разведка (выяўленне) міннаўзрыўных загарод, выняцце або знішчэнне мін, зарадаў, боепрыпасаў і інш. выбухованебяспечных устройстваў, а таксама ачыстка ад іх мясцовасці, акваторыі, збудаванняў і інш. Р. бывае частковае, суцэльнае або кантрольнае, у т. л. ў выпадку т.зв. «несапраўднага (падманнага) мініравання»; праводзяць з дапамогай спецтэхнікі і прыстасаванняў (гл.Мінашукальнік) або ўручную (на вадзе выкарыстоўваюць тральшчыкі). У Беларусі выяўленнем і знішчэннем выбухованебяспечных рэчываў займаюцца інж. войскі і спецпадраздзяленні інш. відаў і родаў войск, а таксама МУС, мін-ва па надзвычайных сітуацыях і інш.У пасляваен. час знойдзена і абясшкоджана каля 27 млн.мін і інш. выбуховых рэчываў (штогод гэты паказчык складае 7—12 тыс. адзінак). Воіны, якія паказалі мужнасць, смеласць, высокі прафесіяналізм, з 1995 узнагароджваюцца нагрудным знакам «За размініраванне». Значнасць Р. павялічваецца ў ходзе вядзення мінных войнаў і барацьбы з тэрарызмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́пуст ’зямля, карыстаннем якой пагашаюць доўг (у актах XVI–XVII стст.)’ (Яшк.); ’месца пасеву, якое вытравіла, вытаптала жывёла (Нас.)’, ’выган’ (Бел. арх., 1, 33, 41, 75). Укр.ви́пуст ’месца каля вёскі, куды выпускаюць жывёлу’, польск.дыял.wypust ’выган’, чэш.výpust ’месца, аддаленае ад чалавечага жылля’. Відавочна, аддзеяслоўныя ўтварэнні ад двух розных дзеясловаў: вы́пусціць (у значэнні ’выган’) і вы́пусташыць (гл. пустошыць) (у апошніх значэннях) з усячэннем у другім выпадку экспрэсіўнага суфікса. Параўн. таксама рус.вы́пустовать (пск., смал.) ’спустошыць, патравіць жывёлай’.
помо́чь в нужде́ дапамагчы́ (памагчы́) у бядзе́ (у ця́жкім стано́вішчы);
◊
нужды́ нет не бяда́, не ва́жна, дармо́ што;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
НЕЎЗНАЎЛЯ́ЛЬНЫЯ ПРЫРО́ДНЫЯ РЭСУ́РСЫ,
прыродныя рэсурсы, не здольныя самааднаўляцца за час, сувымерны з тэмпамі іх расходавання чалавекам; частка вычарпальных прыродных рэсурсаў. Напр., карысныя выкапні, глебы, некат. віды жывога і экасістэмы (у колькасным сэнсе), відавы склад жывых істот. Некат. Н.п.р. лічацца эканамічна аднаўляльнымі, калі іх запасы могуць кампенсавацца для гаспадаркі (пэўны час) шляхам удасканалення тэхналогій іх здабычы і выкарыстання, прыцягнення рэзерваў, якія раней не выкарыстоўваліся з-за эканам. немэтазгоднасці, пошуку новых крыніц (напр., некат. карысныя выкапні, біял. рэсурсы акіяна) ці ўзнаўляцца штучна (напр., некат. мінералы, глебы). Рацыянальнае расходаванне Н.п.р. заключаецца ў іх ахове і комплексным і эканамічным выкарыстанні. Асобна вылучаюць групу прыродных рэсурсаў, што не могуць быць адноўлены ў выпадку іх змены ці знікнення, напр., віды, эталоны рэгіянальнай прыроды. Гл. таксама Ахова прыроды, Узнаўляльныя прыродныя рэсурсы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Няўстру́й ’непаседлівы, нецерпялівы, няўрымслівы чалавек’ (міёр., З нар. сл.; Сл. ПЗБ; Сл. ЦРБ), ’весялун’, няўстру́йны ’неспакойны’ (Сцяшк. Сл.), параўн. укр.невструйливий, невстрійливий ’непаседлівы, гарэзны’, рус.неустро́йный, неустро́ица ’неспакойны, буйны чалавек’ (арх., СРНГ). Няясна; магчыма, звязана з лат.stràjuš ’хуткі, імклівы’, літ.sraũjas ’тс’, гл. струмень. Не- (ня‑) у гэтым выпадку мае ўзмацняльны характар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Казе́чыцца, козе́чыцца ’іграць (аб пчолах)’ (Грыг.). Магчыма, да каза1; у такім выпадку словаўтваральны праз ступень казека (гл.) ’казляня’; матывацыя зразумелая, параўн. рус.дыял.козлиться ’дурэць, гуляць, скакаць’, такім чынам характарызуюцца паводзіны пчол. Недастатковая інфармацыя крыніцы, на жаль, не дазваляе меркаваць, што канкрэтна мелася на ўвазе: танец пчол, шлюбны палёт маткі ці іншае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Рапе́ха, рэпе́ха ’маруда’ (пін., Нар. лекс.), рэпэ́ха ’неахайная жанчына’ (івац., Жыв. сл.). Няясна; магчыма, экспрэсіўны фанематычны варыянт рапу́ха лаянк. ’рабая альбо брыдкая жанчына, асабліва злая’ (Нас.), разм. ’марудная, гультаяватая жанчына’, якое, у сваю чаргу, з’яўляецца метафарычным пераносам з рапуха ’палявая жаба’ (гл.), аднак у гэтым выпадку ў палескіх гаворках было б іншае фанетычнае афармленне пачатку слова (з ро‑). Параўн. рус.разан.рапо́ха ’подлы, нізкі чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расква́кліваць ’размазваць’ (мсцісл., Юрч. Вытв.). Да незафіксаваных *ква́кліваць < *ква́кліць (// ква́чыць), вытворнага ад квач (гл.) з узнаўленнем у корані псеўдаэтымалагічнага ‑к‑, які лагічна спалучаецца з эпентытычным плаўным. Гл. таксама квэкаць ’абрабляць, пэцкаць’ (< квэцаць, гл. квецаць). Той жа корань, відаць, і ў квакаці́ць: гразь пад нагамі квакаціць (Варл.), гл. У апошнім выпадку ўсё зводзіцца да гукапераймання, параўн. квакаць, квактаць (гл.) і балг.ква́ча ’кудахтаць, выседжваць куранят’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
delay
[dɪˈleɪ]1.
v.t.
1) адклада́ць
2) замару́джваць, затры́мваць
The accident delayed the train for two hours — У вы́ніку выпа́дку цягні́к затрыма́ўся на дзьве гадзі́ны