КАРПІ́ЛАЎ Віктар Рыгоравіч (8.12.1927, Мінск — 3.5.1994),
бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1967). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1949). З 1956 на Рэсп. студыі тэлебачання, з 1969 адначасова выкладчык Бел.тэатр.-маст. ін-та. Для творчасці характэрны спалучэнне стылістыкі т-ра са спецыфічна тэлевізійнымі сродкамі выразнасці, выкарыстанне музыкі і жывапісна-графічных выяўл. сродкаў: тэлепастаноўкі «Млын на сініх вірах» У.Караткевіча і «Якаў Багамолаў» М.Горкага (1959), «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна (1964), «Ранак» Г.Вагнера (1968, тэлеопера), «Ткачы» Г.Гаўптмана (1969), «Тэатр купца Япішкіна» Е.Міровіча (1978), «Безназоўнае» паводле твораў Я.Купалы і «Імяніны» па матывах твораў Я.Коласа (1982), «Федра» паводле Ж.Расіна (1983) і інш. Паставіў тэлефільмы: маст. «Тартак» (1974), дакумент. «Біяграфія маёй рэспублікі» (1968, 2-я і 3-я серыі), «Гранд эдукадор» (1970), «Помнікі не маўчаць» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕВА Навела Мікалаеўна (н. 7.10.1934, г. Пушкін Ленінградскай вобл.),
расійская паэтэса. Скончыла Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1963). Друкуецца з 1957. У паэт. зб-ках «Лірыка» (1961), «Караблік» (1963), «Душа рэчаў» (1966), «Ластаўчына школа» (1973), «Рака» (1978), «Закон песень», «Краіна прыбою» (абодва 1983), «Непарушны круг» (1991), «Менуэт» (1994), «Санеты» (1998), паэмах «Пітэр Брэйгель Старэйшы» (1969), «Шпалы» (1973), «Золата праектаў» (1983) і інш.спалучэнне рамантыкі, фантазіі з паэтызацыяй штодзённага, спроба спасціжэння тайнаў быцця і сусвету, гіст.-культ. рэмінісцэнцыі, метафарычнасць. Аўтар аповесці «Дама-бадзяга» (1998), п’ес «Прадказанне Эгля» (паводле А.Грына, паст. 1984), «Карчма «Чацвярэнькі» (1998), аўтабіягр. эсэ, успамінаў, артыкулаў па актуальных праблемах мастацтва, паэзіі, песеннага жанру. Піша для дзяцей. Выканаўца ўласных песень, выпусціла некалькі дыскаў і кампакт-дыскаў.
італьянскі паэт і драматург. Вучыўся ў акадэміі Аркадыя. З 1730 прыдворны паэт у Вене. Дэбютаваў паэт.зб. «Вершы» (1718). Залажыў асновы жанру лірычнай трагедыі на патэтычныя і любоўна-сентыментальныя сюжэты ў духу паэтыкі класіцызму і галантнай паэзіі ракако: «Пакінутая Дыдона» (1724), «Сірой» (1726), «Эцыо» (1728), «Пазнаная Семіраміда» (1729), «Артаксеркс» (1730). Сусв. вядомасць прынеслі гераічныя оперы-серыя: «Адрыян у Сірыі» (1731), «Алімпіяда» (1732), «Дэмафонт» (1733), «Міласэрнасць Ціта» (1734), «Фемістокл» (1736) і інш., у якіх спалучэнне традыцый грэч. трагедыі і італьян. пастаральнай драмы.
Аўтар ідылій, кантат, канцанет (зб. «Свабода», 1733; «Развітанне», 1746), эстэт.прац. Яго творы адметныя ўзвышанасцю маст. вобразаў, паэт. вытанчанасцю мовы і кампазіцыйнай зладжанасцю, гарманічным спалучэннем музыкі і паэзіі. Музыку на лібрэта М. пісалі Г.Ф.Гендэль, К.В.Глюк, І.Гайдн, В.А.Моцарт, М.Беразоўскі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНТГЕНАДЫЯГНО́СТЫКА,
распазнаванне пашкоджанняў і захворванняў розных органаў і сістэм чалавека пры рэнтгеналагічных даследаваннях; частка рэнтгеналогіі. Грунтуецца на ўласцівасці рэнтгенаўскіх прамянёў пранікаць праз непразрыстыя для светлавых прамянёў целы. Метады Р. — рэнтгенаскапія, рэнтгенаграфія (або іх спалучэнне).
Рэнтгенаскапія — прасвечванне, пры якім адлюстраванне аб’екта трапляе на флюарэсцэнтны экран або экран тэлевізара Выкарыстоўваюць таксама лічбавыя рэнтгенаўскія апараты (адлюстраванне паступае на аналага-лічбавы пераўтваральнік, дзе эл. сігналы, якія нясуць інфармацыю пра аб’ект даследавання, пераўтвараюцца ў лічбавыя параметры). Рэнтгенаскапія дазваляе атрымліваць адлюстраванне любой ч. цела і большасці органаў і тканак. Рэнтгенаграфія — атрыманне здымка (негатыву) на рэнтгенаўскай плёнцы. Адрозніваюць рэнтгенаграфію традыц. і лічбавую. На лічбавых рэнтгенаўскіх апаратах адлюстраванне можа фіксавацца не толькі на плёнцы, а таксама на паперы, у магнітнай або магнітна-аптычнай памяці. Лічбавая рэнтгенаграфія дае высокую якасць адлюстравання, мае паніжаную прамянёвую нагрузку. Асн. клінічным патрабаваннем да рэнтгенаўскага адлюстравання з’яўляецца яго інфарматыўнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНУА́Р (Renoir) Жан (15.9.1894, Парыж — 12.2.1979),
французскі кінарэжысёр. Сын А.Рэнуара. З 1924 у кіно (у 1941—51 у Галівудзе). Найб. значны фільм — «Вялікая ілюзія» (1937, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі) пра падзеі 1-й сусв. вайны. Сярод інш. фільмаў: «Марсельеза» і «Чалавек-звер» (абодва 1938), «Правілы гульні» (1939), «Французскі канкан» (1956), «Снеданне на траве» (1959), «Маленькі тэатр Жана Рэнуара» (тэлефільм, 1969). Для яго творчасці характэрна спалучэнне жыццёвай праўдападобнасці з паэт. успрыняццем свету і тэатр. пачаткам; у выяўл. і колеравых рашэннях арыентаваўся на традыцыі імпрэсіянісцкага жывапісу. Аўтар кнігі пра свайго бацьку (1962), аўтабіягр.кн. «Маё жыццё і мае фільмы» (1974). Спец. прэмія «Оскар» 1975.
Тв.:
Рус.пер. — Моя жизнь и мои фильмы., М., 1981.
Літ.:
Лепроон П. Современные французские кинорежиссеры: Пер. с фр.М., 1960;
Жан Ренуар: Статьи. Интервью. Воспоминания. Сценарий: Пер. с фр.М., 1972.
літоўская пісьменніца. Нар. пісьменнік Літвы (1967). Друкавалася з 1914. Раманы «Лёс Шымонісаў» (1935, Дзярж. прэмія Літвы 1936), «Апошняе падарожжа Куняліса» (1971) пра трагічныя лёсы літоўцаў Клайпедскага краю, працэс анямечвання ў 18—19 ст., праблемы нац. самавызначэння. У аповесці «Пікчурнене» (1953), рамане «Вілюс Каралюс» (ч. 1—2, 1939—56, Дзярж. прэмія Літвы 1958) адлюстраваны грамадска-паліт. падзеі пач. 20 ст. Аўтар аўтабіягр. трылогіі «...А было так» (1960), «У чужым доме» (1962), «Незавершаная кніга» (1965), кн. мемуараў «Блізкія гісторыі» (1968) і інш. Яе творам уласціва спалучэнне рэалізму з элементамі рамант. сімволікі, лірызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУ́НІН Аляксандр Пятровіч (4.11.1909, г. Чыта, Расія — 23.4.1993),
расійскі і бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1960). Скончыў студыю пры драм. т-ры (Чыта, 1929). З 1925 акцёр і рэжысёр у т-рах Расіі. У 1952—54 рэжысёр Т-ра драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе, у 1963—75 гал. рэжысёр Гродзенскага абл.драм.т-ра. Пастаноўкам уласцівы пафас жыццесцвярджэння, спалучэннемаст. формы з сац.-псіхал. накіраванасцю: «Порт-Артур» паводле А.Сцяпанава (1963), «Перабежчык» П. і А. Тур, «Capua на далоні» паводле І.Шамякіна (абодва 1965), «Алека Дундзіч» М.Каца і А.Ржашэўскага (1967), «Амністыя» М.Матукоўскага (1970), «Трыбунал» А.Макаёнка, «Навальніца» А.Астроўскага (абодва 1971), «Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана (1972), «Апошні шанц» В.Быкава, «Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага (абодва 1975) і інш. Аўтар п’ес «Адплата» і «Я прысягаў Радзіме» (абедзве паст. ў 1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́РМАЧ Аляксандр Мікалаевіч (8.11.1941, в. Візна Падляскага ваяв., Польшча —28.11.1985),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1972). З 1972 на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Працаваў у галіне маст. керамікі (пераважна шамоце). Стварыў камплект дэкар. ваз і ваз-кашпо для адм. будынка аб’яднання «Хімвалакно» ў Магілёве (1976), дэкар. кампазіцыю «Поры года» і керамічную агароджу для Палаца культуры ў г. Беразіно (1978), камплект дэкар. блюд для рэстарана «Гродна» ў Гродне (1979), рэльеф «Музыка» для Палаца культуры тэкстыльшчыкаў у Мінску (1984), пласты «Вечар на Бярэзіне» (1979), «Кавалерыйская атака» (1982), «Салют Перамогі» (1985), дэкар. скульптуру «Песняры» (1984), «Усе на футбол» (1985), фантан «Дожджык» у в. Верцялішкі Гродзенскага р-на (1973). Праз падкрэсліванне спецыфікі матэрыялу, спалучэннетрадыц. форм і аўтарскай канцэпцыі дасягаў пластычнай выразнасці кампазіцыі, маст. завершанасці.
Л.Ф.Салавей.
А.Сурмач. Фантан «Дожджык». Вёска Верцялішкі Гродзенскага раёна. 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРМС (сапр.Ювачоў) Данііл Іванавіч
(12.1.1906, С.-Пецярбург — 2.2.1942),
рускі пісьменнік. Скончыў ням. гімназію «Петэршуле» ў Пецярбургу. У 1927—30 у літ. групе «Аб’яднанне рэальнага мастацтва». У 1931 разам з інш.чл. аб’яднання арыштаваны, у чэрв. 1932 вызвалены і высланы ў Курск; у жн. 1941 зноў арыштаваны; сімуляваў вар’яцтва, памёр у псіхіятрычнай бальніцы. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1922. У паэзіі, п’есах «Камедыя горада Пецярбурга» (нап. 1927, апубл. пасмяротна), «Лізавета Бам» (паст. 1928), аповесці «Старая» (1939, апубл. 1991), гратэскавых апавяданнях (цыкл «Выпадкі», 1933—39; апубл. пасмяротна) абсурднасць быцця, абязлічванне чалавека, адчуванне трагічнай разарванасці свету, прадчуванне катастрофы. Яго творам уласцівы спалучэнне парадоксаў, алагізмаў і наўмыснай наіўнасці, фантасмагарычнасць, рытмічнае вылучэнне слоў, гукавыя паўторы і варыяцыі. Пісаў вершы для дзяцей, пабудаваныя на камічных эфектах і прынцыпах гульні.