СІ́ДАРАВА (Глафіра Пятроўна) (н. 2.12.1922),
расійская актрыса. Нар. арт. Комі (1949). Засл. арт. Расіі (1967). Нар. арт. СССР (1980). Скончыла Комі-студыю Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва (1942). З 1942 у Комі рэсп. драм. т-ры імя В.А.Савіна (г. Сыктыўкар). Актрыса шырокага дыяпазону з яркім тэмпераментам і вял. унутранай сілай. Сярод роляў: Настасся Піліпаўна («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Кабаніха («Навальніца» А.Астроўскага), Квашня («На дне» М.Горкага), Лушка («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Любка Шаўцова («Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева) і інш.
т. 14, с. 368
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)