Мані́ст ’цыкута ядавітая, Cicuta virosa L.’ (Бес.). Няясна. Магчыма, да мана́ ’зман, насланнё, чары’. Параўн. аналагічнае польск.szaleń, szalej (ад szaleć ’шалець’), чэш.bolehlav velký, укр.бішениця, дурі́йка ’вех, цыкута’. Старажытны суфікс ‑isto (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
gzić się
незак.
1. (пра жывёл) гізаваць; юрыць;
2.вульг.шалець; дурэць; гізаваць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Буя́н1буе́н ’непакладзены бык’ (ДАБМ, 883), буя́н ’бык’ (Дразд.). Бясспрэчна, звязана з буя́ць ’бушаваць, шалець, буяніць і да т. п.’ Форма буя́н вельмі падмацоўвае вывядзенне буя́к ’бык’ таксама ад буя́ць. Гл. яшчэ Лабко, Бел.-польск. ізал., 70–72.
Буя́н2 ’птушка бык’ (Дразд.). Ад буя́н ’бык’. Параўн. іншыя назвы гэтай птушкі: буга́й, бык.
Буя́н3 ’дэбашыр’, буя́ніць. Рус.буя́н, буя́нить і г. д. Шанскі (1, Б, 243) лічыць буян уласна рускім словам, вытворным ад буй ’смелы і да т. п.’ Але хутчэй буян, буяніць — утварэнні ад буяць ’бушаваць, шалець і г. д.’ прынамсі на бел.-рус. моўнай тэрыторыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раско́шаж.
1. ро́скошь;
жыць у ~шы — жить в ро́скоши;
2. раздо́лье ср., приво́лье ср., просто́р м.;
3. ро́скошь, изли́шество ср.;
◊ шале́ць з ~шы — беси́ться с жи́ру
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
rage2[reɪdʒ]v.
1. быць у гне́ве; вар’ява́цца; шале́ць, злава́цца;
rage at/against smb./smth. злава́цца на каго́-н./што-н.
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Трапе́ць ’баяцца, шалець ад страху’ (дзярж., Нар. сл.), ’станавіцца безразважным, праяўляць нястрыманасць, шаленства’ (Кал.). Непаўнагалосная форма, суадносная з рус.торопе́ть ’бянтэжыцца, пужацца’ (гл. тарапіцца2). Відаць, скарочанае ад трапе́нець ’вар’яцець, дурэць’ (гл. трапенне, трапёны) або дзеяслоў працяглага дзеяння ад трапіць2 (гл.). Малапераканальнае па фанетычных прычынах вывядзенне слова з літ.drebė́ti ’дрыжэць, трасціся’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 133).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сце́клы ’шалёны’ (трак., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з польск.wściekły ’тс’, што, магчыма, было крыніцай запазычання (з адпадзеннем пачатковага w‑). Параўн., аднак, харв.stékel ’шалёны, люты, ачмурэлы’, славен.stékel ’шалёны (пра сабаку)’, макед.дыял.стекает се ’злавацца, шалець’, для якіх рэканструюецца аснова прасл.*sъtek‑ (Куркіна, Этимология–1979, 27), гл. сцякці; польск. дзеяслоў, з якога выводзіцца адпаведная форма, узыходзіць да *vъz‑tekti (Борысь, 715), гл. цячы, уцякаць.