спалучэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. спалучэ́нне спалучэ́нні
Р. спалучэ́ння спалучэ́нняў
Д. спалучэ́нню спалучэ́нням
В. спалучэ́нне спалучэ́нні
Т. спалучэ́ннем спалучэ́ннямі
М. спалучэ́нні спалучэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спалучэ́нне ср.

1. сочета́ние, соедине́ние;

2. сопряже́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спалучэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. спалучаць — спалучыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. спалучацца — спалучыцца. Спалучэнне зычных. Сінтаксічнае спалучэнне. Спалучэнне колераў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спалуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. спалучыцца.

2. Дастасоўвацца адно да другога, гарманіраваць.

У карціне ўдала спалучаюцца святло і цені.

3. Уступаць у сувязь, уваходзіць у спалучэнне.

Прыметнікі спалучаюцца з назоўнікамі.

4. Служыць працягам адно другога; злучацца.

Два пакоі спалучаюцца са спальняй.

|| наз. спалучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спалучы́цца, -лучу́ся, -лу́чышся, -лу́чыцца; зак.

Злучыцца адначасова, аб’яднацца ва ўзаемнай адпаведнасці.

|| незак. спалуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. спалучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спалучы́ць, -лучу́, -лу́чыш, -лу́чыць; -лу́чаны; зак.

1. каго-што. Злучыць адно з другім, аб’яднаць.

С. тэорыю з практыкай.

С. фарбы, колеры.

2. каго-што чым. Наладзіць сувязь з кім-, чым-н.

С. рэкі каналам.

|| незак. спалуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. спалучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сочета́ние спалучэ́нне, -ння ср.;

сочета́ние тео́рии с пра́ктикой спалучэ́нне тэо́рыі з пра́ктыкай;

сочета́ние слов спалучэ́нне слоў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збе́г

‘дзеянне; спалучэнне, злучэнне чаго-н.’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. збе́г
Р. збе́гу
Д. збе́гу
В. збе́г
Т. збе́гам
М. збе́гу

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гукаспалучэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Спалучэнне гукаў мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агрэга́т

‘канструктыўнае спалучэнне некалькіх машын, апаратаў’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. агрэга́т агрэга́ты
Р. агрэга́та агрэга́таў
Д. агрэга́ту агрэга́там
В. агрэга́т агрэга́ты
Т. агрэга́там агрэга́тамі
М. агрэга́це агрэга́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)