рака ва Усх. Афрыцы, на б.ч. цячэння ўтварае мяжу паміж Танзаніяй і Мазамбікам. Даўж. каля 800 км, пл. басейна 150 тыс.км². Вытокі ў гарах на У ад воз. Ньяса (Малаві), упадае ў Індыйскі акіян. Буйны прыток — р. Лужэнда. Сярэдні гадавы расход вады каля 700 м³/с. Разводдзе ад сак. да мая. Суднаходная на асобных участках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́У-БРА́НКУ (Rio Branco),
рака ў Бразіліі, левы і самы вял.прытокр. Рыу-Негру (бас.р. Амазонка). Даўж. ад вытоку р. Урарыкуэра 1,3 тыс.км, пл. басейна каля 195 тыс.км². Цячэ па Гвіянскім пласкагор’і і Амазонскай нізіне. Летнія паводкі, зімовая межань. Сярэдні расход вады каля 5,4 тыс.м³/с. Суднаходная да г. Каракараі, пры высокай вадзе — да г. Боа-Віста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́НЯЯ,
рака ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., правы прытокр.Свіслач (бас.р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 508 км². Цячэ на Пд Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пачынаецца за 3 км на З ад в. Паплавы, вусце за 2,8 км на ПнУ ад в. Цяплухі. Рэчышча каналізаванае. Асн. прытокі: Пратасевіцкі канал (злева) і Каранскі канал (справа). На рацэ г. Асіповічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ПА,
рака ў Зэльвенскім і Мастоўскім р-нах Гродзенскай вобл., левы прытокр.Шчара (бас.р. Нёман). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 147 км². Пачынаецца каля в. Грабава Зэльвенскага р-на, цячэ праз воз. Азяранскае, упадае ў р. Шчара на ПнЗ ад в. Пясчанка Мастоўскага р-на. Рэчышча на працягу 9 км каналізаванае. Пойма да возера амаль на ўсім працягу забалочаная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́ДЗЕЛЬКА, Скідзяліца, Скідзялянка,
рака ў Мастоўскім і Гродзенскім р-нах, левы прытокр. Котра (бас.р. Нёман). Даўж. 28 км. Пл. вадазбору 450 км². Цячэ па Нёманскай нізіне. Пачынаецца за 5 км на ПнУ ад в. Заполле Мастоўскага р-на, упадае ў р. Котра каля в. Некрашы Гродзенскага р-на. Рэчышча на працягу 22,5 км (ад вытоку да упадзення р. Спушанка) каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́НАНА (Tanana),
рака на Алясцы, у ЗША, левы прытокр. Юкан. Даўж. 960 км, пл.бас. 115 тыс.км². Вытокі ў гарах Урангеля. У верхнім цячэнні парожыстая, ніжэй утварае шмат рукавоў і старыц. Ледастаў з кастр. да мая. Леняе разводдзе. Сярэдні расход вады 970 м³/с. Суднаходная на 360 км ал вусця. На правым прытоку Т. (р. Чэна) — г. Фэрбанкс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́НДЖА,
рака ў Балгарыі і Турцыі (нізоўі), левы, самы вялікі прытокр. Марыца. Даўж. 405 км, пл.бас. каля 7,9 тыс.км². Вытокі ў гарах Стара-Планіна, цячэ па Казанлыкскай катлавіне і Фракійскай нізіне. Зімовае і веснавое разводдзі. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні каля 40 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Вадасховішчы. На Т. — г. Ямбал (Балгарыя), у вусці — г. Эдырне (Турцыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНЬШУ́Й, Ханьцзян, Цзюйхэ,
рака ў Кітаі, левы прытокр. Янцзы. Даўж. 1532 км, пл.бас. каля 174 тыс.км². Вытокі на паўд. схілах хр. Ціньлін. У верхнім цячэнні парожыстая горная. у межах Цзянханьскай раўніны абвалавана дамбамі. Зімовая межань, летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 2 тыс.м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. У вусці Х. — г. Ухань.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАТА́Н,
рака на З Кітая, правы прытокр. Тарым. Утвараецца ад сутокаў рэк Каракаш і Юрункаш, якія пачынаюцца на З Куньлуня. Даўж. (ад вытоку р. Каракаш) 1035 км, пл.бас. 43,6 тыс.км². Перасякае пустыню Такла-Макан, дзе рэчышча напаўняецца вадой толькі ў час паводкі (ліп.—жн.). Сярэдні расход вады на выхадзе з гор каля 120 м³/с. Выкарыстоўваецца на арашэнне Хатанскага аазіса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮ́РЫХСКАЕ ВО́ЗЕРА (Zürichsee). У Швейцарыі, каля паўн. падножжаў Гларнскіх Альпаў. Размешчана ў стараж.-ледавіковай катлавіне на выш. 406 м. Пл. 88,5 км³, даўж. 40 км, шыр. 1—4 км, глыб. да 143 м. Падзелена на 2 ч. касой і чыг. дамбай. Сцёк праз р. Лімат у р. Аарэ (прыток Рэйна). Суднаходства. Рыбалоўства. Курорты. На паўн.зах. беразе — г.Цюрых.