учапі́цца, учаплю́ся, учэ́пішся, учэ́піцца; зак.

1. за каго-што, у каго-што. Моцна ўхапіцца за каго-, што-н. або ўплесціся за што-н., у што-н.

У. за борт машыны.

У. ў валасы.

2. за што. Зачапіцца за што-н.

Кручок вуды ўчапіўся за водарасці.

3. чым за што. Закрануць што-н. у час руху.

У. воссю калёс за шула варот.

4. перан., за што. Тое, што і ухапіцца (у 2 знач.).

У. за думку.

5. за кім-чым. Далучыцца самавольна, без папярэдняй згоды да тых, хто ідзе куды-н.

За намі ўчапіўся сабака.

|| незак. учэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

учапі́ць, учаплю, учэпіш, учэпіць; зак.

1. што. Зачапіць за што‑н. Учапіць вудачку.

2. што. Павесіць што‑н. на што‑н. Клава ўчапіла на мадонну каралі. Чорны.

3. у што. Разм. Зачапіць у час руху чым‑н. або за што‑н. Уязджаючы ў двор,.. [Ціток] знарок учапіў заднім колам у шула брамы. Лобан. У лесе з возам — [конь] проста залаты: не было выпадку, каб ён учапіў дзе ў дрэва ці ў пень. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кань ’спосаб гарызантальнай кладкі бярвенняў у сцяне (без шула)’ (Клім.); кань і каня ’спосаб кладкі сцяны, пры якім бярвенні упускаюцца ў шула або ў паз’, ’паз у сцяне’ (Шуіпк.; луп. Шатал.; івац., пух. Жыв. сл.; ТС; КЭС, лаг.; навагр. Жыв. сл.; чэрв. Нар. лекс.), ’папярочная сцяна’ (ганц., пух., барыс. Сл. паўн.-зех.), пух. канявая сцяна ’перагародка з бярвенняў у хаце’, драг. каняванка ’сцяна, якая перагароджвае хату на дзве часткі’ (Нар. сл.), канявая сцяна ’сцяна з суцэльных бярвенняў ад вугла да вугла’ (Сцяшк.). Бел. рэгіяналізм кань паходзіць з прасл. tbkarib < tekati ’складваць бярвенні’, параўн. ст.-грэч. τυκίςω ’чашу каменне’, ст.-англ. dyn, duan ’ціснуць, штурхаць’, ст.-в.-ням. dühen ’прыціскаць’. Аб першаснай ступені будаўніцтва як пляценне агароджы (> складанне сцяны), гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 147 і інш. Параўн. яшчэ він. къмвия ’вільчык’ (Нар. сл.) як спосаб пляцення верха страхі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сце́жа, стэ́жа: на всю стэжу ’насцеж’ (драг., З нар. сл.), параўн. укр. валын. на ўсю стежу ’тс’, рус. стежь, стежью ’тс’, польск. na ścieżą ’тс’. Першапачаткова, відаць, сцеж(а)/стэж(а)шула, слуп’ (да семантыкі параўн. пятнік ’вушак’: на ўвесь пятні́к ’насцеж’), што да *stežь ’кол, друк’ (гл. насцеж), параўн. славен. stẹ̑zje ’кол у стозе’ (гл. Сной у Бязлай, 3, 317), роднаснае *stežajь, * stežerъ, гл. сцежая, сцежар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́сцеж ’на ўсю шыр, поўнасцю’ (ТСБМ, ТС), на́сьцеж ’тс’ (Др., Бяльк.), на́сцяж ’тс’ (Сл. ПЗБ), на́сціж ’тс’ (Сл. ПЗБ), укр. на́стеж, на́стіж, насте́жи, насте́жір, рус. на́стежь, настежу́, польск. naścież, naoścież, naścieżaj, славен. na steżaj, балг. дыял. настьеш. Са спалучэння прыназоўніка на з назоўнікам сцеж(а), для якога ўзнаўляецца значэнне ’слуп, шула’, параўн. на всю стэжу ’насцеж’: На всю стэжу очыняны (драг., З нар. сл.), сцежэя́ ’задняе шула ў варотах’ (ТС), польск. ścieżaj ’завес’, славен. stežaj ’тс’, ц.-слав. стежеръ ’тс’, чэш. stežeje ’завес, стрыжань’ і пад. роднасныя да сце́жар (гл.) (Фасмер, 3, 48; Брукнер, 354); першапачатковае значэнне ’раскрыць так, каб быў бачны слуп, стрыжань ці завесы, на якіх трымаліся вароты, дзверы’, тыпалагічна падобнае развіццё семантыкі гл. у на́піта ’насцеж’. Формы з ‑я‑, магчыма, ад сцяж: у сця́ж ’у адзін рад’ (палес., Нар. сл.) (да прасл. *steg‑). Гл. таксама Шуба, Прысл., і 16 (параўноўвае з рус. за‑стег‑ну‑ть), Атанасаў, БЕ, 37, 1987, 1–2, 102–104.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцежая́ (сцежэя́) ’задняе шула ў варотах’ (ТС). Параўн. польск. старое ścieżeja ’завесы’, чэш. stěžej, ст.-чэш. stěžeje ’завесы, стрыжань’, славен. stežȃj ’крук, шпень’, серб.-харв. stežaj ’куст’, stežàjica ’частка завесаў, у якую ўстаўляецца крук’. Прасл. *stežajь (< *ějь) ’калок, шпень’ < *stežь (гл. сцежа), што выводзіцца з і.-е. *steg‑ ’кол, слуп, калода’, параўн. літ. stegerỹs ’сухая галіна’, ст.-в.-ням. stehno ’сукаватая палка, дубіна’ (Сной у Бязлай, 3, 317; Шустар-Шэўц, 1276). Этымалогія тлумачыць старую канструкцыю варот, што мацаваліся на сукаватай галіне, вось якой паварочвалася ў выдзеўбаных у выглядзе ступы калодках. Гл. сцежар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́мінец ‘кароткае бервяно паміж вокнамі’ (ТС), со́мчыкшула’ (ЛА, 4), сума́к ‘прасценак, міжаконне’ (Ян.). Гл. самінец. Параўн. таксама цу́нік ‘кароткія бярвенні ў прамежках паміж вокнамі’, цунь ‘тс’ (ТС), што схіляе прыняць за зыходныя формы з ‑у‑: польск. sunik, sumik, suńec, славац. súmyk, укр. су́мець, для якіх Бонк (SFPS, 5, 236 і наст.) дапускае значэнне ‘бервяно ў сцяне драўлянага будынка, якое ўстаўляецца ў паз слупа; абрамленне аконнага або дзвярнога праёму’ і, як тэхнічныя тэрміны, выводзіць з *sunǫti (гл. сунуць), што не вельмі пераконвае. Магчыма дапусціць кантамінацыю ці збліжэнне з *sъmъkъ, параўн. рус. алан. сомо́к ‘грэбень страхі’, балг. дыял. смок ‘бэлька ў склепе’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stud

I [stʌd]

1.

n.

1) пле́шка, гало́ўка f. (цьвіка́)

2) за́пінка f. (у адзе́ньні)

3) шу́ла, сто́йка f. (у будаўні́цтве)

2.

v.t. (-dd-)

усе́йваць, усы́пваць; раскі́дваць

gem-studded crown — каро́на, усы́паная кашто́ўнымі камяня́мі

II [stʌd]

1.

n.

1) ко́нны заво́д

2) жарабе́ц -ца́ m. .

2.

adj.

завадзкі́, паро́дзісты

a stud horse — завадзкі́ жарабе́ц

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

накі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Кінуўшы наверх, прыкрыць, накрыць каго‑, што‑н. Рамір зняў куртку, накінуў на Верыны плечы. Асіпенка. Паставілі [дзяўчаты станок] ў кутку каля ложка, пакінулі на яго коўдру, зверху навалілі адзежы. Арабей. // Наспех надзець на сябе што‑н. Не надзеючы кашулі, [Платон] накінуў паліто на плечы, уздзеў кепку, схапіў са сцяны дубальтоўку і выскачыў. Пестрак. Маці хуценька апранулася, пакінула на сябе кажух і подбегам кінулася да Аксаны. Скрыпка. // Начапіць кідком што‑н. [Дамінік] лёгка саскочыў з возіка, накінуў лейцы на шула, прывітаўся з братамі. С. Александровіч.

2. Разм. Дабавіць, прыбавіць да чаго‑н. — Вы не толькі вучыце, але і выхоўваеце .. [сыноў], — прыязна сказаў.. [Рымашэўскі] Лабановічу і ўжо сам па сваёй добрай волі накінуў яшчэ тры рублі за навучанне. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суляя́ ’бутля’ (Гарэц.), сулі́я ’вялікая бутэлька’ (Бяльк.), суле́я, суле́йка ’лейка’ (Ласт.), суле́йка ’бутэлька, паўштоф, плоская бутля’ (віц., Шн.; Нік., Оч.). Параўн. укр. сулія́, рус. сулея́ ’тс’. Этымалагізавалася на аснове прасл. *liti (гл. ліць) як *sǫlěja (Фасмер, 3, 800; Трубачоў, Ремесл. терм., 258), чым, відаць, тлумачыцца і форма суле́я (аўтарскі наватвор Ластоўскага?). Параўноўваюць таксама са ст.-польск. sulnica ’бутэлька, пляшка’, польск. дыял. sulak ’гаршчок’, sulnik ’прымітыўная пасудзіна (звычайна з дрэва)’, славен. дыял. sȗlj ’ражка’, ’драўляная пасудзіна (для салёнага мяса, тварагу)’, якія Сной (гл. Бязлай, 3, 341) разам з чэш. дыял. šulek ’скрынка, каробка’ параўноўвае з літ. šùlė ’пасудзіна’, першапачаткова, відаць, зробленая з дрэва, што дае падставы звязаць гэтыя словы з шула (гл.). Няпэўна, параўн. суляк, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)