Са́духі ’пахаванне’, ’раптоўная смерць’ (Нас.), ’канец, смерць’ (Гарэц., Др.-Падб.), саду́хі ’тс’ (Байк. і Некр.), укр. со́духі ’тс’. Ад першых двух слоў пахавальнага песнапення: «Со духи праведными скончавшуся…» (Нас., 572) або ц.-слав. съ доухы правьдникъ, параўн. Цвяткоў, Запіскі, 2, 51.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растро́пны ’ўвішны, умелы’ (Жд. 2), ст.-бел. ростропный ’разважлівы, разумны’, сюды ж ростропъ ’разважлівасць, прадбачлівасць’ (Ст.-бел. лексікон), розтропность ’тс’: розтропность рѣчи (Альтбаўэр). Запазычана з польск. roztropny ’разумны, кемлівы, хуткі’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 60; Булыка, Лекс. запазыч., 131). Параўн. растаропны (гл. растароп1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радзі́на ’сям’я’, ’радня’, ’родзічы і сваякі’ (ТСБМ, Касп., Шн. 3, Ян., Янк., Мат. Гом.), родзі́на ’радня; нешта блізкае, падобнае’ (ТС), ’сям’я і сваякі’ (Варл.). Даўняе запазычанне з польскай мовы, фіксуецца ў Скарыны (Цвяткоў, Запіскі, 2, 63), параўн. польск. rodzina ’тс’ (< чэш. rodina), ст.-бел. родина.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́караткі ’караткаваты’ (ТСБМ; брасл., Сл. ПЗБ), сюды ж пры́каратка ’невялікая колькасць’ (Інстр. 3), пры́каратка ’недастакова, мала; караткавата’ (Нас., Шат.), прыкараць ’караткавата’ (Жд.). Вытворныя ад кораня каро́т‑/ко́рат‑ з семантыкай непаўнаты, якая захоўваецца ў прэфіксе. Цвяткоў (Запіскі, 1, 51) бачыць тут паралель да польск. przykrótki ’караткаваты’. Гл. каро́ткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ртвіць ’сушыць, мардаваць, марыць, гараваць, застаўляць пакутаваць’, ма́ртвіцца ’фатыгавацца’, мартве́ць ’мардавацца ад скрухі, гора’, ’змяніцца з твару, зрабіцца бледным’, ма́ртвіцца ’гінуць, класціся ў дамавіну з тугі’ (Нас.), ’мярцвець’ (астрав., Сл. ПЗБ). З польск. martwić (się) ’засмучаць’, ’хвалявацца’ (Цвяткоў, 58). Мартвы ’знямелы’ (лях., Сл. ПЗБ) з польск. martwy ’як нежывы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустэ́льня ’адасобленае месца, пустка, пустыня’ (Нас., Бяльк.; Шат.), ’закінуты, занядбаны куток, месца толькі для пустынніка’ (Др.), ’вялікі будынак’ (Жд. 1), pustélnia ’вялікая і няўтульная хата’ (Варл.). Запазычана з польск. pustelnia ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 57), апошняе, паводак Банькоўскага (2, 966), наватвор Славацкага (1847) на базе pustelnik, гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сме́шкі ‘смех, жарты, жартачкі’ (Нас., Гарэц., Касп., Шат., Ласт., Некр. і Байк., Янк. 2). Малаверагодна запазычанне з польскай мовы (на падставе націску), гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 84. Параўн. сме́шка ‘жарт, насмешка’ (ТС, Сл. рэг. лекс.), серб.-харв. дыял. сме́шка ‘тс’, макед. смешка ‘вясёлае апавяданне, анекдот’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прухно́ ’парахня’ (іўеў., гродз., Сл. ПЗБ). З польск. próchno ’тс’ (Мацкевіч, тамсама, 4, 120). Сюды ж пру́хнуць ’гніць’ (Нас.) < польск. próchnieć ’тс’ (Кюнэ, Poln., 90; Цвяткоў, Запіскі, 1, 56), а таксама пру́хлы ’трухлы, спарахнелы, сатлелы’ (Нас., Гарэц.), прухня́вы ’гнілы, сатлелы’ (Нас.), якія маглі быць запазычаны або ўтвораны на беларускай глебе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́хнуць ’пухнуць’ (астрав., в.-дзв., віл., даўг., брасл., Сл. ПЗБ), похці ’пухнуць’ (Нас.), похлы ’пухлы’, ’апухлы’ (Нас.). Няясна. Паводле Карскага (1, 246), паралельнае да пухнуць (гл.), што ўзыходзіць да кораня *рьх∼. Цвяткоў (Запіскі, 69), параўноўваючы з польск. pącherz ’пухір’, лічыць, што тут “маем у палякаў і ў беларусаў розныя віды каранёў (з насавым інфіксам і без яго)”.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саво́сы: в савосы ’дамоў, да хаты’ (Нас.). На думку Насовіча (571) гэта скажонае рус. восвоя́си, што выклікае сумненні з фанетычнага боку. Лепей тут бачыць уплыў літ. sãvas ’свой’ або ўтварэнне ад таго ж літоўскага слова з суф. ‑ос (як дзівосы). Аб гэтым суф. гл. Карскі 2-3, 31. Цвяткоў (Запіскі, 2, 51) прыводзіць у якасці паралелі серб. сав ’увесь’ і падтрымлівае этымалогію Насовіча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)