хатулёк, ‑лька, ж.

Разм. Памянш. да хатуль; невялікі хатуль. У каго торба вісела праз плячо, як у старца, у каго за спінаю целяпаўся зрэбны хатулёк. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Саке́лкаторба’ (Кос.), сʼакʼелка ’аброчная торба’ (віц., ДАБМ, камент., 825). Запазычанне з польск. sakiewka ’мяшочак, торба’, якое з’яўляецца памяншальным да sakwa ’тс’; Брукнер, 479. Гл. сак2, саква.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зо́бка ’аброчная торба’ (Сцяц.). Рус. арл., свярдл., бранск. зобка ’кош’. Ад зоб (гл.) з суфіксам ‑к‑а; значэнне: ’зерне (корм)’ > ’месца для корму’ > ’кош’ > ’торба’. Аналагічнае развіццё значэння ў лат. zebenieksторба з аўсом для каня’. Сцяцко, Словаўтв., 109.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зрэ́заны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зрэзаць.

2. у знач. прым. Тупы, пакарочаны ад карыстання. Было ўсё пад рукамі: прытуплены зрэзаны плуг, аброчная торба з кормам каню. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

handbag

[ˈhændbæg]

n.

1) жано́чая то́рбачка, су́мачка f.

2) саквая́ж -а m., даро́жная то́рба

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

падма́нвацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Дражніцца, узбуджаючы чыю‑н. цікаўнасць. Торба чамусьці вельмі ж поўная, і тата падманваецца, не хоча яе развязваць. Алесь злуецца, пачынае хныкаць. Брыль.

падма́нвацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да падманваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каліта́

(тат. kalta)

1) вялікі кашалёк, сумка для грошай (у 14—18 ст.);

2) сумка, торба (у народных гаворках).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

ка́йстра, ‑ы, ж.

Дарожная торба, заплечны мяшок. [Ганна] механічна збірала кайстру Дудку, той збіраўся некуды ў дарогу. Лынькоў. Калі з вайны вярнуўся бацька, Разбінтаваны ў лазарэце, Дастаў ён з кайстры хлеб салдацкі І па акрайцу выдаў дзецям. Непачаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́пта ’непаваротлівая жанчына’ (Нар. сл.). Да рэптухторба’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Табола, ст.-бел. тобола ’клунак, цюк’ (XV ст., КГС). Параўн. укр. тобі́лка ’скураная сумка’, рус. тобо́лка ’сумка, клунак’, польск. tobola, tobół ’тс’, в.-луж. tobołaторба’, н.-луж. toboła ’сумка пастуха’, чэш. tobolaторба’, славац. tobolka ’кашалёк’, славен. tobāec ’кашэль, сумка’, серб.-харв. тобо̑лац ’скураны мяшочак, кашалёк; калчан’, балг. тобо́лец ’скураная сумка’. Прасл. *tobolaторба, мяшок; кашалёк’ без пэўнай этымалогіі (ЕСУМ, 5, 585; Борысь, 636).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)