Сяк1 ’гэтак’ (Нас.), ’без прычыны, без патрэбы, так’ (мёрск., Нар. ск.), у выразах: сяктак ’з вялікай цяжкасцю, ледзь-ледзь’, ’ніштавата, памяркоўна’ (ТСБМ), ні сяк ні так (Федар. 4), сяктак, сяко‑тако ’абы-як’ (ТС); адсюль займеннік сякі́ ’гэтакі’ (Нас.), сякі́‑такі́ ’некаторы; які папала, нязначны, няважны’ (ТСБМ). Укр. сяктак ’абы-як’, сякі́й ’гэтакі’, рус. так-сяк, сяко́й ’тс’, стараж.-рус. сяко, сякъ ’гэтак’, польск. siak у спалучэннях ’не так, іначай’. Дэрыват з суфіксам ‑к ад займенніка *sь ’гэты’, утвораны па аналогіі з так (гл.). Слова не праславянскае, паколькі sj дало б тады š; гл. Міклашыч, 297; Фасмер, 3, 826; гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 496 (з узнаўленнем прасл. *sjako), ESSJ SG, 2, 609–610.

Сяк2 ’плытагон’ (віц., Нар. лекс.), ’селянін Смаленскай губерні’: сякі́ гонюць ганкі ў Рыгу (Касп.). Відаць, мясцовае ўтварэнне на базе польск. flisak ’плытагон’ з адсячэннем пачатку слова і неарганічным змякчэннем зычнага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перабі́цца², -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; зак. (разм.).

Сяк-так перажыць некаторы час у нястачы.

П. да зарплаты.

|| незак. перабіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

З вады на хлеб, або на квас п. (жыць бедна, галадаючы; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

siak :

i tak, i siak — і так, і сяк;

czy tak, czy siak — ці так, ці сяк

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вся́чинка / со вся́чинкой разг. усяля́к, уся́к, па-ро́знаму, і так і сяк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

owak :

tak i owak — і так і сяк;

tak czy owak — так ці гэтак;

ni tak, ni owak — ні так, ні сяк

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ша́тко нареч.

1. хі́стка;

2. сла́ба; няцвёрда; няўпэ́ўнена; см. ша́ткий;

ни ша́тко, ни ва́лко погов. та́к сабе, сяк-та́к;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

э́так разг.

1. нареч. гэ́так, так;

э́так всё мо́жно сде́лать гэ́так (так) усё мо́жна зрабі́ць;

и так и э́так і так і гэ́так; і так і сяк;

2. вводн. сл. так;

лет, э́так, два́дцать наза́д гадо́ў, так, два́ццаць таму́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вкось нареч. наўско́с, наўскасы́, наўскася́к, наўко́с;

вкривь и вкось а) (в различных направлениях) ва ўсе бакі́, туды́-сюды́, ту́ды і сю́ды, сю́ды і ту́ды; б) (беспорядочно) бязла́дна, абы-я́к, так-ся́к накася́к, абы́ не па-лю́дску; в) перен. (всячески, превратно) так і сяк, сяк і так, усяля́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Скінуць з чаго-н. у некалькі прыёмаў.

С. сена з машыны.

2. Кідаючы, сабраць што-н. у адно месца.

С. траву ў кучу.

С. стог.

3. Зрабіць сяк-так якую-н. будыніну (разм.).

С. лазеньку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

lidlich

1. a ніштава́ты, цярпі́мы

2. adv сяк-так, ніштава́та, так сабе́, даво́лі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)