакіі, дзе абараняліся групы армій «Цэнтр» (каманд. ген.-фельдмаршал Ф.​Шорнер) і ч. сіл групы армій «Аўстрыя» (каманд. ген.-палк. Л.​Рэндуліч). Рашэнне аб П.а. прынята ў ходзе бітвы за Берлін (планавалася на 7 мая). Неабходнасць падтрымаць Пражскае паўстанне 1945 паскорыла наступленне сав. войск. 6 мая войскі 1-га Укр. фронту выйшлі на рубеж Рудных гор, занялі г. Дрэздэн і ўступілі на тэр. Чэхаславакіі. 6-я танк. армія 2-га Укр. фронту пераадолела рубеж Рудных гор і з Пд прасоўвалася да Прагі. Войскі 4-га Укр. фронту наступалі з У і вызвалілі г. Оламаўц. Кульмінацыяй аперацыі стала 8 мая, калі быў разгромлены штаб групы армій «Цэнтр» і парушана кіраўніцтва ням. войскамі. У ноч на 9 мая 3-я і 4-я танк. арміі 1-га Укр. фронту зрабілі 80-кіламетровы кідок і ўвайшлі ў Прагу, куды ў той жа дзень падышлі часці 2-га і 4-га Укр. франтоў. 10—11 мая праціўнік спыніў супраціўленне; у палон здаліся 860 тыс. салдат і афіцэраў, у т. л. 60 генералаў. 11 мая 1945 сав. войскі сустрэліся з часцямі 3-й амер. арміі.

І.​А.​Літвіноўскі.

т. 12, с. 542

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́РЫКАВІЧЫ,

род старажытнарускіх князёў і маскоўскіх цароў, якія лічыліся нашчадкамі Рурыка (гл. Рурык-Сінявус—Трувор). Існуе меркаванне, што сапр. генеалагічнае дрэва Р. уключала ў сябе акрамя варага Рурыка і родавых слав. правадыроў. Бясспрэчным родапачынальнікам Р. быў кіеўскі кн. Ігарсканд. сагах Ігар Стары), якога «Аповесць мінулых гадоў» называе сынам Рурыка. Гэта першая рэальная гіст. фігура дынастыі Р. У 11—13 ст. некат. адгалінаванні Р. называліся таксама па імёнах сваіх родапачынальнікаў — Ізяславічы («Рагвалодавы ўнукі»), Манамашычы, Ольгавічы, Расціславічы і інш. Пазней у ВКЛ нашчадкамі Р., верагодна, былі княжацкія роды Адзінцэвічаў, Друцкіх, Астрожскіх, Вішнявецкіх, Гарадзецкіх, Дольскіх, Збаражскіх, Лукомскіх, Нясвіцкіх, Палубінскіх, Парэцкіх, Сцяпанскіх, Талочак, Чацвярцінскіх і інш. З утварэннем вакол Маскоўскага вялікага княства Рус. цэнтралізаванай дзяржавы б. ўдзельныя князі ператвараліся там у вышэйшы пласт маскоўскіх служылых людзей. Вярх. ўлада ў Маскоўскай (Расійскай) дзяржаве да смерці ў 1598 цара Фёдара Іванавіча знаходзілася ў руках уладзіміра-суздальскіх Манамашычаў. З роду ніжагародскіх князёў Р. быў цар Васіль Іванавіч Шуйскі [1606—10]. Аднак «Смута» пач. 17 ст. канчаткова звяла Р. з гіст. сцэны як правіцеляў, і на змену ім прыйшла дынастыя Раманавых (былі ў сваяцтве з Р.). У наступныя стагоддзі частка Р. страціла княжацкі тытул і змяшалася з нетытулаванымі дваранскімі родамі. У той жа час многія Р. (Валконскія, Абаленскія, Гарчаковы, Далгарукія і інш.) займалі ў Расіі важныя дзярж. пасады, але ніколі, як правіла, не прэтэндавалі на царскі (імператарскі) прастол.

Літ.:

Творогов О.В. Князья Рюриковичи: Краткие биогр. М., 1992;

Коган В.М. История дома Рюриковичей: (опыт ист.генеалог. исслед.). СПб, 1993;

Шишов А. Русские князья. Ростов н/Д, 1999;

Богуславский В.В., Бурминов В.В. Русь. Рюриковичи: Ил. ист. словарь. М., 2000.

С.​В.​Пазняк.

т. 13, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ліпо́та ’добрае надвор’е’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Укр. ліпота́ ’прыгажосць’, ст.-рус. лѣпота ’тс’, ’прыстойнасць’, рус. арханг. лепота́ ’прыгожая знешнасць’, ’мажносць’, паўн.-дзвін. ’гліністая гразь’, ’сырое надвор’е, калі да колаў прыліпае гразь, а да палазоў — снег’, серб.-харв. љепо̏та, ст.-слав. лѣпота ’прыгажосць’. Абстрактнае ўтварэнне з суфіксам ‑ota ад прасл. lěpъ, якое да і.-е. *loi̯p‑osтой, хто лепіцца, прыліпае’ < *lei̯p‑ ’намазаная маззю, ляпіць’. Бел. лексема — з лепо́та ’прыгажосць’, семантыка якога канкрэтызавалася.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарапа́шны ’гаротны’ (БРС), гарапа́шнік ’гаротнік’ (БРС). Параўн. рус. дыял. горепа́шница ’бедная, няшчасная жанчына’, горепа́шник ’гаротнік’ (СРНГ, 7, 35), укр. горопа́ха ’гаротнік, бядняга’, горопа́шний ’гаротны’. Да *gorʼe ’гора’ і *pachati ’араць’. Параўн. яшчэ ў Даля рус. пашни́ктой, хто ў бядзе, бядняга’. Рудніцкі (689) укр. горопа́ха адносіць да *gora ’гара’. Семантычна амаль аднолькавае з бел. гарапа́шнік, рус. горепа́шник, укр. горопа́ха (< *горепа́ха) іншае слова для гэтага паняцця: рус. горемы́ка (аб ім гл. Шанскі, 1, Г, 132).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асна́ч ’плытагон, сплаўшчык’, асна́к (Янк. БП) ’тс’. Рус., укр. оснач, ст.-рус. осначь ’тс’; рус. арханг. таксама пераносна ’легкадумны чалавек’. З остьнъ ’вастрыё’, ’бусак’ (> асон, гл.) + суфікс ‑ачь (остьнъ мае той жа корань *akʼ‑, што востры, гл.) ці ‑акъ (Супрун, Веснік БДУ, 1971, 1, 72–73). Думка Даля пра паходжанне ад снасть, оснастка, а таксама думка Мацэнауэра, 12, 173 (гл. таксама Міклашыч, 4; Бернекер, 32; Фасмер, 3, 162), пра паходжанне ад гоц. asneis ’падзёншчык’ непераканаўчыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Анагды́сь, ана́дысь, анагдай, анодысь, анада́сь, ано́гды, анадо́е ’пазаўчора, гэтымі днямі’ (Яруш., Шпіл., Касп., Жд., Бяльк.). Гэтыя прыслоўі ўтвораны з займеннікавага элемента *он‑ (*оно‑) ’той’, каранёвага элемента ‑(г)д‑, які мае часавае значэнне, элемента канчатка, што цяпер успрымаецца (як, дарэчы, і ‑гд‑) як суфіксальны элемент (гл. Шуба, Прыслоўе, 60), часціцы -сь. Сюды ж паводле першых дзвюх частак адносіцца і анагдо́вень, анагдо́вінь ’тс’ (Касп.), але апошняя частка гэтых прыслоўяў няясная, магчыма, ад займенніка овъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зяха́ць ’зяваць’ (ТСБМ), ’цяжка дыхаць’ (Сцяшк.). Рус. дыял. зеха́ть пск., цвяр. ’крычаць’, пск. ’ілгаць, трызніць’, цвяр. зе́хать, зёхать ’глядзець’; параўн. укр. позіха́ти ’зяваць’, славен. zéhati ’зяваць’. Ст.-рус. зеха ’разява’ (1679 г.). Прасл. zěxati ўтворана на той самай аснове, што ževati (гл. зяваць): *zě‑ < і.-е. *gʼhoi‑, gʼhēi‑ ’быць пустым’ прадстаўлены і ў ззяць. Паводле Скока (3, 656), зычны х < і.-е. *sk, адлюстраванага ў лац. hisco ’раскрывацца’. Не выключана, што х з аорыста.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасрэ́дніктой, хто садзейнічае пагадненню, здзелцы, дапамагае наладзіць кантакт’ (ТСБМ). Укр. посеред́ник ’тс’, ’міравы пасрэднік’, рус. посре́дник ’пасрэднік’, польск. pośrednik, pośrzednik, postrzednik, н.-, в.-луж. posrědnik, чэш. prostřednik, славац. prostredník, славен. posrédnik, серб.-харв. по̀средник, макед., балг. посредник. У слав. мовы трапіла рознымі шляхамі. У бел., паводле Жураўскага (Матэр. IV Міжнар. з’езда слав. Мн., 1958, 51), прыйшло з ц.-слав. праз рус. Да ст.-слав. посреѣдьнъ ’які знаходзіцца пасярэдзіне’, прасл. serdъ > сярэдзіна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)