наданне паперы, скуры, пластмасам, тэкст. і інш. матэрыялам пэўнага колеру, дастаткова трывалага ва ўмовах іх эксплуатацыі. Звычайна для Ф. выкарыстоўваюць фарбавальнікі і пігменты (гл.Пігменты ў хіміі). Метады Ф. вызначаюцца ўласцівасцямі фарбавальніка і матэрыялу.
Для Ф. паперы выкарыстоўваюць мінер. пігменты, асноўныя і кіслотныя фарбавальнікі, Фарбуюць папяровую масу, у якую падліваюць водны раствор фарбавальніка ці суспензію пігменту, або паверхню паперы (больш эканамічны спосаб) пры яе вырабе ці на фарбавальных машынах, у якіх паперу з рулонаў працягваюць праз фарбавальную ванну. Глыбіннае Ф. натуральнай скуры робяць прамымі, кіслотнымі ці асноўнымі фарбавальнікамі, паверхневае — пігментамі разамзплёнкаўтваральнымі рэчывамі. Ф. скуры штучнай ажыццяўляюць у працэсе яе вытв-сці з выкарыстаннем арган. і мінер. пігментаў. Ф. футра робяць для выраўноўвання натуральнай афарбоўкі, надання моднага колеру, імітавання пад каштоўныя віды пушніны; выкарыстоўваюць акісляльныя, кубавыя, кіслотныя, пратраўныя, а таксама спец. фарбавальнікі для футра. Для Ф. пластмас выкарыстоўваюць пігменты, тлушча- і спіртарастваральныя фарбавальнікі, якія звычайна дадаюць да расплаву палімераў. Гл. таксама Фарбаванне тканіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́МІЯ ВЫСОКАМАЛЕКУЛЯ́РНЫХ ЗЛУЧЭ́ННЯЎ,
раздзел хіміі, які вывучае спосабы атрымання, структуру і ўласцівасці рэчываў, малекулы якіх складаюцца звял. колькасці звёнаў, злучаных паміж сабой хім. сувязямі. Разглядае асаблівасці ў агульных хім. заканамернасцях, паняццях і метадах, выкліканых макрамалекулярнай будовай сінт. і прыродных рэчываў.
Х.в.з. уключае раздзелы, якія вывучаюць: макрамалекулярную структуру (канфігурацыя, канфармацыя, гнуткасць, малекулярная маса); надмалекулярную структуру аморфных і крышт. палімераў; метады атрымання палімераў (полімерызацыя радыкальная, іонная і іонна-каардынацыйлая, полікандэнсацыя, полімераналагічныя пераўтварэнні); хім. і фіз. дэструкцыі; старэнне і стабілізацыю палімераў; эксплуатацыйныя ўласцівасці арыентаваных і ізатропных палімерных матэрыялаў у залежнасці ад іх структуры. Тэхналогія высокамалекулярных злучэнняў грунтуецца на хіміі і фізіцы палімераў і ўключае сінтэз палімернага рэчыва, увядзенне ў яго дапаможных рэчываў (стабілізатараў, пластыфікатараў, фарбавальнікаў і інш.) і наданне яму формы (плёнкі, валакна, вырабу) з пэўнай надмалекулярнай структурай, якая разамзхім. будовай макрамалекул абумоўлівае эксплуатацыйныя ўласцівасці матэрыялаў і вырабаў.
Літ.:
Кулезнев В.Н., Шершнев В.А. Химия и физика полимеров. М., 1988;
Тугов И.И., Кострыкина Г.И. Химия и физика полимеров. М., 1989;
Киреев В.В. Высокомолекулярные соединения. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́КВІН Ігар Усеваладавіч (н. 20.8.1954, Мінск),
бел. гісторык, этнолаг і антраполаг. Д-ргіст.н. (1995). Скончыў БДУ (1977). З 1981 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Даследуе праблемы этнагенезу і этнічнай гісторыі беларусаў эпохі феадалізму, фарміравання і развіцця іх этнічнай самасвядомасці, сучасныя міжэтнічныя і канфесіянальныя адносіны на Беларусі, пытанні палеаантрапалогіі і палеадэмаграфіі Беларусі 10—16 ст. Зрабіў больш за 20 антрапал. рэканструкцый твару і фіз. тыпу жыхароў бел. зямель 10—18 ст. паводле краніяметрычных матэрыялаў са стараж. курганоў і могільнікаў крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў і балтаў. Адзін з аўтараў кніг «Праблемы сучаснай антрапалогіі» (1983), «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985), «Палессе: Матэрыяльная культура» (1988), «Спадчына Скарыны» (1989), «Сям’я і сямейны быт беларусаў», «Скарына і яго эпоха», «Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі» (усе ў 1990), «Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 1, 1997), «Беларусы» (1998).
Тв.:
Праблемы этнагенезу беларусаў у працах славянскіх вучоных. Мн., 1982 (разамз В.К.Бандарчыкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРЭ́ШНЯ, вішня птушыная (Cerasus avium),
кветкавая расліна сям. ружавых. Пашырана ў Зах. Еўропе, Зах. Азіі. Культывуецца ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я з-за пладоў — сакаўных касцянак, што рана выспяваюць. Мае шмат сартоў. На Беларусі вырошчваецца на прысядзібных участках. У дзікарослым стане асобныя дрэвы трапляюцца ў паўд. раёнах краіны сярод хмызняку, уздоўж дарог.
Лістападнае дрэва выш. да 30 м, дыям. ствала да 60 см. Жыве да 100 гадоў і болей. Крона разрэджаная, шырокапірамідальная. Лісце чаргаванае, эліптычнае, бліскучае, пілаватае па краі. Кветкі белыя, у парасоніках, распускаюцца разамз лісцем. Плод — касцянка, у культ. форм белая, жоўтая, ружовая, цёмна-чырв. ці амаль чорная. Мае цукры (11,5%), карацін, нікацінавую к-ту, жалеза. Спажываецца ў ежу, выкарыстоўваецца ў кансервавай прам-сці (лепшыя сярод кампотаў з костачкавых). У насенні 28% бялку, 30% алею, які выкарыстоўваецца ў парфумернай прам-сці. Драўніна лёгкая, мяккая, ідзе на такарныя і сталярныя вырабы. Харч., тэхн., дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНЧЭ́ЎСКІ Вячаслаў Іванавіч (н. 9.7.1948, Мінск),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1981), праф. (1990). Скончыў БДУ (1971). З 1974 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі (заг. аддзела). Навук. працы па алг. геаметрыі, алг. К-тэорыі, групах палёў Браўэра. Развіў спінорную і унітарную прыведзеныя К-тэорыі, вырашыў праблемы Хардэра, Кнезера—Тытса і Дзьеданэ пра спец., унітарныя і спінорныя групы над канечнамернымі алгебрамі з дзяленнем. Вызначыў законы ўзаемнасці для груп Браўэра крывых над лікавымі палямі.
Тв.:
Принцип Хассе для групп Брауэра полей функций на произведениях многообразий Севери-Брауэра и проективных квадрик // Тр. Мат. ин-та РАН. Теория чисел, алгебра и алгебр. геометрия. 1995. Т. 208;
Symmetric and skew-symmetric elements of involutions, associated groups and the problem of decomposability of involutions // Proceedings of symposia in pure mathematics. 1995. Vol. 58, № 2;
Two-torsion of the Brauer-groups of hyperelliptic curves and unramified algebras over their function fields (разамЗ.У.Рэманам, С.В.Ціханавым) // Communications in algebra. 2001. Vol. 29, № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХЧЫСАРА́Й,
горад на Украіне, цэнтр Бахчысарайскага р-на ў Рэспубліцы Крым, у даліне р. Чуруксу. 25 тыс.ж. (1993). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы харч. прам-сці, вытв-сць будматэрыялаў.
Вядомы з 1502. Да 1783 сталіца Крымскага ханства. У Бахчысараі заключана Бахчысарайскае перамір’е 1681. У рус.-тур. вайну 1735—39 захоплены рус. войскамі, разбураны. У 1783 далучаны да Расіі (разамз Крымам), уваходзіў у Новарасійскую, з 1802 у Таўрычаскую губ. У 1918—54 у складзе РСФСР, з 1954 — Украіны.
Помнікі архітэктуры: Ханскі палац (16 ст., перабудаваны ў 1787, цяпер Гіст.-археал. музей), які ўключае т.зв. «Пасольскія дзверы» (1503, арх. Алевіз Фразін), фантанны дворык з «залатым фантанам» (1737) і «фантанам слёз» (1764, іранскі майстар Амер), мячэць (1740), шматлікія залы і альтанкі. У наваколлі Бахчысарая — пячорны Успенскі манастыр з царквой (14 ст.), келлямі (15—16 ст.); пячорныя гарады Эскі-Кермен, Тэпэ-Кермен і Чуфут-Кале (Кырк-Ор; цяпер археал. запаведнік) з абарончымі сценамі і брамамі, маўзалеем Джаніке-ханым (15 ст.), вял. (14 ст.) і малой (18 ст.) караімскімі кенасамі (малельнымі дамамі), пячорным жыллём (5—14 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАДЗІШЧА́НСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ Дзейнічала зліп. 1941 да ліп. 1944 у Каладзішчанскім с/с Мінскага р-на ў Вял.Айч. вайну. У ліп. створана група на чыг. ст.
Калодзішчы (кіраўнікі М.М.Афанасьеў, С.Э.Эрдман), у кастр. — у пас. Калодзішчы (А.Я.Радзюк, А.С.Старасціна), у канцы 1941 — група зтэхн. работнікаў ням. лазарэта (Л.М.Сакалова), вясной 1942 — маладзёжная група (М.І.Казлоўскі М.І.Каласоўскі, В.Л.Панасюк), у в. Старына і Вадапой (Я.І.Міранкоў). Да канца 1942 падполле налічвала 5 груп (каля 70 чал.), якія аб’яднала і ўзначаліла чл. Мінскага патрыят. падполля М.Ф.Млаковіч. Падпольшчыкі вялі паліт. агітацыю, прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, падп.газ.«Звязда», лістоўкі, зрывалі мерапрыемствы гітлераўцаў, мелі сувязь зпартыз. брыгадамі «Разгром», «Дзядзькі Колі», імя Шчорса і інш., перадалі ім шмат зброі, 1000 камплектаў амуніцыі з пакінутых пры адступленні сав. войскамі армейскіх складоў, медыкаменты, бланкі ням. дакументаў, разведданыя. Арганізавалі ўцёкі з лагераў смерці і пераправілі да партызан больш за 400 сав. ваеннапалонных і мясц. жыхароў, ням. афіцэра сувязі ВВС з каштоўнымі дакументамі, разамз партызанамі правялі некалькі дыверсій на чыгунцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНДЭЛЬШТА́М Леанід Ісаакавіч (4.5.1879, г. Магілёў — 27.11.1944),
расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў навук. школы па радыёфізіцы. Акад.АНСССР (1929; чл.-кар.з 1928). Скончыў Страсбургскі ун-т (1902), дзе працаваў (з 1913 праф.). У 1918—22 у Адэскім політэхн. ін-це, з 1925 у Маскоўскім ун-це, адначасова з 1934 у Фіз. ін-це АНСССР. Навук. працы па оптыцы, радыёфізіцы, квантавай механіцы, гісторыі і метадалогіі фізікі. Разамз Р.С.Ландсбергам (незалежна ад інд. фізікаў Ч.Рамана і К.С.Крышнана) адкрыў камбінацыйнае рассеянне святла на крышталях (1928). Сумесна з М.Дз.Папалексі стварыў тэорыю нелінейных ваганняў, распрацаваў метад параметрычнага ўзбуджэння эл. ваганняў і прапанаваў радыёінтэрферэнцыйны метад даследавання распаўсюджвання радыёхваль і дакладнага вымярэння адлегласцей, што знайшло выкарыстанне ў геадэзіі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў і лекцыйных курсаў па фізіцы. Прэмія імя У.І.Леніна 1931. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Тв.:
Полн. собр. трудов. Т. 1—5. М., 1947—55;
Лекции по теории колебаний. М., 1972;
Лекции по оптике, теории относительности и квантовой механике. М., 1972.
Літ.:
Академик Л.И.Мандельштам: К 100-летию со дня рождения. М., 1979;
Ливанова А.М., Ливанов В.А. «Вторая степень понимания»: Акад. Л.И.Мандельштам. М., 1988.
літоўскі спявак (лірыка-драм. тэнар), муз. дзеяч. Брат М.Пятраўскаса. Нар.арт.СССР (1950). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1911). У 1898—1901 разамз братам працаваў арганістам у в. Гервяты (Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.). Як саліст дэбютаваў у 1906 у оперы «Бірутэ» М.Пятраўскаса ў Вільні. З 1911 саліст Марыінскага т-ра. З 1920 адзін з арганізатараў і саліст першага літ. опернага т-ра (г. Каўнас). У 1925—28 з Ф.Шаляпіным гастраліраваў у Германіі, Іспаніі, Францыі, Італіі. У 1944—58 саліст Літ.т-ра оперы і балета, з 1949 адначасова выкладаў у Літ. кансерваторыі (з 1951 праф.). Выканаў каля 80 партый, сярод іх: Альфрэд («Травіята» Дж.Вердзі), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Грышка («Паданне пра нябачны горад Кіцеж» М.Рымскага-Корсакава), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Тангейзер («Тангейзер» Р.Вагнера), Іонтак («Галька» С.Манюшкі), Рудольф («Багема» Дж.Пучыні), Дзмітрый («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Лютаўрас, Іонушас («Гражына», «Радвіла Пяркунас» Ю.Карнавічуса), Жыльвінас («Эгле — каралева вужоў» Пятраўскаса і І.Дамбраўскаса). Сярод вучняў В.Нарэйка, В.Адамкявічус, Э.Саўлявічутэ. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГО́ВІЧ Уладзімір Іосіфавіч (н. 28.3.1938, г.п. Парычы Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.хар. дырыжор, фалькларыст, педагог. Скончыў Бел. кансерваторыю (1964). З 1964 дырыжор-хормайстар, з 1970 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы. З 1982 выкладаў у Мінскім пед. ін-це, у 1988—92 — Пінскім пед. вучылішчы. У 1987—88 і 1992—98 працаваў у н.-д. лабараторыі бел. фальклору і дыялекталогіі БДУ. Стваральнік і кіраўнік прафес. мужчынскага вак. актэта (з 1998), самадз.хар. калектываў, у т. л.Нар.хар. капэлы і хору хлопчыкаў Мінскага трактарнага з-да, Нар.хар. капэлы БДУ. З 1957 збірае бел.нар. песні (больш за 3 тыс.). Аўтар Боскай літургіі св. Іаана Златавуста для салістаў і мяшанага хору, больш за 200 апрацовак і пералажэнняў нар. і аўтарскіх твораў для аднароднага і мяшанага хароў; зборнікаў бел. песеннага фальклору, у т. л. «Беларускія абрадавыя песні» (1985), «Вянок беларускіх народных песень» (1988), укладальнік муз. часткі зб. «Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Гомел. вобл.» (1989).
Тв.:
Песні і строі Піншчыны. Мн., 1994 (разамз В.Ліцвінкам, М.Гаманюком;
Песенны фальклор Палесся: У 3 т. Т. 1. Песні святочнага календара. Мн., 2001.