устро́ить сов.

1. (соорудить, построить) устро́іць, зрабі́ць; (смастерить) змайстрава́ць; (приспособить для чего-л.) прыстро́іць, прыла́дзіць;

2. (организовать) арганізава́ць, нала́дзіць; (справить) спра́віць;

устро́ить встре́чу арганізава́ць (нала́дзіць) сустрэ́чу;

устро́ить сва́дьбу спра́віць вясе́лле;

3. (произвести, учинить) разг. устро́іць, учыні́ць;

устро́ить сце́ну устро́іць сцэ́ну;

устро́ить сканда́л учыні́ць сканда́л;

4. (привести в порядок) упара́дкаваць; (наладить) нала́дзіць, ула́дзіць;

устро́ить ко́мнату упара́дкаваць пако́й;

устро́ить семе́йную жизнь нала́дзіць сяме́йнае жыццё;

устро́ить дела́ упара́дкаваць (ула́дзіць) спра́вы;

5. (поместить, определить) устро́іць, ула́дзіць, уладкава́ць;

устро́ить на слу́жбу устро́іць (ула́дзіць, уладкава́ць) на слу́жбу;

6. разг. (оказаться подходящим) падысці́; (удовлетворить) задаво́ліць;

э́то меня́ устро́ит гэ́та мне пады́дзе, гэ́та мяне́ задаво́ліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пасабі́ць, пасо́біць, пасо́біці, пособы́ты ’дапамагчы’ (Грыг., Касп., Бяльк., Др.-Падб., Бір., Сл. ПЗБ; бялын., Янк. Мат.), пасобнік ’памочнік’, пасоба, пасобка ’дапамога’ (Нас., Касп.). Укр. пособити ’дапамагчы’, рус. пособить ’тс’, пособие ’дапамога’, серб.-харв. пособа ’тс’, ст.-слав. пособие ’дапамога ў вайне’, ’саюзнікі’, ст.-чэш. zpósobiti, чэш. (z)působit, славац. pôsobiť ’дзейнічаць, выклікаць (радасць, смутак і інш.), рабіць (уражанне), працаваць у якасці каго-н.’ Утвораны ад выразу po sobě ’рабіць нешта ў належным парадку, упарадкаваць адзін за адным’ (Міклашыч, 331; Голуб-Копечны, 306; Голуб-Ліер, 406; Фасмер, 3, 340). Махэк₂ (500) мяркуе, што спачатку ст.-чэш. zpósobiti было вайсковым тэрмінам, абазначаўшым ’ставіць, складаць адзін за адным’. Няясна, аднак, як развілося значэнне ўсх.- і паўд.-слав. лексем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ску́так1 ‘вынік, вывад; паляпшэнне спраў’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк.), ‘прыбытак’ (Касп.), ‘ужытак’ (Нас.), ‘паразуменне, згода, аднадумнасць’ (Скарбы); скутак: дабіцца скуткуупарадкаваць, раскласці належным чынам думкі ці рэчы’ (Мілк.). Запазычанне з польск. skutek ‘вынік, вывад’, якое да *kutiti ‘упрыгожваць, убіраць’ (Кюнэ, Poln., 98), мажліва звязанага з кутаць (гл.). Скуткава́ць ‘карыстацца’ (Нас.) таксама з польск. skutkować ‘прыносіць карысць, памагаць’. Ст.-бел. скутокъ ‘вынік, канец’ з ст.-польск. skutek фіксуецца з 1507 г. (Булыка, Лекс. запазыч., 193).

*Ску́так2, ску́ток ‘нясцерпнае становішча’ (драг., З нар. сл.), скутова́цца ‘мучыцца, цярпець боль’ (ТС). Няясна. Магчыма, звязана з ску́чыць ‘сумаваць’: баба скучыць без вас (ТС), параўн. серб.-харв. ску́чити ‘прыцясніць, паставіць у невыносныя ўмовы’, а таксама каш. skąčëc ‘енчыць, скардзіцца, капрызіць’, чэш. skučeti ‘выць, скавытаць’, славац. skučať ‘тс’, славен. дыял. skúčati ‘тс’, што ўзыходзяць да прасл. *skučiti ‘скавытаць’, звязанага з *ščemiti (гл. шчаміць), што ўрэшце лічыцца зыходным для скучна ‘сумна, нудна’ (Ян.), ску́чно ‘тс’ (ТС), якія ўспрымаюцца ў сучаснай мове як русізмы, параўн. рус. скучно ‘тс’. Аднак фанетычныя цяжкасці (немагчымасць т > ч) прымушаюць крыніцу слова бачыць у скутак1 праз значэнне ‘выйсце са становішча’ — ‘цяжкае становішча’, параўн. трээ шукаць іньшаго скутку (Сержп. Прымхі, 188), ён і хворым памагае, й у клопаце дае скутак (Сержп.). Параўн. Фасмер, 3, 661; ЕСУМ, 5, 290; Борысь, Etymologie, 647–648.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)