у крымінальным праве адкрытае выкраданне маёмасці, учыненае без насілля або з насіллем, няшкодным для жыцця і здароўя. Належыць да групы злачынстваў супраць уласнасці. Акалічнасцямі, якія абцяжарваюць грабеж, з’яўляюцца насілле над пацярпелым, выкраданне паводле папярэдняй змовы групай асоб, пранікненне ў жыллё, памяшканне або інш. сховішча, буйныя памеры выкрадзенага або ўчыненне злачынства асабліва небяспечным рэцыдывістам. Паводлекрымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь караецца пазбаўленнем волі на працяглы тэрмін (максімальная мера пакарання — 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЯНДЖЫ́НСКІ ТРАКТА́Т 1735,
дагавор паміж Расіяй і Іранам, падпісаны 21 сак. каля г.Гянджа. Паводле дагавора Дэрбент і Баку (з правінцыямі) перадаваліся Ірану, які абавязваўся не дапускаць пераходу гэтых гарадоў пад уладу інш. дзяржаў. Абодва бакі павінны былі прытрымлівацца пастаноў Рэшцкага дагавора 1732, паводле якога Расія вяртала Ірану Гілян, Іран павінен быў пасля адваявання ў Турцыі Усх.-Груз. царства вярнуць яго цару Вахтангу VI. Гянджынскі трактат пацвярджаў дазвол на свабодны гандаль Расіі ў Іране.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зго́даж.
1. (станоўчы адказ) Zústimmung f -; Éinverständnis n -ses, -se, Éinwilligung f -;
паво́дле ўзае́мнай зго́ды nach béiderseitigem Éinverständnis, nach béiderseitiger Éinwilligung; Überéinkunft f -, -künfte, Ábmachung f -, -en (дамова);
2. (аднадушнасць) Éinstimmigkeit f -, Éintracht f -;
зго́да!ábgemacht!
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
нерэі́ды
(гр. Nereis, -idos = дачка бога мора Нерэя ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)
1) марскія німфы, якія, паводле старажытнагрэчаскага міфа, дапамагалі мараплаўцам;
2) сямейства кольчатых чарвей класа многашчацінкавых; пашыраны ў морах, пераважна трапічных.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)